Биографии белорусскиx писателей - Кудраўцаў Іван - Вариант 1

Вариант 1

Кудраўцаў Іван, нарадзіўся 28.06.1922 г. у вёсцы Сыцянец Салігорскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

За 2 гады да Вялікай Айчыннай вайны паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. На пачатку вайны эвакуіраваны з Менска, настаўнічаў у Саранскім раёне (Мардовія). Быў прызваны ў Савецкую Армію, ваяваў на Заходнім, Варонежскім, 1-м і 2-м Прыбалтыйскім і Ленінградскім франтах. Дэмабілізаваны ў 1945 г. У 1948 г. скончыў БДУ. Займаўся завочна ў аспірантуры. Быў літработнікам, загадчыкам літаратурнага аддзела газеты «Літаратура і мастацтва», адказным сакратаром часопіса «Беларусь». У 1965-1970 гг. - навуковы супрацоўнік навукова-даследчага Інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР, у 1971-1974 гг. - загадчык літаратурнай часткі Белдзяржфілармоніі. З 1975 г. да 1988 г. - навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1950 г.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі.

У друку з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі выступае з 1947 г. Аўтар манаграфіі «Кузьма Чорны: Ідэі і вобразы ў творчасці» (1956), літаратуразнаўчага нарыса «Кузьма Чорны: Жыццё і творчасць» (1968), склаў з У.Агіевічам падручнікі «Кніга для чытання ў 2 класе школ рабочай і сельскай моладзі» (1952), «Кніга для чытання ў З класе школ рабочай і сельскай моладзі» (1952).

Аўтар рамана «Разгневаная зямля» (1984). У 1948-1949 гг. працаваў над перакладам 18-га т. Збору твораў У.І.Леніна (1950).