Биография : Масарэнка Алесь вариант 1 - twidler.ru ▲ Вверх
рефераты
сочинения
Решебники (ГДЗ)
топики
краткие содержания
биографии

Масарэнка Алесь


Масарэнка Алесь, нарадзіўся 12.04.1938 г. у вёсцы Ходарава Слаўгарадскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння Целяшоўскай сярэдняй школы (1956) працаваў інструктарам Слаўгарадскага райкама камсамола, у 1957-1960 гг. служыў у Савецкай Арміі. У 1960 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з трэцяга курса перавёўся на вячэрняе аддзяленне і да заканчэння ўніверсітэта (1966) быў выхавацелем у школе-інтэрнаце №– 13 у Менску. Працаваў рэдактарам на Беларускім радыё, загадчыкам аддзела газеты «Чырвоная змена», інструктарам па прамысловым адлове рачнога бабра Летувіскага заацэнтра, літсупрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва», рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі ў выдавецтве «Беларусь», адказным сакратаром часопіса «Полымя», у геадэзічнай экспедыцыі Забайкалля рабочым I разраду. З 1977 г. - рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосць», з 1978 г. - сябра сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі кінастудыі «Беларусьфільм», у 1982-1985 гг. - загадчык аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса «Полымя», з 1989 г. - літкансультант літаб'яднання «Крыніцы» пры штотыднёвіку «Чырвоная змена». Сябра СП СССР з 1972.

Літаратурную працу пачаў з вершаў. З апавяданнямі ў рэспубліканскім друку выступіў у 1962 г. Аўтар аповесці «На бабровых тонях» (1971), зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Журавіны пад снегам» (1976), «Сонца майго дня» (1988), рамана «Баргузінскае лета» (1982).

Пераклаў на беларускую мову аповесць бурацкага пісьменніка Б.Мунгонава «Чорны вецер» (1973).


комментариев еще никто не писал, будьте первым