Биография : Рашкоўскі Леанід вариант 1 - twidler.ru ▲ Вверх
рефераты
сочинения
Решебники (ГДЗ)
топики
краткие содержания
биографии

Рашкоўскі Леанід


Рашкоўскі Леанід, нарадзіўся 09.01.1937 г. у горадзе Барысаве Менскай вобласці ў сям'і служачага.

У 1955 г. скончыў барысаўскую сярэднюю школу №– 2, працаваў рознарабочым на будоўлі. У 1956 г. паступіў вучыцца ў Віцебскі ветэрынарны інстытут на заатэхнічны факультэт. Аднак з-за цяжкай хваробы быў вымушаны спыніць вучобу на другім курсе. У 1962 г. скончыў фельчарскае аддзяленне Барысаўскай медыцынскай навучальні. У 1963 г. арганізаваў і ўзначаліў літаб'яднанне пры барысаўскай аб'яднанай газеце «Камуністычная праца». Завочна скончыў чатыры курсы факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1972). Жыве ў Барысаве. Сябра СП СССР з 1970 г.

Першы верш надрукаваў у 1955 г. (барысаўская газета «Бальшавіцкая трыбуна»). Піша на расейскай мове. Аўтар зборнікаў вершаў «Пускай не умирают звезды» (1968), «Ливень» (1975), «Преодоление» (1979), «Откровение» (1987). Выдаў кніжкі паэзіі для дзяцей «Как пингвину шили фрак» (1970), «Почемучка» (1973), «Трубач» (1976) і «На веселой карусели» (1984).


комментариев еще никто не писал, будьте первым