Биография : Тарасаў Канстанцін вариант 1 - twidler.ru ▲ Вверх
рефераты
сочинения
Решебники (ГДЗ)
топики
краткие содержания
биографии

Тарасаў Канстанцін


Тарасаў Канстанцін, нарадзіўся 10.10.1940 г. у горадзе Менску ў сям'і служачага.

Пасля заканчэння сярэдняй школы (1957) на працягу трох год працаваў слесарам-зборшчыкам на Менскім механічным заводзе, калектарам у Паўночна-Заходняй геолага-разведачнай экспедыцыі, слесарам-мантажнікам у арганізацыі «Спецэлеватармельбуд». Вучыўся на хімічным факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута (1960-1965). Па заканчэнні інстытута працаваў майстрам шкловарэння на шклозаводзе «Неман», тэхнолагам на віцебскім заводзе «Маналіт». Быў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі ў выдавецтве «Вышэйшая школа» (1967-1975), журналістам па дагаворы і загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі газеты «Знамя юности» (1975-1977), рэдактарам аддзела мастацтва і крытыкі часопіса «Неман» (1977-1983), спецыяльным карэспандэнтам газеты «Літаратура і мастацтва» (1986-1988). З 1990 г. - адказны сакратар часопіса «Спадчына». Сябра СП СССР з 1982 г.

У друку з мастацкім творам выступіў упершыню ў 1976 г. (аповесць «Следственный эксперимент», часопіс «Неман»). Піша на расейскай і беларускай мовах. Аўтар кніг аповесцей «День рассеяния» (1980), «В час Стрельца» (1981), «Странствие в тесном кругу» (1986), «Погоня на Грунвальд» (Масква, 1986), зборніка гісторыка-літаратурных эсэ «Памяць о легендах» (1984, пашыранае выданне на беларускай мове ў 1990).


комментариев еще никто не писал, будьте первым