Белорусские сочинения
-
Васіль Быкаў
-
Сцежкі-дарожкі Васіля Быкава
Сцежкі-дарожкі Васіля Быкава
Усё мінае — Гонар не мінае,
Бо народжаны адным сумленнем.
Уладзімір Караткевіч
«Зпіграфам для сачынення пра жыццё і творчасць выдатнага беларускага пісьменніка Васіля Быкава я ўзяла радкі з верша Уладзіміра Караткевіча «Васілю Быкаву». Твор гэты — пра часовае і вечнае, сапраўднае і несапраўднае, пра час, які накладвае свой адбітак забыцця на з'явы, падзеі, постаці. Усяго восем радкоў напісаў паэт, празаік, драматург, чалавек, які ведаў цану славы і няславы, удач і няўдач. I звяртаўся ў думках да славутага аўтарытэта — сумленнага «рыцара свабоды». Быкаў — пісьменнік-франтавік, які стаяў у сантыметрах ад смерці, цудам уратаваўся з-пад гусеніцы падбітага камандзірам фашысцкага танка, выжыў, каб расказаць жывым праўду пра жахлівую, страшэнную вайну, паспеў да 1984 года, калі пісаўся твор Караткевіча, выдаць свае аповесці «Сотнікаў», «Абеліск», «Пайсці і не вярнуцца», «Знак бяды», стаць Героем Сацыялістычнай Працы, атрымаць іншыя рэгаліі. Але і ўсенародна і ўсеўладна прызнаны, ён застаўся чалавекам. Верным сябрам, што, як маладзенькі Глечык, загінулі на чыгуначным пераездзе, прыкрываючы адступленне асноўных армейскіх часцей. Верным суровай праўдзе вайны, калі, кінутыя самнасам з суровымі абставінамі, людзі ці гінулі, ці маральна дэградзіравалі, здраджвалі сябрам, Радзіме, як здрадзіў чэкіст Сахно («Мёртвым не баліць»), партызан Рыбак («Сотнікаў») і многія іншыя.
Быкаў ніколі не прыхарошваў ваенную і даваенную рэчаіснасць. Многія творы яго гучалі і гучаць як набат, як папярэджанне пра трагедыі, якія могуць спасцігнуць чалавецтва на зямлі. I ён мае права на такую жорсткую і бязлітасную праўду. Ён яе выпакутаваў на вайне, перажыў сам, калі служыў у пяхоце і артылерыі, калі ратаваўся ад пякельнага агню снарадаў і куль. Таму для яго ружовая і падфарбаваная, падсалоджаная праўда непатрэбная. Ён смела ідзе на абвастрэнне з уладамі, якія не заўсёды прымаюць такую праўду. Так было ў застойныя гады, калі артадаксальныя крытыкі і розныя грамадскія дзеячы чапляліся да аповесці «Мёртвым не баліць», у якой, маўляў, няправільна паказана Вялікая Айчынная вайна і яе ўдзельнікі, згушчаныя трагічныя фарбы. Але пісьменнік стаяў на сваім: на вайне ўяўны патрыятызм, ідэйная «чысціня» прадаваліся шкурнікамі і дэмагогамі, падобнымі на Сахно, за жыццё. Здаралася, што падобныя звышпільныя людзі, «патрыёты» гналі воінаў, нават жанчын, на міннае поле, каб тыя не здаліся ворагам у палон і не выдалі дзяржаўную тайну. Менавіта такі герой ідзе ззаду з пісталетам у руцэ, а перад ім ідуць чырвонаармейцы, жанчына Клава, падрываюцца на яго вачах на мінах, гінуць. Ён, Сахно, выжывае, трапляе сам у палон і пры першым зручным выпадку, ратуючыся, дапамагае немцам грузіць скрынкі з снарадамі. Так разгортваецца сюжэт у аповесці «Мёртвым не баліць». I заканчваецца сцэнай у рэстаране, дзе маладыя людзі як бы распазнаюць у старэйшым сваім суразмоўніку здрадніка Сахно. Можа, той выжыў у вайну, жыве ў пасляваенны час і зноў кіруе сумленнымі людзьмі, вядзе іх у светлую будучыню?
Васіль Быкаў не здраджвае раз і назаўсёды абраным прынцыпам праўдзівага адлюстравання рэчаіснасці, праўдзівых узаемаадносінаў з людзьмі і дзяржаўнай уладай і ў наш скрутны час. Так, ён падтрымаў рабочых мінскіх заводаў, якія выйшлі бараніць свае правы на жыццё, на годную аплату працы некалькі гадоў назад. Выйшлі на плошчу Незалежнасці, калонамі, каб паказаць сваю сілу, арганізаванасць уладам. Ён паслаў у іх адрас, адрас абаронцаў справядлівасці і праўды, тэлеграму са словамі падтрымкі. Менавіта Быкаў стаў адным з ініцыятараў стварэння арганізацыі грамадскага аб'яднання «Мартыралог Беларусі», што займаецца пытаннямі падтрымкі ахвяраў рэпрэсій у савецкай краіне, адшуканнем імёнаў усё новых і новых ахвяраў таталітарнага сталінскага рэжыму.
Я яшчэ маладая. Усё маё жыццё наперадзе. Але не магу не падтрымаць яго, хоць словам, чалавека крыштальна чыстага, сумленнага. Яму не патрэбна слава — яе хапае і так. Ён у свае 74 гады мог бы жыць спакойна, як гавораць па-руску, «пажынаць лаўры» здабытага, дасягнутага. Нашто яму «сваркі і звадкі», якіх апошнімі часамі стала так многа, што цяжка разабрацца, гаворачы ўжо словамі Пімена Панчанкі, «Дзе жывая праўда, дзе хлусня, Справядлівасць дзе, — ледзь разбярэшся?» А ён не можа мірыцца з парушэннямі дэмакратыі і законнасці, з тым, што прыніжаецца роля беларускай мовы ў жыцці грамадства. З жахам думаецца яму, што страчваецца наша спадчына, страчваецца сама Радзіма — сінявокая Беларусь. Пра гэта апошнія яго творы, якія, на жаль, не так часта друкуюцца. Друкуюцца ў газеце «Народная воля», некаторых іншых беларускамоўных выданнях. Недзе прачытала, чула з вуснаў дасведчаных людзей, што і выдавецтва «Мастацкая літаратура» з неахвотай друкуе новым творы славутага, з сусветным імем пісьменніка. З трывогай думаю: «А ці не вяртаюцца для песняра праўды суровыя брэжнеўскія гады? Ці не хочуць зноў надзець ланцугі на яго свабоднае мысленне, прагнае жаданне несці чытачам праўду і толькі праўду?». Калі гэта так, дык чаго варты нашыя размовы пра дэмакратыю, гуманізм, чалавекалюбства? Быкава, як мне думаецца, трэба берагчы і шанаваць усім нам разам. Гэта наш нацыянальньі герой. Ён уславіў беларусаў ва ўсім свеце. Ён, як і іншыя ветэраны, абараніў наш край ад фашысцкай навалы. Прычым не адседжваўся ў тыле, а большасць часу правёў на перадавой, каля гарматы, у акопе. Ён браў разам з іншымі «праклятыя вышыні», перапаўзаў дарогі і пераплываў рэкі, кідаўся на амбразуры дзотаў і «іржавыя скруткі дроту», каб стрымаць ворага, падараваць нам блакітнае неба, зялёнае поле, шумлівыя гаі і паўнаводныя рэкі — усё, што складае сутнасць чалавечага жыцця. Быкава я люблю, шаную, абагаўляю. Калі гэта не так — хай мяне пераканаюць старэйшыя. А заканчэнне? ... Яно ў радках верша Караткевіча:
Час стагоддзі, як касой, сцінае,
Веры, царствы, догмы йдуць да ценяў...
Усё мінае — Гонар не мінае,
Бо народжаны адным сумленнем.
Калі сонца выб'ецца з туману,
Толькі іх і ўспомніць хор народаў,
Воінаў сваіх, святых і зраненых,
Рыцараў сумлення і свабоды.
Дарэчы, днямі прачытала ў газеце «Літаратура і мастацтва» публікацыю Сяргея Дубаўца — арыгінальнага маладога крытыка. Ён піша, што ў 20 стагоддзі не было беларускай савецкай літаратуры, што савецкая літаратура слабая і бездапаможная і яе можна лічыць літаратурай толькі ўмоўна. Я не такая прафесіянальная ацэншчыца здабыткаў літаратуры, як названы аўтар. Ды толькі хай ён мне даруе за маю заўвагу-запытанне: «А творчасць Кузьмы Чорнага, Васіля Быкава, Івана Мележа, Уладзіміра Караткевіча, паэмы Янкі Купалы «Сон на кургане», «Курган», вершы 1918—1922 гг., «Новая зямля» і «Сымон-музыка» Якуба Коласа, вершы і паэмы Барадуліна, Сіпакова, Вярцінскага, Панчанкі, Танка і інш. — гэта не літаратура? ». Дык што тады сапраўдная літаратура?
Нават аднаго Быкава дастаткова было б для таго, каб гаварыць і пісаць, што ў нас ёсць сапраўдная нацыянальная літаратура, з якой не грэх пазнаёміць народы свету.