Биография : Сульянаў Анатоль вариант 1 - twidler.ru ▲ Вверх
рефераты
сочинения
Решебники (ГДЗ)
топики
краткие содержания
биографии

Сульянаў Анатоль


Сульянаў Анатоль, нарадзіўся 03.09.1927 г. у сяле Аксіньіна Адзіноцкага раёна Маскоўскай вобл. (Расея) у сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння сямігадовай школы ў сяле Вялікія Вяземы залічаны ў Маскоўскую спецшколу Ваенна-паветраных сіл (1943-1946). У 1946-1950 гг. - курсант Тамбоўскай, Арвамірскай авіянавучальняў, у 1950-1951 гг. - слухач Вышэйшых лётна-інструктарскіх курсаў. Служыў лётчыкам-інструктарам, камандзірам звяна. У 1962 г. скончыў Ваенна-палітычную акадэмію ў Маскве. У 1962-1969 гг. быў намеснікам камандзіра па палітычнай часці авіяпалка, начальнікам палітаддзела палка дывізіі, затым інспектарам, начальнікам аддзела Галоўнага Палітупраўлення Савецкай Арміі (Масква, 1969-1976). З 1976 г. у Менску - сябра Ваеннага Савета, начальнік палітаддзела арміі (1976-1980), намеснік начальніка Палітупраўлення БВА (1980-1987). Генерал-маёр авіяцыі, ваенны лётчык I класа. Сябра СП СССР з 1981 г.

Заслужаны работнік культуры БССР (1985).

Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам «За службу Радзіме», медалямі.

Літаратурнай дзейнасцю займаецца з 1957 г. Піша на расейскай мове. Аўтар рамана «Расколотое небо» (1981), зборніка аповесцей і апавяданняў «Хождение за седьмое небо» (1985), «Только одна ночь» (раман, аповесці, 1987), рамана «Голубые снега» (1990) і кнігі для дзяцей «Посеешь ветер» (1984).


комментариев еще никто не писал, будьте первым