Биография : Кірэенка Кастусь вариант 1 - twidler.ru ▲ Вверх
рефераты
сочинения
Решебники (ГДЗ)
топики
краткие содержания
биографии

Кірэенка Кастусь


Кірэенка Кастусь, нарадзіўся 12.12.1918 г. у вёсцы Гайшын Слаўгарадскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1940 г. скончыў літаратурны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута. Пасля некалькіх месяцаў працы ў школе быў прызваны ў Савецкую Армію. У час Вялікай Айчыннай вайны - вежавы стралок танка, потым карэспандэнт армейскай газеты на Заходнім і 2-м Беларускім франтах. Пасля дэмабілізацыі (1945) працаваў загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва часопіса «Беларусы», з 1962 г. - галоўны рэдактар часопіса «Бярозка». У 1969 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXIV сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1972-1986 гг. - галоўны рэдактар часопіса «Полымя». Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1980-1984). Сябра СП СССР з 1943 г.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, двума ордэнамі «Знак Пашаны» і медалямі.

Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1970).

Памёр 15.09.1988 г.

Першы верш апублікаваў у 1939 г. (газета «Гомельская праўда»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Ранак ідзе» (1945), «Пасля навальніцы» (1947), «Мая рэспубліка» (1949), «Маякі» (1952), «Родны свет» (1952), «Любоў і дружба» (1955), «Светлая хваля» (1959), «Антонавы грахі» (вершаваныя фельетоны, 1960), «Слаўся, юнацтва» (1961), «Вернасць» (1961), «Смага» (1962), «Жывыя ідуць наперад» (1964), «Цёплая радуга» (1966), «Кніга ста песень» (1971), «Слухайце ластавак» (1974), «Сіні вырай» (1976), «Вёсны веснаваць» (1979), «Дэкрэтам сэрца» (1983), «Калыска вятроў» (1985), «Надзея» (1985). Для дзяцей выйшлі паэма «Алёнчына школа» (1951), кніжкі вершаў «Зялёнае рэха» (1953), «Вясна-красна» (1956), «Сад піянерскі» (1960), «Урачыстая песня» (1965), «Прысяга» (1969), вершаў і паэм «Размова з капітанамі» (1987). У 1969 і 1978 гг. выйшлі Выбраныя творы ў 2-х, у 1986-1988 гг. - Збор твораў у 3 тамах.

Выдаў кнігі аповесцей і апавяданняў для дзяцей «Сум і радасць дзеда Рэпкі» (1967), «Ручаіны шукаюць ракі» (1967), «Алесева кніжка» (1972), «Вандроўнае шчасце: Рыбацкая паэма» (1977), кнігі публіцыстыкі «Амерыка здалёку і зблізку» (1971) і «Заўсёды з Радзімай» (успаміны, эсэ, нататкі, 1980).

Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Ў.Маякоўскага, М.Ісакоўскага, Я.Смелякова, А.Пракоф'ева, Я.Райніса, М.Рыльскага, У.Сасюры; С.Алейніка, М.Бажана, П.Тычыны, М.Нагнібеды, Т.Масэнкі і інш. У яго перакладзе выйшлі асобнымі выданнямі зборнікі апавяданняў В.Біянкі «Хто чым спявае» (1954), Л.Падвойскага «З Леніным у аўтамабілі» (1971), аповесць Л.Смілянскага «Сашко» (1959), зборнік вершаў Я.Шпорты «Явар» (1976), раманы Й.Дарваша «П'яны дождж» (1975), І.Друцэ «Цяжар нашай дабрыні» (1977), К.Шавялёвай «Аляксандраўскі сад» (1979).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за кнігу вершаў «Смага» і Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1972) за зборнік вершаў «Кніга ста песень».


комментариев еще никто не писал, будьте первым