Iдэйный змест паэмы Броўкi "Голас сэрца". Вобраз мацi-паланянкi.
У 1947 г. П.Броўка наведаў Асвенцiм i адчуў усю бязмежнасць людской трагедыi. Ен убачыў змрочныя халодныя баракi, печы крэматорыя, тыя комiны i сцены, якiя былi нямымi сведкамi жахлiвых вiдовiшчаў.
Горыч ад гэтых уражанняў, невымерны боль за мацi i нарадзiлi паэму "Голас сэрца", якую П.Броўка змог напiсаць толькi праз пятнаццаць гадоў пасля сканчэння вайны. Яна прасякнута вялiкiм душэўным болем, якi не сцiхае праз многiя гады. У паэме П.Броўка ўзвышаецца над сваiм горам i яго боль затрагiчны лес мацi перарастае ў боль i трывогу за лес усяго чалавецтва, якому пагражае новая сусветная вайна.
Зразумела, вобраз мацi, сцiплай сялянскай жанчыны, - галоўны ў паэме. Усе, што звязана з мацi, паэт памятае да драбнiц, памятае ўсе дэталi мiрнага вясковага побыту працу мацi ў хаце. Як з жывой, размаўляе сын з мацi, успамiнаючы, як яна "спявала, як грала, як жала, як шыла кашульку, як вышывала", як чакала сыноў з далекай дарогi каб абняць, пацалаваць i сагрэць iх, як свяцiлiся вочы яе ласкай i радасцю, як рукi пахлi "лебядою, i хлебам жытневым, i сырадоем".
У гады ваеннага лiхалецця мацi была разам з партызанамi. Яна iм "абвязвала раны белай хусцiнкай, дзялiлася з iмi хлеба скарынкай". I менавiта за сувязь з партызанамi мацi пайшла на жудасную смерць. Сум па мацi, а разам з тым любоў i павага сына да яе ўзрастае яшчэ i ад таго што ў цяжкi час i яна была змагаром. Паэту нiбы чуецца голас мацi, якi адначасова з'яўляецца i голасам усiх ахвяр вайны.
Паступова матыў журбы i гора саступае iншым пачуццям паэта. П.Броўка, многа дзе пабываўшы, бачыў, што ў свеце неспакойна, што есць людзi, якiх "так цягне да бою". Паэт занепакоены, што ў сучасным свеце яшчэ многiя трымаюць у руках зброю, што цячэ кроў нявiнных людзей, што пачынае падымаць галаву пачвара - вайна.
П.Броўка асуджаючы войны, упэўнены, што на зямлi i без iх шмат праблем, шмат бедных, галодных i абяздоленых, i таму самае разумнае - накiраваць астранамiчныя сродкi, якiя iдуць на ўзбраенне, на будаўнiцтва жылля, школ, бальнiц, на хлеб, на вопратку, на павышэнне дабрабыту людзей. Паэтызуючы сцэны мiрнага жыцця, нагадваючы чалавецтву пра яшчэ не зробленае на зямлi, паэт падводзiць чытача да ўспрыняцця заключных радкоў паэмы. Гэта зварот да мацi-нябожчыцы, заклiк да захавання на зямлi мiру:
Сення магутныя нашыя словы
Скрозь над зямлею праменнямi свецяць:
- Мiр ва ўсiм свеце! Мiр ва ўсiм свеце!