Биография : Лісіцын Пётар вариант 1 - twidler.ru ▲ Вверх
рефераты
сочинения
Решебники (ГДЗ)
топики
краткие содержания
биографии

Лісіцын Пётар


Лісіцын Пётар, нарадзіўся 09.03.1927 г. у горадзе Полацку Віцебскай вобласці ў сям'і служачага.

З канца траўня 1942 па ліпень 1944 г. - у партызанскім атрадзе «Няўлоўны» Полацкага злучэння. Быў паранены. У 1950 г. здаў экстэрнам экзамен за сярэднюю школу і паступіў у Рыжскі філіял Усесаюзнага юрыдычнага інстытута, а праз два гады перавёўся ў Латвійскі дзяржаўны ўніверсітэт (скончыў у 1955). Рабіў у сістэме народнай гаспадаркі Латвіі - старшым інжынерам на Рыжскім электралямпавым заводзе, вядучым інжынерам праектна-канструктарскага бюро Ўпраўлення мясцовай прамысловасці, лабарантам Упраўлення эксіндыцыйнай лоўлі рыбы, інжынерам Рыжскай нарматыўна-даследчай станцыі транспартнага будаўніцтва СССР. Працаваў у органах МУС Латвіі, затым БССР, юрыскансультантам Гарадзенскага абласнога вытворчага аб'яднання бытавога абслугоўвання. У 1978-1985 гг. - упаўнаважаны Ўсесаюзнага агенцтва па аўтарскіх правах па Гарадзенскай вобласці. З 1968 г. жыве ў Горадні. Сябра СП СССР з 1981 г.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны I ступені, медалямі, польскім Крыжам партызанскім.

У 1962 г. у газеце Прыбалтыйскай ваеннай акругі «За Родину» апублікаваў першыя апавяданні, у 1969 г. - у часопісе «Неман». Піша на расейскай мове. Аўтар кніг прозы «Февральский наст» (1978), «Росные травы» (Хабараўск, 1981), «Трое разных» (1985). У часопісе «Неман» апублікаваў аповесць «Самаволка» (1990).


комментариев еще никто не писал, будьте первым