Яе дарога: пра творчасць Яўгеніі Янішчыц
У зборніках Яўгеніі Янішчыц «Пара любові і жалю» (1983), «Каліна зімы» (1987), многія вершы з якіх увайшлі ў кнігу выбраных твораў «У шуме жытняга святла», пабольшала грамадзянскага пафасу, паэтка ўзнялася на яшчэ большую вышыню і вастрыню адчування болю (ці не ад прадчування хуткай трагедыі?) асабістага — сямейнага і ў каханні і агульналюдскога, агульначалавечага. На матыў «люблю» нарошчваецца ўжо не матыў «сумую», а матыў «трывожуся». «Люблю» і «трывожуся» сталі побач, дапоўніліся яшчэ двума матывамі — «баюся» і «пакутую». Лірыка Янішчыц становіцца трагедыйнай па сваім пафасе ў цэлым, а элегія смутку і жалю ператвараецца часцей і часцей у элегію болю. Дарэчы, не выпадковыя сувязі з выказанай тэмай і назвы зборнікаў, у якіх паяднаныя любоў і жаль, а каліна паўстала перад намі сярод зімовай сцюжы і выжывае её насуперак. У пазней напісаных творах шырэюць прастора і час, аўтарская думка вольна перамяшчаецца з аднаго кутка планеты (Палессе, Мінск) у другія: прысвячэнні М. Багдановічу(«Ялта - 1917»), У. Маякоўскаму («Кастры ў Петраградзе»), Лесі Украінцы («У вянок Лесі Украінкі»), М. Лермантаву («На месцы дуэлі Лемантава»), творы пра ЗША. верншы пішуцца пра родную хату: («Хата»), Белавежжа («У Белавежы»), хутканлынны рух ракі («Плыві,рака!»), пра лес салдацкіх удоў («Салдаткі») і свята, язмрочанае цекем горкага хлеба («Свята пірага»), стражытныя муры («Ля муроў Стагоддзяў») і вясковую прыгажуню заатэхніка Еву - каралеву, пакуль што адзінокую сярод вясковай квецені («Вішня»). Цяпер паэтцы да ўсяго справа, ніводнай драбніцы жыцця яна не абмінае, каб, падобна Якубу Коласу ў «Новай зямлі», узняць яе на вышыню сапраўднай мастацкасці. Як вось у гэтым кавалачку з верша «Ты нібы зноў купаешся ў рацэ»:
О колькі пад нагамі красак стлела!
О колькі незаўважана цвіце!
Душа, ты, як ад болю, прасвятлела.
Ты нібы зноў купаешся ў рацэ.
Верш «Любоў мая...», змешчаны ў зборніку «Пара любові і жалю», адпавядае вышэйвыказаным меркаванням пра змены ў творчасці выдатнай паэткі. Гэта ўзор грамадзянскай лірыкі, твор, прасякнуты адчуваннем болю і радасці жыцця, іх пастаяннага змагання, барацьбы. Па жанры — элегічная ода, развага пра сутнасць жыцця, на якую навялі паэтку катаклізмы ў прыродзе («Яшчэ лісток не ўпаў — а снегапад»). Твор пабудаваны па прынцапе параўнання, супрацьпастаўлення з’яў: змрочных — «балючы век», снегапад ранняй восенню, «Усё вастрэй радні маёй прагалы», «Агеньчык дрогкі (можа ў любое імгненне згаснуць. — М. М.) з маміных акон», «Пяе зямля курганняў і ўдоў» — і радасных — любоў, песня, спелы бор, вольны гон ракі, у душы спявае скрыпка «на блаславёны лад», звіняць вясельныя цымбалы і «жаркім вокам гляне ў сэрца конь». Заканчваецца верш на высокай адычнай ноце, сневы віхру, апалага лістка, курганняў і ўдоў (звернем увагу на трагічны пафас гэтых вобразаў) саступаюць месца вясельнай мелодыі, жывому, сучаснаму жыццю:
Пяе віхор, пяе лісток апалы,
Пяе зямля курганняў і удоў.
Любоў мая, ты скрыпка і цымбалы,
І шаргункі — над грывамі гадоў.
Працэс канчатковага пераадолення трагічнага пачатку ў паэзіі Яўгеніі Янішчыц так і не адбыўся. Пра гэта сведчыць і верш «Любоў мая...». Любоў паэткі як займела спачатку сумнае (жаль), затым трывожнае, а пад канец трагічнае (боль) адценне, так і засталася ў ім. «Балючы век», «прагалы радні», нечаканы «снегапад» — усё цесна перплялося ў сэрцы, каменем легла на душу, аднак — што вельмі важна падкрэсліць! — не перарасло ў адчай. Аб гэтым сведчыць і верш «Любоў мая...» пра вечны працяг і нязгаснасць жыцця і любві — яго вернай спадарожніцы.
Адзначым удалыя эпітэты ў вершы: спелы бор, вольны гон ракі, балючы век, жаркае вока вясельнага шкла, агеньчык дрогкі акон маці; адсутнасць злучнікаў паміж сказамі, якія б толькі запавольвалі рух думкі, і перавагу назыўных і лаканічных сінтаксічных канструкцый («Балючы век»; «Пяе віхор»; «I шаргункі—над грывамі гадоў»). Памер вершаваных радкоў — пяцістопны ямб, традыцыйны для паэзіі XIX і XX стагоддзяў.
Яўгенія Янішчыц выглядае то бярозкай у зялёнай сукенцы сярод шырокага чыстага поля, адкрытай вятрам і трывогам мінулага стагоддзя, то калінай, якая і зімою, насуперак сцюжнай завеі, палымнее чырванню застылых на марозе ягад. А многім сучаснікам яна здаецца палескай ластаўкай — лагоднай і пяшчотнай птушкай, што пакінула людзям сваю неўміручую песню. А можа, каму з нас яна ўяўляецца салоўкам, які праспяваў сваю песню — звонкую, чыстую, светлую, як жнівеньскія росы на прыбярэжных палескіх лугах? Яе няма — і яна з намі. Яе голос гучыць у яе сумна-трывожна-радасных вершах. I вось у гэтых радках:
Толькі ж у працы знаходзім спатолю.
Хто там палохае: «Быць ці не быць?»
Благаслаўляю нястомную долю:
Найчалавечнаму свету служыць.
Верш «Прага крыла» з кнігі «Каліна зімы» — пра прыгнёт, які аказвае ўплыў на творцу. Але без прыгнёту не было б і веры, і сілы палёту. Прыгнёт — гэта, па сутнасці, і ёсць «вечная прага крыла». Фарбы расстаўлены па полюсах: на адным полюсе — белы дзень, што «налятаўся да стомы», на другім — чорная ноч, якая. дзякуючы натхненню аўтаркі, «узнялася да зорак». Дзень дорыць надзеі ажно да| аскомы, ноч гарманізўе іх і даводзіць да ладу. Паэтка сягае свядомасццю ў зорную ноч, у Космас. Яе нешта трывожыць, спыняе ад кроку з падаконніка — у вечнасць.
«Зорная паэма» складаецца з дзвюх частак. Напоўніцу гучыць у ёй пратэст супроць войнаў, самазабойства чалавецтва, што можа адбыцца пры адсутнасці ўмелага кіравання тэхнічным прагрэсам. Змрочным сілам супрацьвпастаўлена святло прыроды («белабярозавы кут» (які выдатны наватвор!), сінявокі край, зоры лясныя, зоры азёрныя, сіні прастор, баец асівелы) і светласць людскіх сэрцаў і душ, якія пакуль што жывуць на зялёнай зямлі («сіне і светла душы», «завадзь зброснелая»; «Сонечна. Светлараскрылена. Весне. Ранак. I ранне жыцця»). Светлы колер (белы, сонечны) як бы вяртаецца ў паэзію Яўгеніі Янішчыц у новым — аптымістычным, радасным акаймаванні.
Як запавет, нам, жывым, і сёння гучаць радкі палескай ластаўкі:
I прыйдуць іншыя... ўзаемна
Уславім дзён сэрцабіцце.
Пара мне знаць, што недарэмна
Па кроплі траціцца жыццё.