Белорусские сочинения - Максім Багдановіч - Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча. Грамадзянскі і патрыятычны пафас творчасці паэта

Жыццёвы і творчы шлях Максіма Багдановіча. Грамадзянскі і патрыятычны пафас творчасці паэта

Мы табой ганарымся — і плачам, Мы нясём цябе ў сэрцы праз дым. Нізка голаў схіляю, юнача, Перад вечным глаголам тваім.
У. Караткевіч
«Усяго 25 свечак адпала на зямным бяседным стале Максіма Багдановіча. Калі ў маі 1917 года пагасла апошняя, тоненькая і пахілая, побач не было ні сваякоў, ні сяброў, і выпадковыя людзі, якія паклалі ў камяністую крымскую зямлю высушанае туберкулёзам маладое цела, не здагадваліся нават, што хавалі аднаго з найвыдатнейшых беларускіх паэтаў, аднаго з самых любімых сыноў нацыі», —так пісаў Г. Бураўкін у артыкуле «I жыве сёння з намі...» пра страту, якая напаткала беларускі народ у маі 1917 года.
Якою ж «высокаю красою» трэба было валодаць, якую мець сілу і мужнасць, каб незадоўга да смерці ў сваім апошнім вершы так несамотна і светла сказаць пра зробленае ім для «краіны-браначкі», для свайго народа:
Ў краіне светлай, дзе я ўміраю, У бельш доме ля сіняй бухты, Я не самотны, я кнігу маю 3 друкарні пана Марціна Кухты.
Кніга «з друкарні пана Марціна Кухты», — адзіны прыжыццёвы зборнік «Вянок» (1913 г.). Засталіся рукапісы яго твораў з папраўкамі, дапрацоўкамі. Паэт рыхтаваў да выдання яшчэ тры зборнікі. «Узяў я карандаш, палавіну вершаў выкасаваў зусім, друтую палавіну прабую абгладзіць. Дадам за гэтай друтой палавіны лепшыя з вершаў 1912— 1915 гг., і выйдзе зборнік «Маладзік» або «Красавік»... Выйдзе яшчэ адзін зборнічак — «Пярсцёнак». А з вершаў апошняга часу і трэці — «Шыпшына». «Выкасоўваў» адны радкі, «абгладжваў» другія, бо ведаў, што не мае права на слабы верш, бо па кожным яго творы будуць меркаваць пра здольнасць беларускай мовы расказаць пра свой народ, які выйдзе абавязкова на шлях самаўсведамлення і адраджэння, які дачакаецца «залацістага, яснага дня». Тыя Багдановічавы праўкі — узор таго, як «Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш, Абрабіць яго трэба з цярпеннем».
Зборнік вершаў Багдановіча на рускай мове называецца «Зеленя», што ў перакладзе на нашу мову азначае «ўсходы», «рунь». Ён сваім «гарачым словам Рунь узняў на роднай зямлі», як вобразна сказаў пра спадчыну Багдановіча У. Караткевіч. А кожнай хвілінай свайго такога кароткага і такога яркага жыцця пакінуў нам нямы папрок і дакор, што не спраўдзілі яго надзей, капі некаторыя з нас, жывучы на зямлі сваіх продкаў, так і не змаглі авалодаць іх мовай... I ўжо адным гэтым не выключылі магчымасць весці ганебныя і абражальныя ддя любой нацыі спрэчкі, ці патрэбна наогул яна нам, тая мова, бо, можа, «ёй знікнуць пара»!
Ён жа, народжаны ў Менску, асірацелы ў Гродне, вывезены пяцігадовым з Беларусі, на доўгія гады адарваны ад • роднай зямлі, ад матчынай мовы і бабуліных казак, вырашыў «авалодаць роднай мовай сваіх продкаў і авалодаць так, каб пісаць прыгожыя вершы і абагаціць гэтую мову новымі мастацкімі формамі», як пра тое напісана ў зборы ўспамінаў і біяграфічных матэрыялаў пра М.Багдановіча «Шлях паэта». I вучыўся М.Багдановіч у Ніжнім Ноўгарадзе (1902—1908) і Яраслаўлі (1908—1916). Бацька паэта Адам Ягоравіч, пісьменнік, вучоны, ва ўспамінах пра сына пісаў, што ў сям'і нават размаўлялі паруску, але звычаі, захапленні ў аснове сваёй былі беларускія. Казкі і песні бацькоўскага краю, трапныя народныя прыказкі і прымаўкі жывілі паэтычную душу Максіма і настолькі захапілі яго, што ў гады вучобы ў Яраслаўскім юрыдычным ліцэі арганізоўвае і вядзе сярод ліцэістаў гурток вывучэння беларускага фальклору. Беларускую мову ён вывучыў самастойна яшчэ калі вучыўся ў Ніжагародскай мужчынскай гімназіі. Асабліва цікавіўся гісторыяй і этнаграфіяй Беларусі, а пад уздзеяннем твораўЯ. Купалы, Я. Лучыны, Я. Коласа, Цёткі, Ф. Багушэвіча, В. Дуніна-Марцінкевіча і сам пачынае пісаць на роднай мове.
У 1907 годзе ў «Нашай ніве» з'явіўся яго першы твор — лірычнае апавяданне «Музыка», галоўнай праблемай якога з'яўляецца праблема прызначэння мастака ў грамадстве і сцвярджэнне ролі духоўнага ў жыцці народа.
Эвалюцыя ўсведамлення паэтам духоўнасці дасягне свайго афарыстычнага выяўлення ў словах: «Нашто каласы, калі няма васількоў?» («Апокрыф»).
Роля біблейскіх рэмінісцэнцый у «Апокрыфе» надзвычай разнастайная — ад апоры на аўтарытэт «Бібліі» і яе ідэі, што «не хлебам адзіным жыве чалавек», да прытчавасці як асноўнага мастацкага сродку. Але галоўнае — гзта стварэнне мнагазначнасці, вобразнасці і напаўненне яе філасофскім зместам.
Моцным было перакананне М.Багдановіча, што народ, які не ўсведамляе ролі духоўнага ў сваім жыцці і грэбуе духоўным, пазбаўлены будучыні, бо ўрэшце страчвае і матэрыяльнае, і духоўнае. У «Апокрыфе» гэта вечная біблейская ісціна напоўнена нацыянальным зместам: «I хадзіў ён (Бог) па ўсяму нашаму краю: і па Міншчыне, і па Віцебшчыне, і па Магілёўшчыне, і па Задзвінскай зямлі...» Лепш за іншых М.Багдановіч усведамляў, што калі не вырашаць праблему духоўнасці, то праблематычным стане само існаванне нашай нацыі. Васількі ў «Апокрыфе» — сімвал духоўнасці наогул і мастацтва ў прыватнасці.
Вялікую надзею ў фарміраванні духоўнасці народа М.Багдановіч ускладаў на творцаў, пясняроў. Нават сімвалічна, што самы першы яго твор — пра ролю музыкі і сшу яго дару.
Верш «Песняру», напісаны ў форме звороту і шчырай, даверлівай размовы з таварышамі па пяру, — своеасаблівы наказ і напамін пра тое, што матывам дзейнасці твор цы павінна быць не прага славы, не спадзеў яго на тое, што «напісанае застанецца» і зробіць яго неўміручым, а імкненне ўздзейнічаць на сэрцы людзей, высекчы «іскры з халодныў каменняў»:
Ведай, брат малады, што ў грудзях у людзей Сэрцы цвёрдыя, быццам з камення. Разаб'ецца аб іх слабы верш заўсягды, Не збудзіўшы святога сумлення.
Збудзіць святое сумленне, дапамагчы свайму народу парваць «духа путы», каб «ясны дзень да нас» наблізіўся, зможа толькі той пясняр, даводзіць Багдановіч, які не толькі клапоціцца пра тэхніку свайго «гібкага верша», але ўсяго сябе без астатку прысвяціў народу. Верш «Бывае, вада перапоўніць...» кранае нас не толькі лірызмам і адлюстраванай у ім асабістай трагедыяй паэта: «Я гэткі: Шю я з надтрэснутым сэрцам, Апошні свой скарб аддаю». Верш здзіўляе і захапляе як факт мастацтва. У ім выявілася адметнасць стылю паэта М. Багдановіча: асацыятыўнасць, схільнасць да філасофскіх абагульненняў праз вобразы і біблейскія рэмінісцэнцыі.
М. Багдановіч параўноўвае творцаў са стаўкамі. Адзін ставок перапаўняецца вадой, і калі «з яго выбежыць лішак, дык далей вада не бяжыць». Калі ж вада прарве плаціну — «сохне няшчасны ставок», бо з яго выбеглі «апошнія хвалі».
3 паэтамі так жа бывае: Адзін дае людзям ізлішкі, Другі ўсё, што мае.
Прыгадаем біблейскую прытчу пра ахвяраванні на Храм багацеем і няшчаснай удавой. Павучаючы сваіх вучняў, Ісус Хрыстос даводзіў, што намнога большым было ахвяраванне ўдавы, бо яна аддала апошняе, што мела, а багацей — лішняе з таго, што меў...
Без астатку ўсяго сябе і «апошні свой скарб» прысвяціў Багдановіч «краіне-браначцы» і свайму народу. У 1916 г. пасля заканчэння Яраслаўскага юрыдычнага ліцэя, стоячы на ростанях, выбірае для сябе шлях не чыноўніка, а слугі народа. Яшчэ ў выніку першай паездкі паэта на Радзіму ў 1911 г. ім быў напісаны цыкл вершаў «Старая Беларусь». Яго паэзія і нарадзілася з імкнення служыць народу. Звяртаючыся да яго ў вершы «Народ, Беларускі Народ!», паэт пісаў:
Табою ўсягды пагарджалі, Цябе не пушчалі з ярма I душу тваю абакралі, — У ёй нават моеы няма.
Ён даказаў, што беларуская культура «не монстр, не рарытэт, не унікум», а глыбока жыццёвая з'ява, што на беларускай мове можна выказваць самыя высакародныя пачуцці; яна прыдатная для такіх «вытанчаных» паэтычных жанраў, як санет, трыялет, рандо, тэрцыны. У вершах «Летапісец», «Кніга», «Перапісчык» нагадвае ўсім пра тое, што беларусы адыгралі значную ролю ў развіцці культуры ўсяго ўсходняга славянства.
Вершы пра родны край, сэнс жыцця і самае святое пачуццё — любоў да Радзімы — «Слуцкія ткачыхі», «Мяжы», «Як Базыль у паходзе канаў...», «Пагоня». Вершы «Зімой», «Добрай ночы, зара-зараніца!», «Па-над белым пухам вішняў...», «Зімовая дарога» — пра непаўторную прыгажосць родныў краявідаў. Асананс і алітэрацыю паэт лічыў найболып тонкімі сродкамі паэтычнага ўздзеяння. У яго вершах мы чуем раскаты грому, чуем, як «па даху бубнаў вецер б'е», чуем скрып снегу, пошум лесу. Хораша выяўляецца ў паэтычных радках звонкае і плаўнае гучанне беларускага слова, таму так добра кладуцца вершы паэта на музыку. Эпітэты і параўнанні ў яго вершах даюць нам магчымасць і самім убачыць заснежаную прастору, убачыць поле, што «нікне ў срэбным тумане», снег, што «блішчыць, як халодная сталь», дарожкі, што «ўюцца змейкай срабрыстай», «маркотныя месяца рожкі», што «праз марозную мглу зіхацяць»...
Метафары ў творах Багдановіча выяўляюць эмацыйны стан лірычнага героя і яго думкі. Бомы не толькі сумна гудуць, але і «запяваюць аб долі і волі, навяваюць у сэрцы спакой»; «а за сцяной смяецца поле», «і думкі мкнуцца мімаволі»... Верай у свой народ, яго лепшую долю прасякнуты вершы «Беларусь, твой народ дачакаецца...», «Санет». Кампазіцыя санета «Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі...», выкарыстаныя ў ім параўнанні народа з жыватворнай крыніцай, асацыятыўныя сувязі паміж падзеяй, што моцна ўразіла, і загадкавасцю свайго народа, — усё спрыяе выяўленню філасофскай думкі, што дух народны «бясплодна не засне, а ўперад рынецца, маўляў, крыніца...», што духоўнае адраджэнне народа — гэта толькі пытанне часу, як і перамога дабра над злом.
«I прад высокаю красою» паэзіі М.Багдановіча, у якой выяўлены і апеты самае дастойнае пачуццё — каханне, схіляемся і мы. Палоніць нашу душу і эпічнае, як у «Вераніцы», і лірычнае, як у рамансе «Зорка Венера ўзышла над зямлёю...», выяўленне самоты па нязбытным каханні і адначасова ўдзячнасці лёсу, за тое, што яно было ў жыцці, што сустрэў свой «вечны цэль» — свой ідэал. Мы ведаем, што ў гэтых вершах і трагедыя самога паэта, што гэта яго ўласны помнік свайму трагічнаму і адначасова шчасліваму каханню:
прад высокаю красою, Увесь зачараваны ёй, Скланіўся я душой маёй, Натхнёнай, радаснай такою, А ў сэрцы хораша было, Там запалілася цяпло.
Выключна ўсе вершы паэта гпыбока філасофскія па сіле абагульнення і мастацкасці выяўлення думак. Аднак адзін з апошніх яго твораў «Страцім-лебедзь» асабліва ўражвае глыбінёй філасофскай думкі і трывожным паэтавым усведамленнем. Усведамленнем таго, што ў часы катаклізмаў, войн, эпідэмій, стыхійных бедстваў гінуць (і ў тым найпершая трагедыя народаў) самыя лепшыя, самыя гордыя, самыя таленавітыя, самыя любімыя — вынішчаецца генафонд нацыі. Вынішчаецца яшчэ і таму, што самыя дужыя першымі прымаюць на сябе ўдар, устаюць, як вобразна сказаў У. Караткевіч у вершы «Багдановічу», «на лютую сечу, Бітву вечную сонца і хмар, Узваліўшы на юныя плечы Святагораў народны цяжар». Выяўленню філасофскай думкі верша спрыяе зноў жа біблейская рэмінісцэнцыя на ўзроўні сюжэта пра сусветны патоп і Ноеў каўчэг, а таксама кампазіцыйна выдзеленая паэтам выснова:
Ад усіх цяпер патомкі ёсць, Ды няма адных— Страцімавых.
«Усхвалявана, глухаватым голасам» чытаў паэт Змітраку Бядулю, які жыў з ім у адным доме ў Ялце, куды, шукаючы паратунку, паехаў «бальны, бесскрыдлаты паэт», толькі што напісаны верш. «Надломаным тонам» прагаварыў ён канцоўку, замяніўшы слова «Страцімавых» на «Максімавых»... Так, «не вынеслі жылы напругі: Знік ты, лебедзь, у хвалях сівых», загінуў «за другі», за мяне, за вас і за ўсіх...»
Максімавымі патомкамі, капі заслужым, зможам звацца ўсе мы. I ён вернецца да нас не толькі ў выдатным помніку С.Вакара непадалёку ад дома, дзе нарадзіўся паэт. Прыгожы і малады, «вечна светлы і вечна дужы, Вечна юны, як наша зямля». Калі заслужым, ён вернецца ў нашы душы.