Биография : Сабалеўскі Анатоль вариант 1 - twidler.ru ▲ Вверх
рефераты
сочинения
Решебники (ГДЗ)
топики
краткие содержания
биографии

Сабалеўскі Анатоль


Сабалеўскі Анатоль, нарадзіўся 27.05.1932 г. у вёсцы Андрыеўшчына Дзяржынскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1953 г. скончыў Менскую педагагічную навучальню і паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Апошнія два гады вучобы ва ўніверсітэце сумяшчаў з працай у аддзеле мастацтва рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва». У 1958-1961 гг. вучыўся ў аспірантуры пры Дзяржаўным інстытуце тэатральнага мастацтва ў Маскве. Пасля заканчэння аспірантуры - навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Адначасова выкладаў гісторыю тэатра ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце. У 1972-1990 гг. - загадчык кафедры гісторыі і тэорыі мастацтва, мовы і літаратуры, у 1974-1979 гг. - рэктар Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. З 1990 г. загадвае аддзелам міжнацыянальных культурных працэсаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Доктар мастацтвазнаўства. Прафесар. Сябра СП СССР з 1964 г.

Як тэатральны крытык пачаў выступаць у 1952 г. Піша на беларускай і расейскай мовах. Выдаў кнігі пра тэатр і драматургію «Рампай асветленае» (1962), «Уладар дум чалавечых» (1964), «Ад п'есы - да спектакля» (1965), «Театр открывает занавес» (1570), «Беларуская савецкая драматургія і яе сцэнічнае ўвасабленне» (1971). «Белорусская драматургия в театрах народов СССР» (1972), «Беларуская савецкая драма» (у 2 кнігах, 1969, 1972), «Жыццё тэатра» (1980), «Образ В.И.Ленина на белорусской сцене» (1980), «Белорусско-молдавские театральные связи» (1984), «Сучаснасць і гісторыя» (1985), «Барыс Платонаў» (1989), «Кандрат Крапіва: Нарыс жыцця і творчасці» (1989). Укладальнік «Хрэстаматыі па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі» для ВНУ ў 2 тамах (1975), аўтар раздзелаў у «Гісторыі беларускага тэатра» (1983).

Напісаў аповесць «Жылі-былі хлопцы...» (1961, часопіс «Маладосць») і шэраг апавяданняў.


комментариев еще никто не писал, будьте первым