Биографии белорусскиx писателей - Жаўрук Алесь - Вариант 1

Вариант 1

Жаўрук Алесь (сапр. Сінічкін Аляксандар), нарадзіўся 19.08.1910 г. у горадзе Сянно Віцебскай вобласці ў сям'і служачага.

У 1927 г. паступіў у Рагачоўскі педагагічны тэхнікум, пасля заканчэння якога настаўнічаў у саўгасе «Сосны» Любанскага раёна. Скончыў у 1938 г. Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры. Займаўся ў аспірантуры пры АН БССР. У 1939 г. прызваны ў Савецкую Армію. Быў ваенным карэспандэнтам армейскай газеты «В бой за родину». З пачатку Вялікай Айчыннай вайны на фронце.

Загінуў 23.08.1942 г. пад Сталінградам.

Першыя вершы надрукаваў у 1926 г. (газеты «Магілёўскі селянін» і бабруйская - «Камуніст»). Выдаў зборнікі вершаў «Ручаіны» (1936), «Дняпро выходзіць з берагоў» (1938). Надрукаваны напісаныя для дзяцей у сааўтарстве з А.Ушаковым паэмы «Пра майго таварыша» (1939), «Пра слаўных папанінцаў нашага дзетсада» (1939) і зборнік вершаў «Пра майго катка» (1950). У 1960 г. выйшла «Выбранае», у 1987 г. - зборнік «Крывёю сэрца» (вершы, паэмы, успаміны пра паэта).

Аўтар лібрэта аперэты «Зарэчны барок» (з А.Ушаковым, пастаўлена ў 1940).