Белорусские сочинения
-
Максім Багдановіч
-
Неўміручасць спадчыны Максіма Багдановіча

Перажыві ж у момант век».
Максім Багдановіч
Максім Багдановіч — класік нацыянальнай літаратуры. Было, што яго і не прызнавалі такім, таму што не так выразна выявіў інтарэсы працоўных. Асабліва ў 30-я гады. Але справядлівасць перамагла. Каму ж, як не яму, належыць першынство як бы новага адкрыцця Радзімы-браначкі, якая імкнецца наперад, да святла, адраджаецца з малога зернетка, што захавалася на працягу стагоддзяў і, нарэшце, ажыло. Радкі з яго «Санета» на гэты конт мы помнім і будзем помніць:
Вось сімвал твой, забыты краю родны!
Зварушаны, нарэшце, дух народны,
Я верую, бясплодна не засне,
А ўперад рынецца, маўляў, крыніца,
Каторая магутна, гучна мкне,
Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.
Паэт рады, што дух народны прачнуўся. Перажывае перыяд уздыму і ўласнага духу, настрою. Ен знаходзіць трапныя мастацкія сродкі, каб перадаць ўражанне велічы і непаўторнасці, незваротнасці таго, што адбываецца. Зрок спыняецца на эпітэтах: «магутна, гучна мкне». Але немалую ролю ў стварэнні высокага настрою адыгрываюць і рытміка: ствараецца пры дапамозе жаночай рыфмы ўражанне большай працягласці заключнага радка — крыніца прабілася праз тоўшчу зямлі і імкнецца «на шырокі прастор» (Коласавы словы, дарэчы). Я адчуваю і гукавое афармленне працытаваных радкоў, праз іх праходзіць, «перакочваецца» гук «р» — як бы ціха, а затым усё мацней грукоча бурлівая плынь.
Будучы ў далёкім Паволжы (у Ніжнім Ноўгарадзе і Яраслаўлі), М.Багдановіч вывучаў родную мову па кніжках і гутарках з бацькам і хроснай (бацька ўвогуле не надта прызнаваў яго заняткі літаратурныя на паўночна-заходнім «наречии»), думкамі і памкненнямі ні на хвіліну з ей не расставаўся. Яму так хацелася бачыць яе вольнай, развітой, роўнай сярод роўных краінай. Яму так яе не хапала! Толькі ў дваццацігадовым узросце наведае яе зноў, пасля доўгага развітання. Не хапае яму яе і там, у далёкай Ялце, у чужой зямлі, дзе ён спіць вечным сном. Якая іронія лесу! Лепшыя сыны Радзімы, як змовіўшыся, пакінулі яе ў свае апошнія хвіліны! А было б добра і высакародна, каб мы, народ, перавезлі іх прах у наш край. Многія згодныя былі б даглядаць і шанаваць іх магілкі. Як не будзегд згодны, калі яны, як славуты пясняр, Страцім-лебедзь (паводле легенды патануў у воднай бездані разам з дробным птаствам, што не дало перадыхнуць, не ўзнялося на колькі мінут у неба, пад час сусветнага патопу), ухвалялі свой край і народ, служылі нацыянальнай ідэі адраджэння, веры ў гістарычную Праўду:
Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага, яснага дня.
Паглядзі, як усход разгараецца,
Сколькі ў хмарках залётных агня...
Подзвіг Максіма Багдановіча сёння не кідаецца ў вочы. Стаў нібы звычайнай з'явай. Але давайце падумаем, колькі сыноў і дачок адракліся ад краю, народу свайго, страцілі мову, не прызнаюцца беларусамі. Выракаюцца матчынага, святога. Багдановіч не выракся. Хоць і меў маральнае права на вырак, на адмаўленне: лягчэй жылося б у суседнім краі, не выглядаў бы дзіваком, займаўся б адвакацкай практыкай і, пры жаданні, меў бы ўсё, як мелі некаторыя. Ён не адрокся. Ведаў: калі не ён, то тады хто? Адчуваў, што адраджэнцаў-беларусаў на той час была жменька. Ён свядома паклаў сваё кароткае жыццё на алтар святой справы прарыву з-пад зямлі і далейшага імклівага руху наперад крыніцы адраджэння і росквіту роднага краю. I тым самым абяссмерціў свае імя.
Паміраў ён у Ялце, у Крыме. Адзінокі (побач была толькі хатняя гаспадыня, у якой кватараваў). Было страшэннае кровацячэнне (хварэў на сухоты). Чакаў бацьку. Не дачакаўся. Кроў ад суніц ці вынік хваробы засталіся на недапісаным лісце: «Дзень добры, стары верабей... Маладому вераб'ю кепска...» Засталіся пасмяротныя радкі пра неўміручы, такі цэласны, такі празрыста гуманістычны зборнік паэзіі «Вянок», выдадзены пры жыцці. Адзіны:
У краіне светлай, дзе я ўміраю,
У белым доме ля сіняй бухты,
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты.
Засталася і яго славутая «Пагоня» — велічная ода пра пакаранне адрачэнцаў. Тых, хто мог застацца і не застаўся, мог шанаваць і не шанаваў. Верш, у якім кожны радок звініць, як напятая струна. Кожны радок — гэта выгук болю і радасці ў адначассе. Кожны гук акрэслены, выразны. Вершы пра памяць. Пра служэнне Радзіме і народу. Пра адказнасць за свае ўчынкі перад святымі каштоўнасцямі:
Усё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбнай збруяй далёка грымяць...
Старадаўняй Літоўскай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.
Калі чытаю апошнія тры дзеясловы руху, што складаюць заключны радок верша, уяўляю яго настрой — настрой маладога чалавека, вымушанага жыць далёка ад роднай старонкі, дакараючага і сябе, і іншых за бяздзейнасць, не надежную выпадку актыўнасць. А які актыўны і глыбокі змест укладзены ў гэтыя дзеясловы: «Не разбіць» — і гэтага мала!; «не спыніць» — гэта ўжо нешта большае — прарвецца без бою Пагоня, магутная, велічная ў сіле сваей; «не стрымаць» — гэтым словам узмацняюцца абодва папярэднія. Строгасць, велічнасць і гучнасць надае яму гук «р».
Багдановіч здзейсніў неўміручы подзвіг: уславіў сваю Радзіму, свой народ. I тым самым абяссмерціў сябе.