Белорусские сочинения
-
Васіль Быкаў
-
Характарыстыка маці (па твору Васіля Быкава "Сваякі")

Васіль Быкаў у апавяданні «Сваякі» паказвае вобраз маці, якая жыла паўсядзённым клопатам пра сваіх родных і любімых дзяцей. Яна хацела ўберагчы Сёмку і Алеся ад смерці. Для яе яны былі яшчэ не сталымі мужчынамі-абаронцамі Радзімы, а ўсяго толькі юнакамі-падлеткамі. Маці была катэгарычна супраць таго, каб яе дзеці ішлі ў партызаны. Яна не верыла, што хлопцы змогуць супрацьстаяць фашыстам. Маці думала: «Што яны зробяць у лесе, апроч як па-дурному загінуць, як загінуў той, што тыдзень назад з ночы ляжаў да поўдня на аколіцы, застрэлены нямецкай засадай, такі маладзенькі, прыгожы дзяцюк...»
Маці спрабавала ўгаварыць сваіх дзяцей перамяніць рашэнне, лаялася на іх, нават біла. Яна хапалася за любую надзею і наклікала бяду на сваіх сыноў, сама таго не жадаючы.
Хлопцы заўсёды былі паслухмянымі, а зараз яна не магла іх прымусіць адмовіцца ад свайго рашэння. Маці душылі слёзы крыўды, ей хацелася знайсці вінаватага ў тым, што сыны надумалі ісці ў партызаны. Яна бяжыць да Яўхіма, каб выказаць усё набалелае, пасварыцца з ім, нават пабіць, але засцерагчы дзяцей ад смерці. Яе ахоплівае «помслівае зларадства». Не застаўшы Яўхіма дома, маці вырашае звярнуцца да сваяка-паліцая Дразда, каб той паўплываў на яе сыноў. Але яна папярэджвае Дразда: «Пятровіч, родненькі, толькі ж прашу, не зрабі ж ім благога. Ну, можа, напалохай іх, не карай толькі...»
Калі маці зразумела, што яна нарабіла, як «дапамагла» сваім сынам, сэнс жыцця для яе быў страчаны. Яна апошні раз акінула «няцямным, здзічэлым позіркам» двор з нерухомымі целамі яе сыноў, нібы развітваючыся з імі. Маці прыняла рашэнне скончыць жыццё самагубствам. Калі яна не змагла ўратаваць сваіх дзяцей, нашто ж тады жыць?