Белорусские сочинения - Максім Багдановіч - Тэма Радзiмы, народа i яго будучынi у лiрыцы М.Багдановiча. (2)

Тэма Радзiмы, народа i яго будучынi у лiрыцы М.Багдановiча. (2)

Нарадзiўся Б. у Мiнску 9 снежня 1891 г. Так здарылася, што жыць на бел. земле М. давялося толькi першыя 5 гады. Пасля смерцi мацi ен быў аддзелены ад гэтай зямлi тысячамi км.: жыў у Нiжнiм Ноўгарадзе, Яраслаўлi, Ялце. Беларусь паэт уяўляў толькi па легендах, павер'ях i паданнях. Любоў да яе была самым трапяткiм, самым гарачым пачуццем Б.. Родны край здаваўся яму дзiвоснай казкай, поўнай незвычайных таямнiц. Але Б. добра ведаў, што ў краiне азёр i рэк, гаруе i пакутуе працоўны народ. Таму так адчайна гучаць яго словы:


Край мой родны! Як выкляты богам -

Столькi ты зносiш нядолi.

Хмары, балоты... Над збожжам убогiм

Вецер гуляе на волi.


Паэту балюча бачыць бедныя хаты, убогiя палi, абяздоленых людзей. Ен разважае над лёсам свайго народа i радзiмы i бачыць прычыну ўсiх няшчасцяў i бед народных у сацыальнай няроўнасцi, драпежнiцкай палiтыцы прыгнятальнiкаў. Так у вершы "Мяжы" ен гаворыць аб "нязмерных вольных прасторах", падзеленых на мяжы, перакапаных канавамi i равамi. Гэтыя мяжы створаны з мэтай зрабiць людзей ворагамi, каб адны знемагалi ад сытасцi, а другiя памiралi з голаду.

Паэт верыць у сваю радзiму i яе лепшую будучыню. Яна бачыцца яму шчаслiвай, светлай, радаснай:


Беларусь, твой народ дачакаецца

Залацiстага, яснага дня.

Паглядзi, як усход разгараецца,

Сколькi ў хмарках залетных агня...


Верай у гiстарычную перспектыву бел. нац.-вызвал. руху i лепшую будучыню прасякнуты верш "Памiж пяскоў Егiпецкай зямлi", дзе аўтар паказаў сябе выдатным майстрам санета. У iм аўтар параўноўвае праросшае зерне з бел. народам, акi прыгнечаны, спiць, але i пад прыгнётам захаваў сваю жызнястойкасць. Паэт верыць, што духоўныя сiлы народа праб'юцца на шырокую дарогу, пераадолеюць на сваiм шляху ўсе перашкоды. Аўтар сцвярджае iдэю вечнасцi, неўмiручасцi жыцця.

Спяшаючыся, прадчувая, што вельмi мала часу адмерана яму, каб нязгасна запылаў яго паэтычны талент, Б. сеяў промнi жыватворчага святла. I самы яркi з iх, безумоўна, "ПАГОНЯ":


Толькi ў сэрцы трывожным пачую

За краiну радзiмую жах,-

Успомню Вострую Браму святую

I ваякаў на грозных канях.


Верш народжаны затяжным i запаветным болем паэта за Беларусь. Воiны "Пагонi" - змагары супраць нацыянальнай здрады. Непераможныя "конi" iмчацца з далёкай мiнуўшчыны на дапамогу сённяшняму беларусу, каб змог адчуць ён сябе вялiкiм.