Белорусские сочинения
-
Максім Багдановіч
-
Майстэрства Максіма Багдановіча – паэта
Майстэрства Максіма Багдановіча – паэта
Песня рвецца і ліецца
На раздольны, вольны свет.
Але хто яе пачуе?
Можа, толькі сам паэт.
Песню Багдановіча пачулі многія. Сёння ён — класік нашай нацыянальнай літаратуры. Нароўні з Купалам і Коласам. Прызнаны майстар. Нават вялікі майстар. Навуцы сапраўднага майстэрства ён вывучыўся паводле асэнсавання фальклору, не такога частага, як для славутых вышэй названых яго сяброў. I — у значна большай ступені — паводле вучобы ў майстроў сусветнай паэзіі, засваення традыцый сусветнага мастацтва слова. Майстэрства Багдановіча, такім чынам, мае больш літаратурнае паходжанне. I грунт для гэтага ствараў сам аўтар «Вянка». Так, пачынаючы сваю паэтычную і празаічную кар'еру, а таксама і кар'еру крытыка, ён абнародаваў сваё шчырае жаданне бачыць нашу нацыянальную літаратуру не горшай, чым іншыя, развітыя літаратуры свету. Таму і клапаціўся пра высокі мастацкі ўзровень сваіх твораў.
Першы клопат быў пра засваенне і далейшы працяг развіцця традыцыйных жанравых формаў, якімі яшчэ не паспелі заняцца беларускія аўтары. Таму з-пад пяра маладога аўтара з'яўляюцца санеты (вершы з чатырнаццаці радкоў з адмысловай рыфмоўкай і абавязковымі дзвюма састаўнымі часткамі — канстатуючай і выніковай), трыялеты — творы не менш адмысловай, пераплеценай рыфмоўкі, тэрцыны, рандо і інш. Гэтыя сталыя (цвёрдыя) формы скарысталі і нямецкая, і англійская, і французская літаратуры. У нас яны былі не развітыя, амаль не сустракаліся. А між іншым менавіта ў такіх формах атрымлівала глыбокае напаўненне думка, павялічвалася роля сцісласці, афарыстычнасці, узрастаў кошт рыфмы. Багдановіч прадэманстраваў усё гэта і адрадзіў раней забытыя строгія формы. З яго лёгкай рукі яны сталі развівацца і ў пазнейшай літаратуры, набываць важкасць і вартасць у творах Танка, Жылкі, Салаўя, Звонака, Гілевіча і многіх іншых сапраўдных майстроў. Я хачу прывесці прыклад трыялета. Творы гэтай формы пісаць не менш цяжка, чым санеты. Але калі яны ўдаюцца, дык свецяцца і зіхацяць усімі фарбамі вясёлкі:
Як птушка ў гібкіх трасніках,
Стралою думка мільганула
I ўраз жа знікла, патанула,
Як птушка ў гібкіх трасніках.
Ды ўсё ж душа яе пачула
I ўжо пяе ў такіх славах:
«Як птушка ў гібкіх трасніках,
Стралою думка мільганула».
У вершы ўсяго дзве рыфмы. Яны праходзяць праз восем радкоў і звязваюць іх у адно кампазіцыйнае і сэнсавае цэлае. Тут гэта — ідэя пра імгненнасць узнікнення думак у галаве і іх неўміручасці ў душы. Так аўтар верша занатаваў складанасць працэсу мастацкай творчасці, нягледзячы на яго знешнюю лёгкасць.
Другі не меншы клопат мастака зводзіўся да адточвання вобразаў-тропаў, мастацкіх дэталяў, пошуку адметнай метафары, яркага эпітэта, гучнай і нечаканай рыфмы. Прычым мастак стараўся разнастаіць каляровую і гукавую палітру твораў дзякуючы іх удаламу падбору, не паўтараўся ў кожным новым сваім шэдэўры. Ён мог напісаць: «Як мары, белыя бярозы», «вільготны месяц» — гэта пра зімовы месяц так! («Зімой»); «У небе вячэрнім, зялёным, як лёд» («Вечар на захадзе ў попеле тушыць...»); назваць буру «панурай, вялізнай жывёлай» («Бура»); напісаць, што «Ціха па мяккай траве Сінявокая ноч прахадзіла» («Ціха па мяккай траве...»). Многія яго вобразы-дэталі надзвычай сучасныя, падобныя на вобразы мадэрністаў. У прыватнасці — апошнія. Ён — пачынальнік асацыятыўнай вобразнасці. Страсна, мужна гучыць яго верш «Пагоня», у якім не так і многа тропаў, але затое многа руху, дынамікі, імклівасці. Мы чуем грукат пагоні. Верым, што яе ніхто і нішто не ў сілах спыніць, стрымаць, разбіць. Верш увесь трымаецца на дзеясловах руху і выклікае ў нашых душах пачуццё гонару за продкаў, іх вернасць народу, Радзіме.
Трэці клопат паэта быў пра сам верш, яго рытміка-інтанацыйную аснову. Ён надаваў вершам гнуткасць, выразнасць і разнастайнасць, карыстаючыся ўсімі вядомымі вершаванымі памерамі — ямбам, харэем, дактылем, амфібрахіем, анапестам. А яшчэ, стараючыся наблізіць да нас антычнае мастацтва, ажыўляў, прышчэпліваў на нашай нацыянальнай глебе гекзаметр і пентаметр - тыя вершаваныя памеры, якімі карысталіся яшчэ старажытныя грэкі. Менавіта гекзаметрам (шасціскладовікам-дактылем, без рыфмы) была напісана «Іліяда». Вось як гучыць ён у Багдановічавай інтэрпрэтацыі:
У час, калі Ікара так навучаў клапаціўшыся бацька,
Слёзы ў старога цяклі і дрыжалі айцоўскія рукі.
I, нарэшце, Багдановіч для свайго часу стаўся сапраўдным мадэрністам, наватарам, бо паспрабаваў перанесці на глебу нашых дасягненняў многія набыткі сусветнага мастацтва. У тым ліку — верлібр, свабодны верш. Гэты верш быў уласцівы ў часы Багушэвіча яшчэ французскай і іншым паэзіям свету, а да нас прыйшоў толькі ў. другой палове 20 стагоддзя, найперш дзякуючы намаганням Багдановіча і за ім следам — Максіма Танка. Максім Багдановіч вельмі хораша, па-майстэрску пераклаў паэзію Верлена і Верхарна, творы фальклорныя, што належаць народам Фінляндыі, Іспаніі, Украіны і іншым. Усе яны — надзвычай разнастайныя, не падобныя на наш беларускі фальклор. I трэба было ўжыцца ў чужыя песні, прызнаць іх за свае родныя.
Дзякуючы Максіму Багдановічу мы пазналі не толькі нашу нацыянальную, але і сусветную літаратуру. Ён наблізіў яе да нас, пазнаёміў з яе славутымі набыткамі і тым самым узвысіў і наша слоўнае мастацтва ў вачах людзей свету. Ен сумаваў, што не пакіне пасля сябе нашчадкаў. Яго нашчадкі — мы ўсе. I яго творы. Яго песні. Яго думкі.