Биографии белорусскиx писателей - Курто Яўген - Вариант 1

Вариант 1

Курто Яўген, нарадзіўся 07.07.1924 г. на хутары Рачыборак Бярэзінскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Вучыўся ў Магілеўскім настаўніцкім інстытуце (1940-1941). У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнік камсамольскага падполля ў Багушэвічах, а з 1943 г. - партызан. Быў цяжка паранены (1944). Працаваў бухгалтарам Бярэзінскага райпрамкамбіната, загадваў Капланецкім млыном. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1949). У час вучобы працаваў у газетах «Сталинская молодежь» (1946), «Зорька» (1948-1960). З 1960 г. - рэдактар, потым старшы рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР (пазней - «Беларусь»), у 1972-1987 гг. - старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП СССР з 1962 г.

Узнагароджаны орданам Айчыннай вайны I ступені, медалямі.

У друку выступіў у 1949 г. Напісаў для дзяцей кнігі апавяданняў «На начлезе» (1958), «Шэсць кароткіх гісторый» (1965), «Лясны ўрок» (1973), нарыс «Падарожжа трох сяброў» (1963), аповесці «Ён быў піянерам» (1960), «Дарога бяжыць насустрач» (аповесці і апавяданні, 1964), «Над ярам» (1966), «Шумеў Нягневіцкі лес» (аповесць і апавяданні, 1968, 1989), «Над ціхай Свідаўкай» (1972), кнігу аповесцей «Насустрач жыццю» (1974).

Пераклаў на беларускую мову казкі народаў СССР, паасобныя творы К.Чапека, Э.Раўда, Ш.Бейшаналіева, Т.Цыруліса, Л.Імерманіса і іншых пісьменнікаў.