Няпраўда Рыбака: мая ўласная ацэнка героя
Васіль Быкаў — пісьменшк-экзістэнцыяліст. Не бавюся замежных тэрмінаў, сярод якіх і гэты. Экзістэнцыя - матэрыя. Чалавек — таксама. прычым матэрыя жывая, разумная, мыслячая. Колькі б ні жыў, ён свядома і падсвядома хоча захаваць сваё цела. Як у кінафільме пад назвай «Ніхто не хацеў паміраць», дзе выдатна выконваў галоўную ролю літоўскі акцёр Данатас Баніёніс. Экзістэнцыялісты ставяць чалавека ў сітуацыю выбару: няма спадзявання ні на кога, толькі на сябе; прымай рашэнне сам, сам разблытвай вузел супярэчнасцей, стань гаспадром свайго лёсу.
Такая сітуацыя пакладзена ў аснону аповесці выдатнага пісьменніка, названага Уладзімірам Караткевічам «рыцарам сумлення і свабоды»,-«Сотнікаў». Аповесць пра вайну. Але не на перадавой, калі салдату ў акопе няма калі асабліва задумвацца над сваім лёсам. Тут усё зразумела: ці ты заб’еш, ці цябе заб’юпь. Час паміж атакамі і адбоіямі быў ушчыльнены настолькі, што не было калі перадыхнуць. У аповесці вайна разгортваецца не ў адкрытую, «твар у твар», а адбываецца ў тыле ворага, які маршыруе на Маскву. Гэта вайна ў свядомасці, у душах людзей. Вайна сумлення, чысціні ўчынкаў, узыходжання на нышыню і страты чалавечай годнасці, падзення ў бездань здрады, прыстасавальніцтва, авантурызму. Першы бок прадстаўляе Сотнікаў, другі - Рыбак. Заслуга выдатнага пісьменніка заключаецца ў тым, што ён не займае пазіцыю пракурора, суддзі, не навязвае свае сімпатыі і антыпатыі, сваю волю чытачу, а паволі, няспешна разгортвае сюжэт, засяроджнаецца, здаецца, на нязначных дэталях паводзін герояў, дае ім магчымасць самараскрыцца, самавыявіцца. У пачатку аповесці Рыбак паўстае перад намі смелым, дужым партызанам.
Каб герой быў пазбаўлены чалавечых рыс канчаткова, ён не пашкадаваў бы Сотнікава. Аднак ужо з першых сцэн відаць, што Рыбак — і гуманіст, і эгаіст, што яго палохаюць цяжкасці і незвычайныя сітуацыі. Ён перажывае, што заданне прыйдзецца выконваць з хворым чалавекам. Пра гэта пісьменнік піша так: «Калі яны ўжо выправіліся і Сотнікаў пачаў кашляць, Рыбак запытаўся з папрокам, чаго ён змоўчаў, тады як, здаравейшыя адмовіліся, на што Сотнікаў адказаў: "Таму і не адмовіўся, што тыя адмовіліся». Калі ж апынуліся ў хаце старасты Пётры, Рыбак паводзіць сябе жорстка, вінаваціць старасту у здрадзе: «Нязрушаная ўпартасць старасты пачынала злаваць Рыбака. Не хапала яшчэ даказваць гэтаму паслугачу, чаму ён — хоча таго ці не — вораг савецкай дзяржавы».
Але што не ўсе добрыя пачуцці растраціў герой, сведчыць яго вяртанне на месца першай сутычкі з ворагам да кінутага далёка ззаду хворага таварыша: сэрца не вытрымала, сумленне загаварыла — захацелася паглядзець, што з Сотнікавым, калі жывы — памагчы яму.
Здаецца, так павінна было быць і далей. Але падзеі набываюць трагдыйны харакгар і дасягаюць кульмінацыі ў сцэне, калі партызанаў на гарышчы хаты Дзёмчыхі адшукалі паліцаі. Іх выдаў кашаль хворага Сотнікава. Яны маглі загінуць, і, на мой погляд, гэта было б выйсце з экстрэмальнай сітуацыіі, але Рыбак, ратуючы ўласнае жыццё, «падстаўляе» ўсіх. I наійперш сябе — бо з гэтага моманту ён якраз і расчалавечваецца, губляе рэшткі сумлення, усяляк выкручваецца: згаджаецца паказаць месца дыслакацыі партызанскага атрада, нагаворвае на Сотнікава, прымае ўдзел у пакаранні смерцю Дзёмчыхі, Басі, Пётры і свайго таварыша, становіцца паліцаем. Пісьменнік не тое што спачувае герою, а прымушае яго адкрыць нам чарноцце сваёй душы. Дужы фізічна, здраднік увесь час думае, што чарговы пачварны ўчынак — апошні, што ўдасца перахітрыць ворага. Калі ж зразумеў, што ўсё не так проста, дык захацеў павесіцца ў прыбіральні, але «папружкі на штанах не было», не ўдалося гэта зрабіць. Разгублены, ён чуе вокліч паліцая Стася «Начальства заве!», ідзе да начальніка паліцыі, каб затым уліцца ў паліцэйскае фарміраванне. Відаць, назаўсёды, бо будзе сачыць за ім пільнае вока не толькі Стася, алё і ўсіх здраднікаў, бо не выкруціцца яму з бязвыхаднай сітуацыі.
Я даволі просталінейна перадала сваё ўражанне ад героя. Здаецца, нават вынесла яму прысуд. Нехта пачне разважаць ў іншым нарамку... Галоўны дарунак чалавека — жыццё. Дык хіба ён не мае права жыць? Чым вінаваты Рыбак, які стараецца выжыць любой цаной? Ён яшчэ малады, здаровы. Як вайна закончыцца, вернецца дадому, выгадуе дзяцей, пакіне пасля сябе след. А так - загіне за ідэю. I ўсё. «А можа, ён ўсё-такі падманіць немцаў і паліцэйскіх і крывёю выкупіць віну за свой юдаўскі ўчынак?» - разважае мой апанент. Я не супраць падобных разважанняў, тым больш што і пісьменнік пакідае гэтае пытанне адкрытым, даё нам, чытачам, магчымасць узважыць розныя варыянты лёсу Рыбака. Ды мне чамусьці не верыцца ў тое, што чалавек, які так хутка зламаўся і прадаўся ворагам, рэабілітуецца. Пляцоўка для далейшых дзёянняў у яго вельмі вузкая - усе шляхі вядуць да здрады. Ён не зможа стаць смелым, бо купіў свае жыццё вельмі дарагой цаной жыцця жанчыны, маці - Дзёмчыхі і сіроцтва, хутчэй за усе галоднай смерці яе дзетак, цаной ні ў чым і ні перад кім яе вінаватай дзяўчынкі Басі, цаной жыцця сапраўднага патрыёта, хоць і пастаўленага ворагамі старастам Пётры. I, нарэшце, цаной жыцця Сотнікава, які адпакутаваў не голькі за сябе, але і за тых, хто апынуўся з ім побач, і за яго — дужага палахліўца Рыбака. I не толькі адпакутаваў, але і памёр узрушаны, з верай, у неўміручасць, няскронасць народа, калі выхапіў поглядам з натоўпу хлопчыка ў будзёнаўцы: «Сустрэўшы ягоны позірк хлопчык скрывіў у балючай грымасе свой хваравіта-белы тварык, на якім раптам адбілася столькі спачувальнае жаласці, што Сотнікаў не ўтрымаўся і ціха, аднымі вачамі ўсміхнуўся малому — нічога, браток!» І нерад самай смерцю ён зноў убачыў «ніцую сцяблінку хлопчыка ў будзёнаўцы». Сотнікаў перадаў эстафету любві да Радзімы аднадумцу-дзіцяці. А Рыбак нікому не перадаў, наадварот, незваротна страціў сувязь, якая лучыла пакаленні да вайны. Я не веру ў адраджэнне чалавечых рыс у здрадніку, найперш па той прычыне, што ён пераступіў парог, які падзяляе чалавечнасць і бяздушную жорсткасць, вернасць і мужнасць, здраду і палахлівасць. Рыбак у канцы адчуў, што, хоць і пакінулі яго жывога, «але нейкім чынам таксама ліквідавалі, і цяпер ён скрозь вораг. Усім. I, пэўнаі самому сабе таксама».