Белорусские сочинения
-
Максім Багдановіч
-
Жыццёвы i творчы шлях Максiма Багдановiча. Матывы яго лiрыкi (1)
Жыццёвы i творчы шлях Максiма Багдановiча. Матывы яго лiрыкi (1)
Нарадзiуся М. Багдановiч у Мiнску сто два гады назад (9 снежня 1891г.). Так здарылася, что жыць на беларускай зямлi Максiму давялося толькi першыя пяць год. Пасля смерцi мацi ен быу аддзелены ад гэтай зямлi тысячамi вёрст: жыу у Нiжнем Ноугарадзе, Яраслауле, Ялце.
Родны край здавауся яму дзiвоснай казкай, поунай незвычайных таямнiц. Але М. Багдановiч добра ведау, что у краiне казачных бароу i пушчау, азёр i рэк, гаруе i пакутуе працоны народ.
Верай у гiстарычную перспектыву беларускага нацыянальна-вызваленчага руху i лепшую будычуню народа прасякнуты верш "Памiж лясоу Егiпецкай зямлi...", дзе аутар паказау сябе выдатным майстрам санета. Спяшаючыся, прадчуваючы, что вельмi мала часу адмерана яму, каб нязгасна запалау яго паэтычны талент, М. Багдановiч сеяу промнi жыватворнага святла. I самы яркi з iх, ззяе i праз тры чвэрцi стагодзя, безумоуна, "Пагоня". Верш народжаны зацяжным i запаветным болем паэта за Беларусь. Воiны "Пагонi" -- змагары супраць нацыянальнай здрады, супраць нявер'я у народ. Не пераможныя конi iмчацца з далекай мiнуушчыны на дапамогу сеняшнему беларусу, каб змог адчуць ен сябе вялiкiм.
З роднай зямлей з краем буслоу Багдановiчу давялося сустрэцца толькi у дваццацiгадовым узросце (1911). вынiкам творчай працы на Беларусi з`явiууся цыкл вершау "Старая Беларусь". Адзiн з вершау гэтага цыкла -- "Слуцкiя ткачыхi" -- асблiва кранае сваей чалавечнасцю, задушеуным лiрызмам.
Творчасць М. Багдановiча -- гэта цэлае жыцце. У зборнiку вянок можна знайсцi словы пра мары спадзяваннi паэта, яго iнтымныя пачуццi прызнаннi у любовi да роднай зямлi, пра адносiны да паэта i паэзii. Яго цiкавяць агульна-чалавечыя пытаннi вечнага i часовага, праблемы жыцця i смерцi. У вершы "Жыве не вечна чалавек" аутар сцвярджае што чалавечае жыцце (у параунаннi з вечнасцю) вельмi кароткае, i пражыць яго трэба з высокiм напалам, ярка, хвалююча. Пасля сябе чалавек павiнен пакiнуць след, добрую памяць.
Немалаважную ролю займае у творчасцi Багдановiча iнтымная лiрыка. У рамане "Зорка Вянера" юнак засмучаны тым, што павiнен расстацца з любай дзяучынай. Ен абяцае, што у далекiм краi, куды ен едзе, усе свае жыцце будзе помнiць каханую. Пра яе будзе напамiнаць i Венера, якой, безумоуна вядома пра пакуты разлучаных сэрцау.