Белорусские сочинения - Васіль Быкаў - Сiстэма сiмвалаў у аповесцi Васіля Быкава "Знак бяды"

Сiстэма сiмвалаў у аповесцi Васіля Быкава "Знак бяды"

Геніяльным з'яўляецца толькі
     такі твор мастацтва, які адначасова
     ўяўляе з сябе сімвал і дакладнае
     выражэнне рэчаіснасці.
     Гі дэ Мапасан
     
     Аповесць «Знак бяды», адзначаная у 1986 годзе Ленінскай прэміяй, — адна з вяршынь творчасці В. Быкава, адметная з'ява ў гісторыі літаратуры. Як і ў іншых сваіх творах, пісьменнік звяртаецца да падзей перажытай вайны. Галоўнае для аўтара— не адлюстраваць ваенныя дзеянні з гістарычнай дакладнасцю, а паглыбіцца ў псіхалогію чалавека падчас жорсткіх выпрабаванняў. Васіль Быкаў ставіць сваіх герояў перад выбарам. I затым тлумачыць нам, чаму яны выбралі менавіта тое, а не іншае. Пры гэтым пісьменнік заўсёды падкрэслівае сувязь выбару, зробленага героямі,. з усім перажытым імі, жыццёвым вопытам, атрыманай у спадчыну ад бацькоў мараллю. Нягледзячы на жыццёвую аснову аповесці (правобразамі галоўных герояў з'яўляюцца бацькі пісьменніка), «Знак бяды» — твор сімвалічны. Гэта становіцца зразумелым яшчэ з прадмовы: маляўнічая паўжывая старая ліпа, «абгарэлая і аднабокая, з тоўстым каржакаватым камлём, у якім зеўрала прамая шчыліна дупла», выступав як сімвал разбурэння, заняпаду, абарванага жыцця. Нават птушкі баяліся сесці на яе голле, бо «сваім птушыным інстынктам адчувалі ў гэтым знявечаным дрэве злую прыкмету няшчасця, знак даўняй бяды».
     У пачатку твора апісваецца звычайны побыт старых хутаран Петрака і Сцепаніды, іх небагатая гаспадарка, немнагаслоўныя размовы, невясёлы роздум аб канцы жыцця. Старыя думаюць пра дзяцей, ад якіх даўно не было вестак, пра зверствы акупантаў. Галоўныя героі спачуваюць адно аднаму, крыху іранізуюць: Пятрок з жончынай нявытрыманасці, рэзкасці, канфліктнасці, а яна з яго бесхарактарнасці, пакорнасці абставінам. Абое спадзяюцца перажыць цяжкі час разам. Але, як ні стараецца Пятрок прыстасавацца да абставін, як ні спрабуе Сцепаніда адносіцца спакойна, стрымана да новых гаспада роў жыцця, у іх нічога не атрымліваецца.
     Паказ жыцця галоўных герояў поўны знакаў бяды, сімвалаў нязбытнасці ўсіх намаганняў да лепшай долі. Атрымаўшы свой надзел, бязмерна шчаслівыя маладыя Пятрок і Сцепаніда пачулі з вуснаў старога пана Яхімоўскага, што будаваць шчасце за кошт іншых нельга, і іх нястрыманая радасць адразу патухла. Аглядаючы палеткі, маладыя гаспадары знаходзяць на зямлі мёртвую птушку — старадаўняя прыкмета няшчасця, пакут. Упаўшая ад непасільнай працы кабылка — знак непамернасці ўзваленага на чалавека цяжару. I, нарэшце, Галгофа — біблейскі сімвал пакут Петрака і Сцепаніды. Абодва шчыра верылі, што гэта зямля зачараваная, што яны робяць усё, што ад іх залежыць, каб чакаць добрага ўраджаю. Яны не адмаўляліся несці свой крыж да канца і спадзяваліся на Бога: «А мо і праўда паможа? Адвядзе праклён ад гэтай клятай людзьмі і Богам зямлі». I ўраджаі былі: і добрыя, і благія, зямля прымала чалавечы клопат аб ей і як-неяк вяртала сваім дабрадзеям дары.
     Самы яркі сімвал у аповесці — зруйнаванне вясковымі камсамольцамі крыжа на Галгофе. Яго спільвалі Петраковай пілой, ды яшчэ і вучылі, што забабоны — перажытак. Тэта знак поўнай маральнай разбэшчанасці, уседазволу.
     Чаго ж здзіўляцца бесцырымоннаму абыходжанню немцаў з паланёным народам? I ўсё ж паводзіны паліцаяў падаюцца больш страшнымі, жорсткімі, бесчалавечнымі — яны ж усё-такі свае, вясковыя. Пятрок і Сцепаніда гінуць ад рук сваіх суайчыннікаў, і тэта не выпадкова. Акупантаў можна прагнаць з роднай зямлі, а псіхалогію ўседазволенасці, духоўнага вынішчэння перамагчы нельга.
     Напрыканцы яшчэ сустракаецца шмат сімвалаў. Тэта і сон Сцепаніды пра пацука з ненажэрнай зяпай — фашысцкую навалу. Гэта бомба — сімвал стоенага народнага гневу, перамогі дабра над злом. «Зло не можа спарадзіць нічога, апроч зла, на іншае яно няздольна. Але Зяда ў тым, што людская дабрыня перад злом бяссільна, зло лічыцца толькі з сілай і баіцца толькі кары».
     I Галоўны сімвал — палаючая хата — помнік чалавечаму духу, унутранай свабодзе, якую нікому адняць не пад сілу.
      «Знак бяды» — кніга-рэквіем і кніга-заклік. Гэта помнік героям і ахвярам, гэта запавет не паўтараць памылак мінулага.