Биографии белорусскиx писателей - Сабаленка Раман - Вариант 1

Вариант 1

Сабаленка Раман, нарадзіўся 15.10.1907 г. у вёсцы Сабалі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў Гомельскі педагагічны тэхнікум (1929), вучыўся ў Гомельскім педагагічным інстытуце (1933-1935). У 1929 г. пачаў працаваць у рэспубліканскай газеце «Звязда», але праз паўгода быў прызваны ў Чырвоную Армію. У 1930-1941 гг. працаваў у рэдакцыі абласной газеты «Палеская праўда» (з 1938 г. «Гомельская праўда»). Двойчы арыштоўваўся (1933, 1937), але справы закрывался. У гады Вялікай Айчыннай вайны быў асуджаны Ваенным трыбуналам да 10 год пазбаўлення волі, але прыгавор быў адменены з-за адсутнасці складу злачынства. Удзельнічаў у баях на Калінінскім і 2-м Прыбалтыйскім франтах. У 1945-1953 гг. - загадчык аддзела культуры, намеснік галоўнага рэдактара баранавіцкай абласной газеты «Чырвоная звязда». У 1953 г. пераехаў у Менск, дзе працаваў у рэдакцыях газеты «Калгасная праўда», часопісе «Маладосць». У 1957-1966 гг. - намеснік галоўнага рэдактара газеты «Літаратура і мастацтва». Сябра СП СССР з 1939 г.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі і медалямі.

Памёр 13.05.1975 г.

Дэбютаваў вершам у 1927 г. (газета «Звязда»). У 1935 г. апублікаваў паэму «Брагінь» (часопіс «Полымя»). Выдаў зборнікі вершаў «З родных крыніц» (1950) і «Мая эстафета» (1954). Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Жменя зярнят» (апавяданні і нарысы, 1957), «Сустрэчы (1958), «Юнацтва ў дарозе» (1958), «Блакітнае ззянне» (1959), «Каралінцы» (1960), «Іду ў жыццё» (1961), «З пройдзеных дарог» (1962), «Паляўнічыя боты» (гумарыстычныя апавяданні, 1962). «Незамужняя ўдава. Былое застаецца ў сэрцы» (1905). «Пад дажджом і сонцам» (апавяданні, партрэты, 1966), «Спатканне пасля разлукі» (1971), «Роздум у дарозе» (1973), кнігі нарысаў аб дзеячах беларускай літаратуры і культуры «Колерамі вясёлкі» (1975). Аповесці «Юнацтва ў дарозе», «Выпрабаванне сталасці» («Іду ў жыццё») і «Былое застаецца ў сэрцы» склалі трылогію «Іду ў жыццё». Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах (1967-1968), «Выбранае» (1977), «Творы» (1983).