Белорусские сочинения - Пятрусь Броўка - Твой след на зямлі, або Чаго кожны з нас варты? (паводле твораў П. Броўкі)

Твой след на зямлі, або Чаго кожны з нас варты? (паводле твораў П. Броўкі)

У творчасці Петруся Броўкі апошніх двух дзесяцігоддзяў пераважае маральна-этычная праблематыка. Паэта цікавяць такія пытанні як чалавек і прырода, дабро і зло, сэнс чалавечага існавання і шчасця, сувязь розных часавых вымярэнняў, жыццё і смерць, зямное і касмічнае і г. д. Многія вершы пачынаюцца з вызначэння задач, якія ставіць перад чалавекам час, само жыццё. Як, напрыклад, «Сляды» (1963):

Усё павінна след пакінуць,

Бо, як пачаўся белы свет,

Прамень, пясчынка і расіна

Нязменна пакідаюць след.

Паэт наслядоўна пералічвае, хто і што пакідае след пасля сябе: «I птушка песняю сваёю», «і кропля, што імкне да рэк», і трактарыст, і паэт, і канструктар, і будаўнік. I заканчваецца твор зваротам да маладых:

Вы выйшнлі ў далеч, маладыя,

Вам доўга крочыць праіз гады.

Не забывайцеся ж, якія

.....

Вы пакідаеце сляды.

Гэты верш можна аднесці да грамядзянска-патрыятычнай публіцыстычнай паэзіі. Вядомы даследчык слоўнага мастацтва Варлен Бечык, кнігу якога «Прад высокаю красой» мне давялося пагартаць, назваў такую паэзію дакладна і трапна лірыкай адкрытага выказвання.

Паэзія П. Броўкі атрымала шырокае прызнанне як у нашай рэспубліцы, так і за яе межамі. Аўтару зборніка «А дні ідуць...» вядомы рускі паэт М. Святлоў пісаў: «Я цябе люблю за тое, што ты ўмееш. гутарыць... Калі ты гаворыш, я адразу бачу цябе. Цябе, хто ўмее пісаць толькі добрыя кнігі». А ўкраінскі сябра паэта М. Бажан выказваўся пра яго творчасць так: «Я зноў перачытваю яго беларускія томікі, захапляюся журчаўлівай, як ручай, моваю, пяшчотнаю, як бярозка, песняю, шырокаю, як пушча, думкаю...» Цытаты гэтыя, выпісаныя мною некадя ў літаратурны сшытак, дапамагаюць устанавіць агульную заканамернасць паэзіі захопленага жыццём, поўнага пачуцця адказнасці за зробленае юнака з Ушаччыны, што на Віцебшчыне, які некалі, у маладыя гады, выдыхнуў пранікнёныя радкі: «Не буду я стаяць на раздарожжы, // Вачыма сумнымі глядзець у далячынь» — і застаўся ім верны. Паэзію П. Броўкі нельга не любіць за яе адкрытасць, за прасякнутасць думкамі не толькі пра сябе, сваё пакаленне, а і пра нас, маладзейшых. Мне здаецца, ён — надзвычай добры, цёплы і светлы чалавек.

А яшчэ я люблю яго творчасць за паэму «Голас сэрца» — пра маці, закатаваную фашыстамі ў Асвенціме, за тое, што ў ёй нацята, як струна (прашу дараваць мне выкарыстаны моўны штамп), гучыць голас аўтара ў абарону ўсяго жывога, міру на зямлі.

Гэта адзін з лепшых твораў паэта, які (не ведаю чаму), на жаль, не вывучаецца ў школе. А ён жа вучыць нас помніць тых, хто падарыў нам жыццё цаной сваіх жыццяў. Не магу чытаць без слёз радкі паэмы пра ахвяры Асвенціма, пра тое, як ужо дарослы сын наведвае родную хату і ў кожнай рэчы бачыць прысутнасць блізкага чалавека.

Такія творы не забываюцца. Іх, як адкрытае некалі «Слова аб паходзе Ігаравым», будуць чытаць і бясконца тлумачыць і захапляцца імі нашы нашчадкі. Бо яны — пра вечнае, агульначалавечае.
Пакінуць сляды на зямлі... Гэта так проста. Тым, хто адаб’е іх на паверхні жыцця, а калі гаварыць прасцей — здолее наслядзіць. I толькі Пятрусь Броўка гэту справу ўсведамляў глыбей... Трэба пакінуць добры след, «пракласці» яго нават, калі спатрэбіцца, па цаліку, а то і па дарозе ў Асвенцім, да смерці. Як гэта зрабіла маці паэта. Як зрабілі гэта яе суайчыннікі і жыхары Еўропы — дзеці, старыя, нямоглыя людзі, жанчыны і мужчыны, рэчы якіх і сёння, не прыбраныя катамі XX стагоддзя, ляжаць у камерах Асвенціма, душы якіх цепляцца каля нараў у скляненнях, тых нараў, з якіх след — гэта след у памяць народа, след вячысты, урачысты, добры, выразны. А калі не ў памяці ўсяго народа, дык у памяці блізкіх і родных.

След у жыцці... Гэта — складана. Паэт з азёрнай Ушаччыны здолеў зрабіць гэта. А ці здолеем здзейсніць яго спадзяванні мы? Такім рытарычным пытаннем заканчваю сваё сачыненне-роздум. Не сачыненне нанат, а выдых пачуццяў, якія выклікаў твор Петруся Броўкі.