Биографии белорусскиx писателей - Кляшторны Тодар - Вариант 1

Вариант 1

Кляшторны Тодар, нарадзіўся 11.03.1903 г. у вёсцы Парэчча Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Вучыўся на рабфаку ў Воршы. У 1931 г. скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў на радыё, у рэспубліканскіх газетах і часопісах. Быў сябрам «Маладняка», «Узвышша», БелАПП. Восенню 1936 г. арыштаваны. 29.10.1937 г. прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957 г.

Расстраляны 30.10.1937 г.

Першыя вершы надрукаваў у 1925 г. (часопіс «Аршанскі маладняк»). Выйшлі зборнікі вершаў «Кляновыя завеі» (1927), «Светацені» (1928), «Ветразі» (1929), «Праз шторм на штурм» (1934), паэма «Палі загаманілі» (1930) і кніжка-малюнак для дзяцей «Пра зайца, ваўка і мядзведзя» (1935). У 1960 г. выдадзена кніга паэзіі «Залатое вязьмо», у 1970 г. - Выбраныя творы.

Пераклаў на беларускую мову раман Ф.Панфёрава «Брускі» (з М.Багуном, ч. 1, 1932), асобныя творы Ў.Маякоўскага, М.Асеева, А.Безыменскага, М.Галоднага, А.Лахуці, Л.Первамайскага.