Биография : Шлег Алесь вариант 1 - twidler.ru ▲ Вверх
рефераты
сочинения
Решебники (ГДЗ)
топики
краткие содержания
биографии

Шлег Алесь


Шлег Алесь, нарадзіўся 15.10.1936 г. у вёсцы Вялікі Бор Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў рамесную навучальню №– 13 у Наваградку (1953). Працаваў слесарам, электразваршчыкам трэста «Альмецьеўнафтабуд» (Альмецьеўск, 1953), пазней - у гандлёвым флоце качагарам, машыністам (Рыга, Мурманск, Адэса, 1953-1954). Служыў на Балтыйскім ваенна-марскім флоце (Калінінград, 1954-1958). Пасля дэмабілізацыі працаваў у ляхавіцкай раённай газеце «Савецкі патрыёт» (1958-1959). Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1965). З 1960 г. адначасова з вучобай ва ўніверсітэце - карэспандэнт газеты «Звязда», затым рэдактар выдавецтва «Беларусь», у 1975-1977 гг. - «Мастацкай літаратуры», карэспандэнт газет «Літаратура і мастацтва» (1977-1978), «Чырвоная змена» (1978-1979), старшы рэдактар Рэспубліканскага праўлення таварыства кнігалюбаў. З 1985 г. - рэдактар, з 1988 г. - старшы рэдактар Галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання і радыё. Сябра СП СССР з 1987 г.

З першай публікацыяй выступіў у 1954 г. (газета Балтыйскага ваеннага флоту «Страж Балтики»), у друку Беларусі - з 1959 г. (часопіс «Маладосць»). Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Трывожная памяць» (1968), «Цыганок» (1971), «Праўда адна» (1974), «Жыло чаканне болю» (1979), «Хлеб на далонях тваіх» (публіцыстыка, 1986).

Напісаў кінасцэнарыі дакументальных фільмаў «Балтыйцы», «Палескі Марэсьеў», «Мой дом у бядзе», «Ядвіга Іосіфаўна», радыёспектакляў «Цыганок» - (пастаўлены ў 1980), «Рэха баравое» (пастаўлены ў 1990).


комментариев еще никто не писал, будьте первым