Белорусские сочинения - Пятрусь Броўка - Аснаўныя матывы i вобразы лiрыкi П.Броўкi

Аснаўныя матывы i вобразы лiрыкi П.Броўкi

Першы верш П.Броўкi "Ой, не шапчы, мая бярозка" быў надрукаваны ў газеце "Чырвоная Полаччына" у 1926г. З першых крокаў у лiтаратуры аўтар заяўляе што ён не будзе "стаяць на раздарожжы, вачамi сумнымi глядзець удалячынь", а будзе iсцi ў нагу з часам, апяваючы поступ новага жыцця. Паэзiя П.Броўкi ўвабрала ў сябе жыватворныя сокi роднай зямлi, пераняла яе красу, напоўнiлася самымi рознымi чалавечымi пачуццямi-радасцю, замiлаваннем, пачуццём аптымiзму.

Значнае месца ў творчасцi П.Броўкi займае тэма Вялiкай Айчынай вайны. Героi яго твораў – воiны-франтавiкi, партызаны, iх сёстры, бацькi, каханыя.

У вершы "Рана" расказваецца пра цяжкi шлях воiна да роднай зямлi. Аб вялiкiх выпрабаваннях, якiя выпалi на яго долю, сведчаць восем ран на целе. Зажылi раны салдата, але не можа загаiцца душэўны боль ад таго, што Беларусь яшчэ стогне ботам акупантаў. Суняць гэты боль можа толькi поўнае вызваленне роднага краю.

У гады Вялiкай Айчынай вайны П.Броўкам была напiсана паэма "Беларусь"- паэтычны маналог аб Радзiме, усхваляваны зварот да яе.

Творы П.Броўкi пасляваеннага часу (паэма "Паланянка", вершы "Парк Перамогi", "Смерть героя") яшчэ звязаны з франтавой тэматыкай, але пафас творчасцi паэта вызначае тэма мiрнай працы, размах аднаўленчага будаўнiцтва (паэма "Хлеб", вершы "Архiтэктар", "Бондар").

Лiрычнай цеплынёй вызначаецца iнтымная лiрыка П.Броўкi ("Маладзiком", "Пра вочы", "Косы", "Ты мая пчолка", "Пахне чабор).

Верш "Пахне чабор"-песня-споведзь, у якой выяўлена разнастайная гама па чуццяў: i ўспамiны аб даўнiм, беззваротным юнацтве, i першае каханне, што апалiла душу героя, i прыгажосць чыстай душы, яе рамантычная ўзнёсласць, i юнацкая нерашучасць, i боль страты, i дакор сабе...


Год адзiнаццаць, а можа дванаццаць

Сэрца балiць, што не здолеў спаткацца

Сэрца нязменна хвалюе дакор

Пахне чабор


П.Броўка выступае i паэт-фiлосаф, якi разважае над праблемамi жыцця, над тым, якой павiнна быць паэзiя. Паэт, на думку П.Броўкi, павiнен жыць адным жыццём з народам i зямлей, роднай Бацькаўшчынай. Паэзiя павiнна быць заўсёды маладой, як вясна, звонкай i пявучай, як салавей, шчырай i празрыстай, як дзiцячая сляза; яна павiнна "плысцi ракой, цячы кранiчкай жвавай", мець крылы для палёту, быць у вечным творчым гарэннi.Такiя думкi сцвярджае народны паэт Беларусi ў вершы "Паэзiя".