Биография : Ліс Арсень вариант 1 - twidler.ru ▲ Вверх
рефераты
сочинения
Решебники (ГДЗ)
топики
краткие содержания
биографии

Ліс Арсень


Ліс Арсень, нарадзіўся 04.02.1934 г. у вёсцы Вётхава Смаргонскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1956). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Шаркаўшчынскай сярэдняй школе на Віцебшчыне, адначасова загадваў педагагічным кабінетам Шаркаўшчынскага рана. У 1957-1959 гг. працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР. Вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. З 1962 г. - навуковы супрацоўнік гэтага інстытута. Кандыдат філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1967 г.

У друку па пытаннях беларускай культуры пачаў выступаць у 1955 г. Выдаў кнігі «Браніслаў Тарашкевіч» (1966), «Мікола Шчакаціхін» (1968), «Петра Сергіевіч» (1970), «Купальскія песні» (1974), «Пякучай маланкі след» (1981), «Вечны вандроўнік» (1984), «Песню - у спадчыну» (1989), «Валачобныя песні» (1989). Даследчык фальклору, адзін з аўтараў вучэбнага дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Беларуская народна-паэтычная творчасць» (1979).

Укладальнік зборнікаў «Беларускія народныя песні» (1970), «Жніўныя песні» (1974), «Восеньскія і талочныя песні» (1981), «Купальскія і пятроўскія песні» (1985), «Максім Гарэцкі: Успаміны, артыкулы, дакументы» (з Я.Саламевічам, 1984).

Аўтар сцэнарыяў дакументальных фільмаў «Песня на ўсё жыццё» (з І.Цішчанкам, зняты ў 1984) і «Прысады жыцця» (з А.Вялюгіным, зняты ў 1985).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1986) за ўдзел у падрыхтоўцы і выданні акадэмічнага збору беларускай народнай творчасці.


комментариев еще никто не писал, будьте первым