Белорусские сочинения
-
Васіль Быкаў
-
"З хлусні ніякіх урокаў не зробіш, апроч новай хлусні" Васіль Быкаў

“Праўда ў гісторыі – функцыя адназначная, з яе робяць урокі. З хлусні ніякіх урокаў не зробіш, апроч новай хлусні.” В.Быкаў. Ад аўтара. “Сцяна”, “Наша Ніва”, 1997 год.
Памяць.
Васілю Быкаву.
Над зямлёй гараць вясёлкі мая,
Чуцен зумкат сонечных чмялёў…
Толькі памяць і любоў зямная
Не знялі і сёння шынялёў.
Недзе спее навальніцай здрада
Смерць сваіх трымаецца слядоў.
Памяць чалавечая снарадам
Разбівае ўшчэнт накат гадоў.
Шлях яе і ў заўтра скіраваны
Напярэймы подласці, бядзе…
Лейтэнант, у стэпе пахаваны,
У атаку зноў узвод вядзе,
У яго адна ёсць мерка праўды,
І сумленне аддае загад –
З дзён былых наводзіць пераправу
І трымацца –
Ні на крок назад!
І з душы, і з баявога слова
Уцякае здрадлівы спакой.
Сэрца ў грудзях напагатове,
Як граната з вырванай чакой.
Сяргей Законнікаў
Мой брат прайшоў праз дзве вайны ў наш мірны час, але ніколі, нават у кампаніі ці за чаркай не расказваў пра вайсковыя дзеянні, пра баі, пра подзвігі, хаця мае баявыя ўзнагароды. Мала засталося байцоў, што змагаліся ў апошняй Вялікай Айчыннай вайне, пакідаючы на ратным полі здароўе, маладосць, жыццё… Трэба мець пэўную мужнасць, каб успомніць тыя жахі. Не ўсе здатныя на гэта. Прасцей ваяваць, страляць, забіваць, а цяжэй выказацца пра гэта, не хваліцца, задраўшы нос угару, а памятаць, заўсёды захоўваць у сэрцы павагу і шанаваць да апошняй хвіліны жыцця памяць пра баявых таварышаў.
Няпросты шлях прайшоў найвыдатнейшы сучасны беаларускі пісьменнік Васіль Быкаў, нялёгка яму дасталося ў час вайны: двойчы кантужаны, двойчы паранены, двойчы сям’я справіла па ім памінкі і завочна пахавала, не адзін раз маці, Ганна Рыгораўна, праплакала ўсе ночы напралёт. Пасля вайны таксама нялёгка прыйшлося яшчэ даволі маладому чалавеку, але які меў мудрасць старца, вопыт рыцара і моц волата. Ваенны сіндром не прайшоў бясследна, насуперак існаваўшай дактрыне, што вайна павінна паказвацца толькі на ўра, усё ціха і свята, пісьменнік раскрывае праўду вайны.
Навошта бярэдзіць людзям душу і памяць? Але заўсёды ёсць і будуць людзі, якія лепш за нас бачаць, лепш за астатніх адчуваюць і ўспрымаюць рэчаіснасць, з такіх людзей нараджаюцца сапраўдныя мастакі, якія даносяць да людзей праўду мінулай вайны. Да апошняга часу існавала традыцыйная думка: Быкаў – гэта заўсёды будзе пісаць пра вайну, пра вайсковыя падзеі, пра тое, што сам перажыў, бачыў на ўласныя вочы, што ўсхвалявала. Так суперажываць з родным народам можа толькі сапраўдны народны майстар, якога сапраўды народ любіць і шануе, хто выклікае ў людзей бязмежны давер і аўтарытэт.
Нездарма на народныя грошы выйшла народная кніга, зборнік прозы апошніх гадоў “Сцяна”, якую афіцыйна адмовіла друкаваць дзяржаўнае выдавецтва. Успомнім, што асноўнымі асаблівасцямі творчасці Васіля Уладзіміравіча Быкава быў паказ звычайнага чалавека ва ўмовах крытычных для яго жыцця, небяспечных для здароўя ў экстрэмальных умовах, у якіх чалавек раскрываецца поўнасцю; можна нават з’есці з чалавекам не адзін пуд солі, але ты яго ніколі не пазнаеш да канца.
Героі Быкава – гэта людзі, ад якіх, у прынцыпе, нічога не залежыць, яны дзейнічаюць у лакальных умовах: час абмежаваны, месца, персанажы, але менавіта такія “маленькія людзі” зрабілі перамогу, менавіта такія салдаты ляжаць у брацкіх і безымянных магілах. А ці мае права чалавек, нават на старонках сваіх твораў так выпрабоўваць чалавечыя душы, сэрцы, жыццё? Думаю, што Быкаў - мае, як ніхто іншы! Бо ён сам пабыў у брацкай магіле. Сам бачыў на свае вочы смерць братоў па зброі. З гонарам прайшоў цяжкімі баявымі шляхамі. Павінны быць людзі, хто скажа праўду, не дасць хлусіць іншым, перарабляць на сваю манеру.
Але вось з’явілася “Сцяна”, я думала, што Быкаў можа пісаць толькі пра вайну, але, аказваецца, мірнае жыццё – гэта таксама свайго роду вайна, гэта тыя самыя экстрэмальныя ўмовы, дзе пад пагрозаю стаіць жыццё, гэта маленькія людзі, гэта лакальнасць, гэта людскі боль і гэта памяць пра люзей, хто змагаўся за праўду і справядлівасць і ў мірны час, чым адрозніваецца вайна, дзе іншаземцы забіваюць чужых людзей, ад неаб’яўленай вайны, дзе планамерна, па начах, на варанках, сабакамі, гумовымі палкамі вынішчаюць свой народ, каб прыбраць са шляху няўгодных, тых хто не так думае, не так хоча жыць, мае сваю думку і не хоча быць болцікам, гайкаю, шрубам.
Гэта той самы Быкаў, але значна пасталеўшы, значна ўдасканаліўшы свой пісьменніцкі вопыт, навыкі і талент. Шмат якія выпрабаванні выпалі на долю беларускага народу за мінулае ХХ-ае стагоддзе: Слуцкі збройны чын, Курапаты, другая сусветная вайна, адліга пра Хрушчову, пераслед няўгодных у часы застою з боку КДзБ. Я прачытала амаль увесь зборнік, аднак найбольш мяне ўразілі тры творы: “Кацюша”, “Жоўты пясочак” і “Сцяна”… Канечне, вайна была багатая на розныя тэхнічныя вынаходніцтвы: танкі Т-34, ІС, знішчальнікі-штурмавікі, устаноўкі рэактыўнага залпу “Кацюша” і шмат іншых.
Маленькі эпізод, а колькі ён дае нам, нездарма мы не задумваемся над такой лічбай: немцаў загінула 2 000 000, савецкіх людзей (па афіцыйнай лініі) - 20 000 000, гэта выходзіць, што за аднаго немца мы паклалі 10 сваіх?!… Жахліва! Навошта перамога такой цаной, навошта хлусіць людзям, увесь час карміць лепшым жыццём у будучыні? Кацюша зрабіла свой залп, але памкамузвода Мацюхін жахнуўся: ведаў, што пасля залпа кацюшы, якая вельмі хутка манеўруе, увесь ягоны ўзвод аўтаматчыкаў можа быць знішчаны нямяцкай артылерыяй, карысці вялікай ад кацюшы не было, бо не было дакладнай сістэмы навядзення, наабум, для страху і ўсяго, але людзі, не ўступіўшы ў бой, загінулі праз пралікі нейкіх штабных пацукоў…
“Жоўты пясочак” – адна са спроб увасобіць у мастацкай літаратуры праўду пра Курапаты; і сённяшні рэжым, і ранейшыя ўлады хавалі праўду пра Курапаты, дзе былі закатаваныя нявінныя ахвяры сталінскага рэжыму. Як ні дзіўна, Беларусь увайшла у сусветную кнігу Рэкордаў Гінесу як краіна, дзе знойдзена самае вялікае пахаванне ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Адзін з эпізодаў страшных катаванняў: Сурвіла, старэйшы па ўзросце і па службе таксама рэпрасаваны, і катам ў яго становіцца ягоны вучань – Косцікаў. Апошняя просьба чалавека, які збіраецца сустракацца з кастляваю заўсёды была святою, Сурвіла просіць пахаваць на ўзгорку ў жоўтым пясочку, але Косцікаў не стрымаў слова, стрэліў з-за спіны як трус, як падлюка і скінуў свайго настаўніка ў агульную яму. Пра якую святасць могуць казаць гэтыя людзі, за якімі стаіць д’ябал і антыхрыст.
“Сцяна” вельмі сімвалічны твор, які сведчыць пра тое, што на нашай зямлі пакуль няма і наўрад ці будзе прасвет, што вакол нас сцяна, якую разбурыць толькі гістрычная праўда, шчырасць, шанаванне сваіх урокаў гісторыі, каб у будучыні ўжо больш не памыляцца так ніколі.
Быкаў па-ранейшаму даследуе характары людзей, якія сталі нявольнымі ўдзельнікамі ці сведкамі гэтых падзей, дзе яны праяўляюць сябе па-рознаму на мяжы смерці і жыцця. Ад іх па-ранейшаму нічога не залежыць, яны не могуць кардынальна паўплываць на падзеі, але яны могуць толькі захаваць або не захаваць сваю чалавечую годнасць. Але кожны з іх не мог выбраць і паўплываць ахвяраю якога малоху яны будуць – брунатнага ці чырвонага, бо ён працяў іх наскрозь – іхны розум і іхную кроў. Самае галоўнае , на што звяртае Быкаў увагу ў творах апошняга часу гэта тое, што людзі на самых страшных і фатальных этапах гісторыі павінны захоўваць чалавечнасць, прыстойнасць, годнасць.
Настолькі па-майстэрску аўтар зацягвае нас, чытачоў, у матэрыю сваіх твораў, што мы разам з героямі суперажываем, з’яўляемся непасрэднымі ўдзельнікамі, і ўсё ж ён пакідае нам права ўласнага выбару, выбару сімпатыі, нянавісці, ён актыўна фарміруе грамадзянскую пазіцыю беларуса. Закончыць сваё сачыненне я хачу таксама верша-прысвячэннем беларускага класіка Уладзіміра Караткевіча Васілю Быкаву:
Час стагоддзі, як касой, сцінае,
Веры, царствы, догмы йдуць да ценяў…
Ўсё мінае – Гонар не мінае,
Бо народжаны адным сумленнем.
Калі сонца выб’ецца з туману,
Толькі іх і ўспомніць хор народаў,
Воінаў сваіх, святых і зраненых,
Рыцараў сумлення і свабоды.
Уладзімір Караткевіч.
Выкладчык кафедры беларускай мовы і методыкі яе выкладання БДПУ імя М.Танка ЛАБАЧЭНЯ ГЕНАДЗЬ ЯКУБАВІЧ