Биографии белорусскиx писателей - Кузьмічоў Анатоль - Вариант 1

Вариант 1

Кузьмічоў Анатоль, нарадзіўся 20.05.1923 г. на станцыі Ўзлавая Тульскай вобласці (Расея) у сям'і чыгуначніка.

У сувязі з набліжэннем фронту восенню 1941 г. накіраваўся на ўсход, працаваў рабочым на базе заготзбожжа ў Пугачоўскім раёне Саратаўскай вобласці. На пачатку 1942 г. - літсупрацоўнік рэдакцыі чыгуначнай газеты «Углярка» (г. Узлавая). З траўня 1942 г. - у арміі. Удзельнічаў у баях як мінамётчык, служыў у карпусной газеце «В бой за Родину!». Ваяваў на Бранскім, Паўднёва-Заходнім і 3-м Украінскім франтах. Працаваў у газеце Закаўказскай ваеннай акругі «Ленинское знамя» (1947-1956), быў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Литературная Грузия» (1957-1959). Скончыў два курсы завочнага аддзялення Літаратурнага інстытута ў Маскве (1955). З 1967 г. жыве ў Менску. Сябра СП СССР з 1952 г.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.

Друкавацца пачаў у 1940 г. Піша на расейскай мове. Аўтар п'ес «В нашем полку» (пастаўлена ў 1951), «Возвращение» (пастаўлена ў 1953), «Орлиный перевал» (пастаўлена ў 1958).

Выступае і ў жанры прозы. Выйшлі ў Тбілісі, Маскве аповесці «По свежему следу» (1955), «Смена караулов» (1967), «Первые советские гвардейцы» (1971), раманы «Так наступает весна» (1958), «Юго-Запад» (1962, перавыдадзены ў Менску ў 1976), «Тревога» (1964), «Дети становятся взрослыми» (1965), «Одиннадцатый класс» (1967), «Год службы» (1979). У Менску выйшлі раманы «Поле боя» (1979), «Подпольная кличка - Янош» (1987), кнігі прозы «Час переклички» (дакументальная аповесць, 1981), «Ночная проверка» (аповесці, 1982), «Тревога» (раман, аповесці, 1983), «Запечатленные навек» (дакументальная аповесць, 1984).