Белорусские сочинения
-
Васіль Быкаў
-
Характарыстыка Дразда (па твору Васіля Быкава "Сваякі")

У апавяданні «Сваякі» Васіль Быкаў паказвае паліцаяў. Адзін з іх быў Дрозд, дваюрадны пляменнік маці Сёмкі і Алеся. Маці хлопцаў спадзявалася, што Дрозд дапаможа ёй паўплываць на сыноў, каб тыя не ішлі ў партызаны. Яна думала, што калі ў хаце няма дарослага мужчыны, то хоць сваяка-мужчыну хлопцы паслухаюць.
Для Дразда сваяцкія адносіны нічога не значылі. Ён быў здраднікам. Калі ўсе мужчыны змагаліся з фашыстамі, Дрозд пайшоў да іх на службу. Ён па сваёй сутнасці быў забойцам і нелюдзем. Дрозд і не збіраўся пераконваць хлопцаў, сваіх траюрадных братоў. Для яго важна было выслужыцца перад немцамі. Ён разам са сваімі паплечнікамі забівае Сёмку, нават не пагаварыўшы з ім. Б'е Алеся, як вар'ят, груба нагою адкідае сваю цётку, якая спрабуе абараніць сына.
Потым хваліць другога паліцая, які толькі што забіў яго траюраднага брата: «А здорава ты яго — пад дых!». В.Быкаў падбірае вельмі ёмкае слова, якое характарызуе Дразда, сказаў «ваўкавата». Дрозд сапраўды чалавек з воўчай сутнасцю, забівае маладых бяззбройных хлопцаў. У Дразда і яго паплечнікаў не засталося нічога чалавечага. Забойства іх ніякім чынам не ўсхвалявала. Яно для іх — прывычная справа.
Для Дразда не існуе сваяцкіх адносінаў. Для яго важна выслужыцца перад сваімі гаспадарамі — акупантамі. Дрозд, забіваючы сваіх траюрадных братоў, становіцца ворагам не толькі свайму народу, аднавяскоўцам, але і родным па крыві людзям, сваім сваякам.
У мяне гэты вобраз вызывав самыя адмоўныя эмоцыі. Чалавек, які здрадзіў сваёй Радзіме, свалкам, увогуле становіцца падобным на драпежную жывёлу і называцца чалавекам не мае права.