Белорусские сочинения
-
Максім Багдановіч
-
Мiнуўшчына i сучаснасць у творах М. Багдановiча

Тэматыка творчасці Максіма Багдановіча вельмі разнастайная. Тэта і ўслаўленне радасці жыцця, маладосці, і захапленне гірыгажосцю прыроды, і выказванне аўтарам сваіх адносін да паэзіі...
У вершы «З песняў беларускага мужыка» Максім Багдановіч звяртаецца да тэмы, якую не мог абмінуць ні адзін яго сучаснік: цяжкае, безвыходнае, гаротнае становішча беларускага селяніна. Песня мужыка — нараканне на свой лес:
Гнусь, працую, пакуль не парвецца
Мне жыццё, як сагніўшая ніць;
А каб ведаў, што столькі пральецца
Майго поту, не стаў бы і жыць.
Разам з тым Багдановіч у гэтым вершы ўслаўляе чорныя спрацаваныя мужыцкія рукі, паэтызуе працу ўвогуле:
...І не прыйдзецца мне пад зямлёю
Гэтых чорных саромецца рук.
Паэтычная творчасць, як і любая праца, не церпіць абыякавых да яе адносін. Перш чым паказаць свой твор людзям, трэба шмат разоў абдумаць кожнае яго слова. Толькі тады верш зможа пранікнуць у людскія сэрцы і выклікаць там нейкія пачуцці. Iнакш:
Разаб'ецца аб іх слабы верш заўсягды,
не збудзіўшы,святога сумлення.
Але не толькі пра сучаснасць піша М. Багдановіч, вельмі часта ў сваей паэзіі ён звяртаецца і да мінуўшчыны. Прыкладам гэтага з'яўляюцца вершы «Пагоня», «Кніга», «Слуцкія ткачыхі», «Нашых дзедаў душылі абшары лясоў». Па-рознаму бачыцца мінуўшчына аўтару. У вершы «Слуцкія ткачыхі» — гэта сумны час прыгону, калі людзі былі не вольныя рабіць тое, чаго прагла іх душа. Час, калі прыгонныя людзі цалкам залежалі ад пана, выконвалі толькі тое, што хацелася і падабалася яму:
Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатпыя паясы.
Разам з тым у вершы «Слуцкія ткачыхі» аўтар захапляецца майстэрствам і працавітасцю свайго народа. Слуцкія паясы, выкананыя беларускімі ткачыхамі, успрымаюцца М. Багдановічам як вышыня майстэрства.
Зусім па-іншаму паўстае перад намі мінуўшчына ў вершы «Пагоня». Гэта слаўныя часы магутнасці і росквіту Вялікага княства Літоўскага. Максім Багдановіч ганарыцца той дзяржаваю, якой было Вялікае княства Літоўскае. Асаблівага аўтарскага захаплення заслугоўвае пагоня, вобраз якой пранізаны любоўю да Радзімы. Калі чытаеш верш, ствараецца ўражанне, што коннікі — непадкупныя абаронцы Радзімы — вось-вось з'явяцца перад намі. I не спыняцца, а толькі авеюць адраджэнскім духам і імкліва панясуцца далей, у будучыню, каб і туды данесці праўду аб слаўным гістарычным мінулым нашай Беларусі, каб абудзіць у сваіх нашчадкау пачуццё нацыянальнаи годнасці.
У вершы гучыць нязгасная вера Максіма Багдановіча ў тое, што будучыня яго Радзімы светлая. За такую будучыню ён гатовы нават ахвяраваць сваім жыццём:
Маці родная, маці-Краіна!
Не ўсцішыцца гэтпакі боль...
Ты прабач. Ты прымі свайго сына,
За Цябе яму ўмерці дазволь!..