Белорусские сочинения
-
Пятрусь Броўка
-
Водгук на верш Петруся Броўкі “Сляды”
Водгук на верш Петруся Броўкі “Сляды”
На ўроку беларускай мовы я пазнамілася з вершам П. Броўкі “Сляды”. Прачытаўшы яго першы раз, разумееш, як глыбока адчуваў ён навакольны свет. Паэт жадаў данесці да нас нешта тое, што астаўляе і ў нашай памяці нейкі след.
“Якія ж сляды павінен астаўляць чалавек?” – узнікаюць думкі пасля прачытанага верша.
Кожны ведае, што астаўляе пасля сябе след на зямлі, які б ён не быў. Гэта сляды ўсяго. Сляды і радасці, і гора. Але ёсць сляды, якія будуць успамінацца яшчэ доўга. Напрыклад, Вялікая Айчынная вайна. Яна аставіла пасля сябе след, які немагчыма забыць.
Усе жывыя істоты пакідаюць нейкі след. Хтосьці пакіне злы след усё роўна, а хтосьці наадварот – добры. Адзін нажом пачне выразаць на дрэве сваё імя. І ён аставіць пасля сябе надоўга яшчэ гэты след. А мабыць, тое дрэва, каб вырасці, перамагло і пабачыла шмат чаго. А гэты чалавек возьме і сатрэ памяць аб мінулым за некалькі хвілін.Асабліва гэта можна зразумець, прачытаўшы радкі:
“Але часы сатруць у гневе –
Бо сэрцы не кране ані –
І надпіс ножыкам на дрэве,
І фарбаю – на камяні.”
А другі наадварот дапаможа прыродзе, тым самым, аставіць пасля сябе добры след.
Пісьменнік Пятрусь Броўка заўважыў гэта і пабуджае нас астаўляць пасля сябе толькі тыя сляды, аб якіх будзе прыемна ўзнаць іншым. Аб гэтым гаворыцца ў радках:
“А колькі, колькі за табою
Слядоў на свеце, чалавек!”
І сапраўды пасля гэтых слоў думаеш: “А якія х усё такі сляды астаўляю пасля сябе я?” Нават і не адкажаш. Не ведаеш...
Пятрусь Броўка ўжыў шмат розных моўных сродкаў у сваім вершы. Нездарма паўтараецца ў вершы і назоўнік “сляды”. Гэтым самым пісьменнік прымушае нас задамацца аб будучым, аб тым, што мы пакінем сваім нашчадкам. А дзеясловы “сатруць”, “не забываце”, “пакідаеце” гавораць нам, чаму можа быць падвергнута зямля і жыццё. Аб гэтым таксама сведчаць радкі:
“Не забывайцеся ж, якія
Вы пакідаеце сляды...”
Я ведаю, што не кожны будзе памятаць аб сваіх слядах, якія ён пакідае. Але я веру, што ёсць людзі, якія пражыўшы шмат гадоў, не забудуць, якія ж усё такі яны пакідаюць сляды.