Биография : Хадкевіч Тарас вариант 1 - twidler.ru ▲ Вверх
рефераты
сочинения
Решебники (ГДЗ)
топики
краткие содержания
биографии

Хадкевіч Тарас


Хадкевіч Тарас, нарадзіўся 07.03.1912 г. у вёсцы Шайцерава Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Вучыўся ў Полацкім педагагічным тэхнікуме (1927-1929), у Беларускім вышэйшым педагагічным інстытуце (1931-1933). Працаваў у газетах «Чырвоная Полаччына» (1929-1931), «Чырвоная змена» (1933-1934), «Звязда» (1936-1941). Служыў у Чырвонай Арміі (1934-1936). У час Вялікай Айчыннай вайны ў якасці камандзіра ўзвода прымаў удзел у баях пад Вялікімі Лукамі, Тарапцом. У канцы верасня 1941 г. быў паранены і трапіў у палон. Удзельнічаў у інтэрнацыянальным руху Супраціўлення на тэрыторыі Германіі. Тройчы ўцякаў з палону (апошні раз, на пачатку траўня 1945 г., паспяхова). Працаваў у газетах «Звязда» (1945-1950), «Літаратура і мастацтва» (1950-1951), літкансультантам СП БССР (1953-1972). Сябра СП СССР з 1947 г.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і медалямі.

Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1972).

Памёр 14.08.1975 г.

У 1925 г. выступіў у друку з вершамі (часопіс «Малады араты»). Выдаў зборнік паэзіі «Смялей, таварыш!» (1932). Першае апавяданне апублікаваў у 1945 г. Выйшлі кнігі апавяданняў і аповесцей «Братэрства» (1948), «Вяснянка» (1949), «Рэха ў гарах» (1951), «Сяброўства» (1952), «На новым месцы» (1954), «Спеюць яблыкі» (1959), «Сад у квецені» (апавяданні і нарысы, 1966), «За акном дождж» (1967), раманы «Даль палявая» (1959), «Песня Дзвіны» (1975), брашура «Прыгажосць душэўная» (1963), нарысы «Шлях да першынства» (1939), «Мая Беларусь» (1961), «Нафтагігант на Дзвіне» (1963), даведнік «Мінск» (1962). Сааўтар кніг «Беларуская ССР» (1958), «Мы раскажам пра Мінск» (1964). Для дзяцей напісаў кніжкі апавяданняў «За сінім лесам» (1951), «На новым месцы» (1954), «Спеюць яблыкі» (1959), «Жыла-была казка» (1967), «Дзвіна пайшла» (1968), «Крынічка» (1983). У 1970 г. выдадзена «Выбранае», у 1982 г. - Выбраныя творы ў 2 тамах, у 1987 г. - кніга выбраных аповесцей «Братэрства. Рэха ў гарах. Вяснянка».

Пераклаў на беларускую мову «Апавяданні» (1955), «У Амерыцы» М.Горкага (1952) і раман А.Чайшвілі «Лело» (1953).


комментариев еще никто не писал, будьте первым