Белорусские сочинения
-
Максім Багдановіч
-
Што мне падабаецца ў творчасці Максіма Багдановіча

Максім Багдановіч — трэцяя пасля Янкі Купалы і Якуба Коласа зорка на небасхіле беларускай дакастрычніцкай паэзіі. За свой кароткі век паэт зрабіў шмат для развіцця і ўзбагачэння роднай літаратуры. Асабліва мне падабаюцца грамадзянскія вершы М. Багдановіча, прасякнутыя вялікай любоўю да бацькаўшчыны.
Сярод іх «Эмігранцкая песня» — твор, які раскрывав драму людзей, што шукаюць у чужых краінах шчасця. Выгнаныя голадам з роднага краю, беззямельныя сяляне-эмігранты жывуць успамінамі аб радзіме. На чужыне ім «маячыцца вёсачка, Неман і агні партовыя Лібавы».
Высокае пачуццё патрыятызму, адданасці Радзіме жыве ў народзе. Сіла і высакароднасць гэтага пачуцця раскрываецца Багдановічам у вершы «Як Базыль у паходзе канаў...». Аўтар паказвае вобраз паміраючага на чужыне салдата, яго развітанне з зямлёй. Салдату балюча расставацца з жыццём. Апошняе пградсмяротнае слова яго да самага дарагога — да бацькаўшчыны.
Хворы Багдановіч, нібы Антэй, ад сваей сувязі з маці-радзімай, ад любві ды яе адчувае бадзёрасць, напаўняецца свежай сілай, дужэе. Родная зямля лечыць яго, хворага, ад душэўных пакутаў.
Грамадзянскія матывы служэння радзіме, гатоўнасці змагацца за яе шчасце гучаць у вершах Багдановіча «Зразаюць галіны таполі адну за другой...», «Пагоня», цыкле вершаў «Старая Беларусь».
Найбольш выдатны верш гэтага цыкла — «Слуцкія ткачыхі». У ім праўдзіва раскрываюцца думкі і перажыванні прыгонных сялянак у далёкую феадальную эпоху. Адарваныя «ад родных ніў, ад роднай хаты», яны вымушаны ткаць у панскім двары на персідскі лад залатыя паясы. Паднявольная праца не прыносіць ім задавальнення і радасці. Чужыя персідскія узоры не любы іх сэрцу. Душа ткачых імкнецца на волю, да роднага, блізкага, дарагога. Сумуючы па бацькаўшчыне, яны міжвольна ўносяць у тканіну сімвал красы роднага краю:
I тчэ, забыўшыся, рука,
Заміж персідскага узора
Цвяток радзімы васілька.
Максім Багдановіч чакае той часіны, калі ясная зараначка асветліць родны край. Ён упэўнены, што дзень вольнага жыцця народа настане:
Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага, яснага дня.
Шкада, што Максім Багдановіч не дажыў да гэтага дня. Хоць і мала пражыў паэт, але след, які ён пакінуў, — неўміручая старонка нацыянальнай літаратуры. I заўсёды ў сэрцах нашых будуць жыць крыштальна чыстыя, філігранныя вершы гэтага майстра слова.