Биографии белорусскиx писателей - Юдэльсон Арон - Вариант 1

Вариант 1

Юдэльсон Арон, нарадзіўся 17.07.1907 г. у горадзе Рызе (Латвія) у сям'і настаўніка.

Сярэднюю адукацыю атрымаў у Рызе. З 1928 г. жыў у Менску. Працаваў у рэдакцыі жыдоўскай газеты «Акцябэр» («Кастрычнік»), на Беларускім радыё. З 1930 г. адначасова вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (скончыў тры курсы). У 1937 г. рэпрэсіраваны. Асуджаны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны 09.04.1957 г.

Расстраляны 29.10.1937 г.

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1923 г. з выступленняў у нелегальным камуністычным друку Латвіі. Пісаў на мове ідыш. У 1929 г. апублікаваў паэму «Негарэлае» ў часопісе «Штэрн» («Зорка»). Выдаў паэму «Камбінат» (1931), кнігу вершаў «Граніца» (1934), зборнікі нарысаў «У нас у краіне» (1934), «Чырванасцяжны калгас «Колас» (з Х.Шынклерам, 1934). У перакладзе на беларускую мову выйшла кніжка паэзіі «Прывітанне» (1961).

Выступаў як перакладчык на мову ідыш.