Тэма Радзiмы, народа i яго будучынi у лiрыцы М.Багдановiча. (3)
Беларусь, твой народ дачакаецца Залацістага, яснага дня.
М. Багдановіч
Самым гарачым, самым трапяткім, самым святым пачуццём Максіма Багдановіча была любоў да Радзімы, да маці-Беларусі. Яна зрабіла яго паэтам, яна дала сэнс яго самаахвярнаму жыццю, яна пакінула яго ў памяці нашчадкаў.
Народжаны ў Менску, асірацелы ў Гродне, вывезены пяцігадовым з Беларусі, ён на доўгія гады быў адарваны ад роднай зямлі, ад матчынай мовы і бабуліных казак, ад пошуму наднёманскнх бароў і вясёлага булькатання крынічак. Вучыўся ён у Ніжнім Ноўгарадзе і Яраслаўлі, каханне сваё напаткаў над матухнай-Волгай, а ўсе сілы і магутны талент аддаў да астатку, да апошняй кроплі «краіне-браначцы» —Беларусі.
Шчымлівым болем за «краіну-браначку», за яе «цёмны, сляпы» народ прасякнута ўся патрыятычная лірыка М. Багдановіча, матывамі якой была не толькі бязмежная любоў да Радзімы, але і ўсведамленне сацыяльнай несправядлівасці, няволі і нясілы, што вынішчае найперш «дух народны», не дазваляе гэтаму самабытнаму краю расквітнець, а яго таленавітаму народу быць гаспадаром на сваёй зямлі:
Народ, Беларускі Народ!
Ты цёмны, сляпы, быццам крогп.
Табою ўсягды нагарджалі,
Цябе не пушчалі з ярма
I душу тваю абакралі:
У ёй нават мовы нямаі
У 1911 годзе ў час першай паездкі на Радзіму М. Багдановіч наведаў у Вільні беларускі музей, пазнаёміўся з рукапісамі старажытных кніг, з узорамі старадаўняга мастацкага ткацтва беларусаў і быў ашаломлены багаццем «святой зямлі», таленавітасцю люду, «каторы моцнымі рукамі стварыў усе багацтвы на зямлі», а «сам даўно сляпы ад слёз і ўжо забыўся аб ратунак». Бунтоўнае непрыняцце такіх абставін, захапленне духоўнай спадчынай Беларусі знайшло мастацкае ўвасабленне ў цыкле вершаў «Старая Бе-ларусь». Найбольшага ўздзеяння на сэрцы людзей ён дасягнуў вершам «Слуцкія ткачыхі», у якім дзівосным чынам спалучыліся элегічны светлы смутак, захапленне сапраўднай красой і роднага краю, і яго таленавітых людцоў і надзея на лепшую долю тых, хто варты людскага і гожага:
А за сцяной смяецца поле, Зіяе неба з-за акна, думкі мкнуцца мімаволі Туды, дзе расцвіла вясна...
Любоў да Радзімы была самым святым пачуццём, што вызначыла лёс паэта, яго адданае слугаванне Бацькаўшчыне. Гэтае ж пачуццё найбольш прываблівала яго ў другіх людзях. Іх высакароднасць, іх настальгічныя пачуцці ўслаўлены паэтам у вершах «Эмігранцкая песня» і «Як Базыль у паходзе канаў».
Трывожным сэрцам, у якім пануе «за краіну радзімую жах», напісаны неўміручыя радкі «Пагоні». Створаны паэтам вобраз «Старадаўняй Літоўскай Пагоні» прымушае нас задумацца, перагледзець свае каштоўнасці, усвядоміць усю марнасць марнасцей і нікчэмнасць нашых прагматычных памкненняў — успомніць таксама «Вострую Браму Святую», былую славу нашай Бацькаўшчыны, і зрабіць усё, каб яе вярнуць, каб зноў, як і ў далёкія часы, заняць «свой пачэсны пасад між народамі» і «людзьмі звацца». Падзяляючы з паэтам яго высакародны гнеў і пагарду да тых, што забылі Бацькаўшчыну, «адракліся, прадалі і аддалі ў палон», найперш перагледзім здабыткі і каштоўнасці ва ўласных душах... I нам, як лірычнаму герою верша «Па гоня», ёсць за што сказаць сваёй Радзіме: «Ты прабач...» Але Яна чакае ад нас найперш добрых спраў.
Трывога і «за краіну радзімую жах» ніколі не вынішчалі ў паэтавым сэрцы Веру і Надзею на яе лепшую долю і будучыню. Паэзія Багдановіча самотная, элегічная і адначасна аптымістычная і жыццесцвярджальная:
Беларусь, твой народ дачакаецца Залацістага, яснага дня. Паглядзі, як усход разгараецца, Сколькі ў хмарках залётных агня...
Адным з крьпэрыяў мастацкай вартасці любога твора з'яўляецца асацыятыўнасць. Паэзія М. Багдановіча ў поўнай меры адпавядае і гэтаму крьгорыю. Самым дасканалым у мастацкіх адносінах творам з'яўляецца санет «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...», філасофія якога выяўляецца менавіта праз асацыятыўныя сувязі і мастацкі паралелізм з ярка выяўленай антытэзай жыцця і смерці. У першай апавадальнай частцы, што складаецца з васьмі радкоў, — апісанне падзеі, якая ўразіла сваёй неверагоднасцю: у тысячагадовай магіле знойдзены засохшыя зернейкі, жыццёвая сіла якіх «збудзілася і буйна ўскаласіла парой вясенняй збожжа на раллі».
Філасофія заключана ў другой частцы санета (двух тэр-цэтах —трохрадкоўях):
Вось сімеал твой, забыты краю родны! Зварушаны нарэшце дух народны, Я верую, бясшіодна не засне, А ўперад рынецца, маўляў, крыніца, Каторая магутна, гучна мкне, Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.
Так праз асацыятыўныя сувязі розных жыццёвых з'яў (зярнят засохлых, здольных праз тысячу гадоў прарасці «па-рой вясенняй», і абуджаных духоўных сіл народа) паэт сцвярджае аптымістычную ідэю вечнасці жыцця народа, веру ў абуджэнне яго духу і нацыянальнае адраджэнне.
Пра асабістую трагедыю, трагедыю чалавека, што ўся-го сябе без астатку аддаў Радзіме, а вымушаны быў увесь час жыць далёка ад яе, пра свае душэўныя пакуты і гаючую сілу прошчы, якой і была для яго Радзіма, сказаў пранізліва і аптымістычна:-
Паломаны жыццём, чакаючы магілы,
Радзімая зямля, Ігрынікнуў я к табе,
I бодрасць ты ўліла ў слабеючыя жылы,
Зварушыла маёй душы драмаўшай сілы,
1 месца ў ёп з тых пор няма ўжо больш жальбе.
Не жальба, не адчай, а вера ў сваю Радзіму, духоўнасць народа, яго адраджэнне была вызначальнай у яго паэзіі. Цэльнасць і «аб шыраце духоўнай» дбанне дакляравана, пакінута нам паэтам як запавет:
Жывеш не вечна, чалаеек, Перажыві ж у момант век.
Так жыў сам паэт. Спраўдзілася яго надзея на тое, што ў яго вершах, народжаных, як ён сам пра тое пісаў, «калі грудзі падымала хваля пачуцця», чытачы знайшлі сугуч-нае сваім думам і пачуццям. Многія яго радкі сталі крыла-тымі: «Жыві і цэльнасці шукай, аб шыраце духоўнай дбай», «Усё знікае, праходзіць як дым, светлы ж след будзе вечна жывым».
Кім быў, ёсць і будзе М. Багдановіч для нашага народа, вычарпальна і афарыстычна сказаў У. Караткевіч у вершы «Багдановічу»:
Бо як ёсць у народа такія — Не загіне давеку народ.