Белорусские сочинения
-
Пятрусь Броўка
-
Водгук на верш П. Броўкі "Як ліст дубовы…"

У вершы «Як ліст дубовы» аўтар параўноўвае сябе з дубовым лісточкам, які «за жыццё хапіўся прагна».
Ніхто і нішто не скалыхне яго з жыццёвага шляху. А шлях гэты, як апісвае аўтар- не з лёгкіх «трасуць яго вятры і сцюжы, а ён адно ў адказ- звініць ». Праз гэтыя словы Пятрусь Броўка гаворыць, што жыццё дадзена для таго, каб жыць, якія б павуціны нам не плёў лёс. Гледзячы на гэты дубовы ліст, можна падзівіцца яго жаданню Жыць самому і аберагаць «галінку тую,дзе прарос». Няхай гэты ліст маленькі, але ён дужыцца, звініць, нібы падбадзёрвае само велізарнае дрэва: «Мужайцеся, прыйдзе вясна, будзе цяпло». І вось прыйшла вясна «красуе ўсё вакол». Ліст, які ўсю зіму падбадзёрваў дуб, падае на дол. Ён зрабіў сваю справу і дае шлях новым зялёным лісточкам, якія будуць падбадзёрваць і радаваць ўсіх навокал.
У гэтым вершы аўтар паказвае свае разважанні, перажыванні, на конт чалавечага лёсу. Пятрусь Броўка з’яўляецца чалавекам, які ўсё жыццё працаваў для сваіх нашчадкаў. У сваім вершы ён спадзяецца на тое, што аддае родны край у маладыя, надзейныя, моцныя рукі.