Аналіз верша “Вечнасць”
“Вечнасць” – гэта, хутчэй за ўсё, верш-маналог. Назва цалкам адлюстроўвае змест верша: філасоўскія асэнсаванні праблемы прызначэння чалавека, яго зямных спраў, роздумы пра вечны кругазварот жыцця. Верш нібы зварот лірычнага героя ў Вечнасць, у якую сыходзіць кожная істота на Зямлі.У гэтым вершы паэт на ўзроўні асацыяцый ды метафар асэнсоўвае высокія паняцці. Дабрыня людзей, душа чалавека ўяўляюцца Барадуліну сатаўнымі часткамі, з якіх складаецца Вечнасць. Нічога не адасабляецца ад адзінага, прыгожага беларускага народа, яго гісторыі, культуры, жыцця. У адпаведнасці з паганскімі традыцыямі свайго народа паэт адухаўляе час, Вечнасць і вядзе гутарку са сваімі суразмоўцамі. Барадулін перакананы: “Беларус душой праз вякі адчувае сваю еднасць з космасам”. Маналог, звернуты да віртуальных суразмоўцаў, гучыць усхвалявана і ўрачыста. Уражвае трапнасць і ёмістасць метафар паэта:
З табой кожным нервам знітаваны,
Не, Вечнасць, я ў цябе не паняты!
Зязюлямі гадоў пракукаваны,
Бор галавы маёй аснежыш ты…
Лірычнаму герою не страшна старасць, бо менавіта ў гэты час чалавек робіць свае самыя асэнсаваныя справы, кажа самыя мудрыя словы. Менавіта гэты час паэт называе “захад залаты”.
Сцвярджаючы несмяротнасць чалавечага духу і добрых людскіх спраў, высокай духоўнасці сапраўднага мастацтва, у тым ліку і паэзіі, лірычны герой Барадуліна ўпэўнены:
Да зор скірую зор караваны,
Арлы іх прывітаюць, як браты.
Не знікну так, як цень, як гук пусты.
Не адцвітуць вачэй маіх паляны,
Прабіўшы жвіру мокрага пласты.
Жыццясцвярждальны сэнс твора дакладна перадаецца эмацыянальна афарбаванымі дзеясловамі-адмоўямі: “не ўстрашыць”, “не знікну”, “не адцвітуць”. Лірычны герой як бы асэнсоўвае сябе і свае справы ў двух часавых вымярэннях: у сучаснасці і ў будучыні, у цяперашнім рэальным і ў будучым далёкім свеце.
Вечнасць, на думку Рыгора Барардуліна, прысутнічае ў кожным дні чалавечага жыцця і дзеля яе варта жыць.