Биография : Хадыка Ўладзімір вариант 1 - twidler.ru ▲ Вверх
рефераты
сочинения
Решебники (ГДЗ)
топики
краткие содержания
биографии

Хадыка Ўладзімір


Хадыка Ўладзімір, нарадзіўся 03.01.1905 г. у вёсцы Цітва Пухавіцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

З 12 год працаваў парабкам. У 1923 г. скончыў агульнаадукацыйныя курсы ў Менску. Працаваў настаўнікам пачатковых класаў у вёсцы Асака Дудзіцкага сельсавета. Два гады служыў у Чырвонай Арміі, а потым стаў сакратаром Дудзіцкага сельсавета. З 1929 г. жыў у Менску. Быў сябрам літаратурнага аб'яднання «Маладняк». 26.11.1936 г. арыштаваны, 05.10.1937 г. асуджаны на 10 год пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Іванаўскім і Марыінскім лагерах. Рэабілітаваны Прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР 29.12.1954 г. Сябра СП СССР з 1934 г.

Загінуў 12.05.1940 г. на будоўлі чыгункі каля Ўлан-Удэ.

З вершамі выступіў у 1926 г. (часопіс «Чырвоны сейбіт»). Выйшлі зборнікі вершаў «Суніцы» (1926), «Выбраныя вершы» (1932, 1956), «Радасны будзень» (1935), «Вершы» (1969), «На ўзвеях дзён» (1986).

Пераклаў на беларускую мову аповесць К.Гарбунова «Ледалом» (1932), кнігу выбраных твораў У.Бахмецьева «Людзі і рэчы» (1934), творы М.Горкага («Мяшчане», «На дне», «Чалавек», «Дачнікі», «Дзеці сонца», «Варвары» і інш. склалі 5 і 6-ты тамы Збору твораў М.Горкага на беларускай мове, 1935), раман М.Шолахава «Ціхі Дон» (1935) і інш.


комментариев еще никто не писал, будьте первым