Биографии белорусскиx писателей - Харкоў Пётар - Вариант 1

Вариант 1

Харкоў Пётар, нарадзіўся 15.08.1922 г. на станцыі Хацень Сухініцкага раёна Калужскай вобласці (Расея) у сям'і чыгуначніка.

Скончыўшы Маскоўскую тэатральна-тэхнічную навучальню (1939), працаваў светлатэхнікам у Маскоўскім тэатры оперы. Восенню 1939 г. паступіў у Літаратурны інстытут у Маскве. Па заканчэнні вучобы (1943) накіраваны на Стэпавы фронт у армейскую газету «На штурм». Франтавымі дарогамі прайшоў ад Арлоўска-Курскай дугі да Ўсходняй Прусіі. З 1947 г. у акруговай газеце «Во славу Родины», у 1963-1965 гг. - уласны карэспандэнт газеты «Советская культура» па Беларусі. З 1966-1983 гг. - сябра рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Міністэрства культуры БССР. Сябра СП СССР з 1962 г.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступеняў і медалямі.

Памёр 10.01.1983 г.

У друку выступіў у 1940 г. з апавяданнямі. Пісаў на расейскай мове. У газетах і часопісах выступаў з нарысамі. Аўтар п'ес «От имени поколения» (1962, пастаўлена ў 1957), «Вечный огонь» (1967, пастаўлена ў 1963), «Репортаж из преисподней» (аперэта, музыка Я.Глебава, пастаўлена ў 1972), «Цветы на пепле» (пастаўлена ў 1978). Выйшлі кінасцэнарый «Пока бьется сердце» (1957), кніга «Подвиг без награды» (кінааповесць, п'есы, 1983).

Аўтар тэкстаў шэрагу песень, слоў да кантаты «Неизвестный солдат» (выканана ў 1970), цыкла вакальных паэм «Раздумье о любви» (апублікаваны ў 1973 пад назвай «Три вокальные поэмы»).