Биография : Ліхадзіеўскі Сцяпан вариант 1 - twidler.ru ▲ Вверх
рефераты
сочинения
Решебники (ГДЗ)
топики
краткие содержания
биографии

Ліхадзіеўскі Сцяпан


Ліхадзіеўскі Сцяпан, нарадзіўся 09.05.1911 г. у вёсцы Баславічы (цяпер Барок) Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Вучыўся ў Беларускім педагагічным тэхнікуме (1926-1930), у Беларускім дзяржаўным універсітэце (1930-1931), у Беларускім вышэйшым педагагічным інстытуце (1931-1933). Скончыў Томскі педагагічны інстытут (1939). Быў сябрам літаратурных аб'яднанняў «Маладняк», БелАПП. Працаваў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва». У 1933 г. быў рэпрэсіраваны і высланы на 3 гады на поўдзень Казахстана ў Сарыагачскі раён. Настаўнічаў у сярэдніх школах. У 1939 г. паступіў у аспірантуру Ташкенцкага педінстытута. Працаваў выкладчыкам гэтага інстытута, быў дэканам факультэта, а з 1963 г. загадваў кафедрай зарубежнай літаратуры Рэспубліканскага педагагічнага інстытута расейскай мовы і літаратуры. Рэабілітаваны ў 1956 г. Доктар філалагічных навук, прафесар. Сябра СП СССР з 1948 г.

Узнагароджаны медалямі.

Памёр 13.02.1979 г.

Першы верш надрукаваў у 1925 г. (часопіс «Беларускі піянер»). Пісаў на беларускай, расейскай і ўзбекскай мовах. Выйшлі зборнікі паэзіі «Чырванеюць вішні» (1931), «Рокаты дальняй прыстані» (1931), «Крыкавыя знічкі на снезе» (1932), «Мы - маладая гвардыя» (1932), кніжкі вершаў і перакладаў «Берасцянка жывых трывог» (выбраныя вершы і пераклады, 1962), «Поиски сердолика» (вершы, пераклады, Ташкент, 1973), «Вянкі камунарам» (1974), «Чырвоныя макі» (1981).

Вядомы і як крытык і літаратуразнавец. Аўтар кніг «Анатоль Франс: Краткий очерк творческого пути» (Ташкент, 1954), «Анатоль Франс: Очерк творчества» (Ташкент, 1962), зборніка літаратурна-крытычных артыкулаў «Радость встреч» (Ташкент, 1977).

Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы французскіх, нямецкіх, узбекскіх паэтаў.


комментариев еще никто не писал, будьте первым