Белорусские сочинения
-
Максім Багдановіч
-
Патрыятычны пафас паэзіі Максіма Багдановіча

Не бядуй, што хмары
Сонца свет схавалі.
Нарадзіцца мусіць
Бура з гэтых хмар.
Максім Багдановіч
Максім Багдановіч — пясняр многіх тэмаў. Яго творчасць уяўляе сабой энцыклапедыю чалавечага жыцця. I перш за ўсё — унутранага, духоўнага. Хоць нельга сказаць, што ён быў абыякавы да сацыяльных праблем. Гэта раней, у суровыя 30-я гады ды ў пасляваеннае дзесяцігоддзе крытыкі і літаратуразнаўцы залічвалі яго ў эстэты, прыхільнікі так званага «чыстага мастацтва», лічылі творчасць яго «камернай» — гэта значыцца, абмежаванай ідэйна і тэматычна.
Бясспрэчна, на маю думку, што Багдановіч захапляўся вечнымі, філасофскімі тэмамі жыцця і смерці, дыялектычнай зменлівасці падзей, узаемаадносінаў чалавека з прыродай, дабра і зла («жывеш не вечна, чалавек»), з найвялікшым майстэрствам паказваў жывую, адухоўленую прыроду («Міла бомы смяюцца ў цішы, Ціха срэбрам грукае крыніца»), захапляўся жаноцкай прыгажосцю і гармоніяй узаемаадносінаў паміж людзьмі. Гэтае светлае, прыгожае, жаночае свячэнне ў жыцці ён асабліва песціў, калыхаў у марах-думках. Быў рады таму, што яно ёсць, па-сапраўднаму, шчыра. Запомніліся ў сувязі з гэтым чатыры радкі, што не ўвайшлі ў праграму, не друкуюцца ў нашым падручніку:
Усё праходзе — і радасць, і мукі.
Але будзеш мне помніцца ты, —
Броўкі цёмныя, вузкія рукі
I галоўкі радок залаты.
Не ведаю, ці многа падобных радкоў у сусветнай паэзіі пра каханне? Схіляюся перад імі — светлымі, чыстымі. Іншых пра святло жаноцкасці, шчырасць і гуманізм чалавечых узаемаадносінаў можна было паэту і не пісаць. Мне ўяўляецца, што сіла велічнай любві сканцэнтравана ў эпітэтах — кожны з якіх «броўкіцёмныя», «вузкіярукі», «галоўкі радок залаты» — удала знойдзеная прыкмета жаноцкасці, іканайіснай чысціні і светласці, зямной і адначасова надземнай, нябеснай прыгажосці. I такая лірыка, будучы інтымнай, «камернай», глыбока патрыятычная. Патрыятызм пачуццяў у Багдановіча выяўляецца не рытарычна, не праз выгук, гучнае выказванне (такое бывае, але рэдка), а праз замілаванне існуючым светам, навакольным жыццём, прыродай — усім, што акружае чалавека. У дадзеным выпадку — праз боскія, святыя адносіны да жанчыны, да каханай.
Патрыятызм пачынаецца з любві. Да маці, якая цябе нарадзіла, выкарміла грудзьмі, паслала ў свет шукаць свае, сцяжынкі. А маці ў чалавека, калі ён сапраўдны чалавек, не адна. Другая — маці для ўсіх нас, Радзіма. Амаль кожны пісьменнік гэта ўсведамляў і ўсведамляе, называў свой край матуляй і называе. Максім Багдановіч — таксама. I для яго Радзіма — Маці, калыска мараў і думак, роднае гняздо, лагодная і пяшчотная боская маці Марыя. Яе вобраз спавіты элегічным смуткам. Ей цяжка. Але мастак верыць у адраджэнне яе сілаў, у магутныя вытокі, якія недзе бруяцца пад тоўстым слоем зямлі. Але хутка іх плынь прарвецца на паверхню і Радзіма-маці, краіна-браначка выйдзе сустракаць свой новы, святлейшыдзень. Пра гэта — «Санет» («Сярод пяскоў Егіпецкай зямлі...») і знакаміты верш «Слуцкія ткачыхі», цэнтральная ідэя якога — не толькі паказаць невыноснасць прыгоннага жыцця, заняволенай працы, сацыяльны кантраст паміж багаццем і беднасцю, а і раскрыць нязгасную любоў да Радзімы праз дзеянні і ўчынкі яе дачок. Радзіма сталася тым маяком, на які рушыць народ, — таленавіты, хоць і запрыгонены:
А за сцяной смяецца поле,
Зіяе неба з-за акна, —
I думкі мкнуцца мімаволі
Туды, дзе расцвіла вясна...
Я працытавала варыянт верша, змешчаны ў зборніку «Вянок», а таму першасны, першапачатковы, што выліўся непасрэдна з сэрца паэта.
У некаторых выпадках паэт выказвае свае патрыятычныя пачуцці гучна, не ў элегічнай, а ў адычнай форме. Ода — гэта лірычны жанр, у аснове якога высокі пафас, адпаведнае яму прамаўленне, узрушанасць пачуццяў і перажыванняў. Падобны настрой адпаведна афармляецца пры дапамозе клічнай інтанацыі, шматлікіх звароткаў, паўтораў. Так, як, напрыклад, у вершах усяго з чатырох радкоў, напісаных у 1915 г., «Ты не згаснеш, ясная зараначка...» і «Беларусь, твой народ дачакаецца...». Гэтыя кароценькія творы — адкрыты зварот да краю і народу свайго мужнець, змагацца з сіламі змроку, шукаць шляхоў да светлага жыцця. Паэт верыць у лепшую будучыню «краіны-браначкі» і гэтую веру сваю падмацоўвае двума рамантычнымі вобразамі, якія ідуць яшчэ з часоў Адраджэння і нават антычнасці, — «ясная зараначка» і «залацісты, ясны дзень». I ў першым, і ў другім выпадку яны сімвалізуюць сабой святло, праўду. Побач з гэтымі, цэнтральнымі, існуюць і іншыя, не такія кідкія і яркія, што ўдакладняюць і пашыраюць значэнне вобразаў-дэталей, адзначаных намі, — «свабодны шлях», усход, каторы «разгараецца», «залётныя хмаркі», «агонь». У першым вершы — вобразы-сімвалы «ясная зараначка», «краіна-браначка», «свабодны шлях» падмацоўваюцца клічнай інтанацыяй, звароткамі — «Беларусь мая!», «Краіна-браначка!», упісаныя ў пяцістопны харэічны вершаваны памер з некалькі незвычайным і нечаканым чаргаваннем мужчынскай і дактылічнай рыфмоўкі. Падоўжаныя на дзве стапы радкі заканчваюцца словамі «зараначка» і «браначка», што стварае глыбокі сэнсавы эфект. У другім вершы таксама вытрымліваецца чаргаванне кароткіх, з мужчынскай рыфмай, і доўгіх — з дактылічнай рыфмай — радкоў. Асноўную сэнсавую нагрузку нясуць ужо дзеясловы «дачакаецца» і «разгараецца», якімі і выказваецца вера аўтара ў Дзень — залацісты, ясны — Беларусі. У адрозненне ад першага верша, гэты твор напісаны трохстопным анапестам, пры дапамозе якога звычайна, як і пры дапамозе ямба, выяўляецца высокі настрой мастакоў.
Максім Багдановіч нязменна верыў у лепшую будучыню свайго краю і народа. Верыў, пераадольваючы настрой смутку і расчаравання, выкліканага, дарэчы, і прадчуваннём хуткага канца.