Биография : Слесарэнка Аляксей вариант 1 - twidler.ru ▲ Вверх
рефераты
сочинения
Решебники (ГДЗ)
топики
краткие содержания
биографии

Слесарэнка Аляксей


Слесарэнка Аляксей, нарадзіўся 07.03.1919 г. у горадзе Кіеве (Украіна) у сям'і служачага.

У 1924 г. бацькі вярнуліся на Беларусь. Вучня Брагінскай сярэдняй школы, яго запрасіла кінафабрыка Белдзяржкіно ў Ленінградзе здымацца ў ролі Мірона ў фільме «Палескія рабінзоны» (1934). Пасля гэтага яго накіравалі на вучобу ў Маскоўскую студыю кінаакцёраў. Здымаўся ў фільмах «Бежын луг» (рэжысёр С.Эйзенштэйн), «Вясёлыя хлопцы» (рэжысёр Р.Аляксандраў), «Аэраград» (рэжысёр А.Даўжэнка). У час Вялікай Айчыннай вайны быў на фронце, камандаваў стралковым узводам. Ад Вялікіх Лук дайшоў да Берліна. Служыў у арміі да 1953 г. У 1954-1956 гг. працаваў дырэктарам бюро прапаганды мастацкай літаратуры пры СП БССР. Тры гады вучыўся на завочных курсах мастацкага чытання пры Ўсесаюзным доме народнай творчасці. Выступаў як чытальнік Беларускай дзяржаўнай філармоніі, адначасова (1962-1974) быў навуковым супрацоўнікам Літаратурнага музея Якуба Коласа. Сябра СП СССР з 1969 г.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I і II ступеняў і медалямі.

Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР (1960).

У друку пачаў выступаць у 1940 г. Аўтар літаратурнай кампазіцыі «Народны паэт БССР Якуб Колас» (1956) і шэрагу кампазіцый для мастацкага чытання, кніг нарысаў «Дарогі і песні» (1965) і партрэтаў дзеячаў літаратуры і культуры «Дарагія абліччы» (1967), «Жыццё ў мастацтве» (1977). У Кіеве выйшла на ўкраінскай мове кніга «Аляксандр Даўжэнка. Шлях да слова» (1974), у кнігу «Продолжение радости» (1981) уключаны, акрамя перакладных, арыгінальныя працы аўтара.

Пераклаў на беларускую мову кнігу А.А.Маякоўскай «Дзіцячыя і юнацкія гады Уладзіміра Маякоўскага» (1957).


комментариев еще никто не писал, будьте первым