Аповесць Васiля Быкава "Знак бяды", яе iдэйны змест. Вобразы Петрака i Сцепанiды (2)
У аповесцi "Знак Бяды", за якую ў 1986 г. В.Быкаву была прысуджана Ленiнская прэмiя, вайна паказана праз успрымацце яе мiрным жыхаром. Пачынаецца аповесць апiсаннем спаленага хутара, якi як бы папярэджвае людзей аб хуткай бядзе. Галоўныя героi Сцепанiда i Пятрок Багацькi. Дзеянне адбываецца ў першыя месяцы вайны, хаця нямала старонак у аповесцi адведзена перадваеннаму жыццю. Праз успамiны галоўных герояў В.Быкаў паказвае перыяд масавай калектывiзацыi на Лепельшчыне, складаны 1937 г. Сцепанiда - былая парабчанка ў пана Адольфа Якiмоўскага - заўседы верыла ў справядлiвасць i перамогу дабра, была пераканана, што на чужым няшчасцi свае не пабудуеш. Таму яна рашуча выступiла супраць раскулачвання сваiх аднавяскоўцаў, збiрала подпiсы ў абарону старшынi Лявона (адправiла нават Петрака ў Мiнск да Чарвякова). Не магла змiрыцца Сцепанiда i з новымi парадкамi гiтлераўцаў, змагалася з iмi, як магла: схавала газу,пазбавiўшы тым немцаў святла; схавала ў лесе парсючка, каб той не дастаўся ворагам; укiнула ў глыбокi калодзеж вiнтоўку.
Пятрок жа, наадварот, стараецца прыстасавацца да ўмоў акупацыi, улагоджвае палiцэйскiх самагонкай, паслухмянасцю дагаджае фашыстам. "цiхае выжыванне" (не здраднiцтва) яго закончылася арыштам i турмой за "ашуканства" i "аскарбленне фюрэра". Вобразам Петрака Быкаў сцвярджаў, што ў часы цяжкiх выпрабаванняў спробы лавiраваць сваiмi i чужымi, хавацца за спiны iншых заканчваюцца трагiчна.
Пасля арышту Петрака Сцепанiда, застаўшыся на хутары адна, вырашае змагацца з ворагам больш дзейсна. Страх i боязнь яе прапалi, i С. вырашае знiшчыць мост. Здаецца, задуманнае ёю вось-вось здейснiцца: знойдзена бомба ("куплена за парсюка ў Кармiлы"), нагледжана месца пад мастом для яе ўладкавання... Але фашысцкiя паслугачы арыштавалi К. i выйшлi на след С. Апошняе, што яна магла зрабiць,- гэта перахаваць бомбу ў iншае месца. А калi вечарам палiцаi пачалi ламiцца ў хату, падпалiла дом знутры. Задыхаючыся ад дыму i полымя, С. усе ж падумала: "Можа , i добра, што з бомбай яе нiхто не бачыў. Добрым людзям i не трэба, а гэтыя хай не шалеюць. Хай думаюць - дзе? I не спяць нi ў дзень, нi ўначы - баяцца да скону".
У вобразе С. Быкаў увасобiў лепшыя рысы беларускай жанчыны: працавiтасць, сумленнасць, душэўнасць, сiлу i нязломнасць чалавечага духу, высокую чалавечаю годнасць, гатоўнасць да самаахвяравання. Была ж у С. магчымасць жыць, перачакаць вайну. Але не было магчымасцi выжыць, застацца чалавекам са сваiмi прынцыпамi. I менавiта гэтыя прынцыпы знайшлi сваё ўяўленне ў апошнiм учынку С.