Белорусские сочинения
-
Францыск Скарына
-
Вялікі сын зямлі беларускай, або за што я люблю Францішка Скарыну

I людзі зведаюць аб прадзедах сваіх, —
Аб горы, радасці і аб прыгодах іх,
Каму маліліся, каго яны шукалі,
Дзе на глыбокім дне іх крыюць мора хвалі.
Максім Багдановіч
Францыск Скарына жыў у эпоху Адраджэння. Сусветнага, а не толькі нашага, нацыянальнага. Эпоха гэта нарадзіла сапраўдных тытанаў духу, славутых сыноў чалавецтва, што кінулі выклік недасведчанасці, забабонам, нават самому Богу. Эпоха гэта працягвалася прыкладна два стагоддзі, дзе раней, дзе пазней, — 15—16. На яе прыпадае росквіт навукі, тэхнікі, адкрыццё новых земляў, народаў. Калумб — з гэтагачасу. Шэкспір — таксама. I нашы Скарына і Гусоўскі. Чалавек у слаўныя адраджэнскія гады ўзняўся над сіламі прыроды і над сваей часовай слабасцю. Ён стаў для сябе Богам. У сё змог і перамог у межах свайго часу. Мы і сёння захапляемся драмамі, трагедыямі незабыўнага Шэкспіра. Перажываем разам з Гамлетам — прынцам дацкім, што вакол існуе подласць і пошасць, што высочвае-выпільноўвае час, каб непрыкметна ўджаліць невінаватага, Клаўдзій, што часта даводзіцца вырашаць пытанні «Быць альбо не быць?». Шэкспіраўскія героі так падобныя сёння на быкаўскіх, а сам драматург — ці не перадаў ён нашчадкам права на выбар паміж дабром і злом, высакародствам і здрадай? Дзеячы Адраджэння ішлі на вогнішча, падрыхтаванае царкоўнымі і дзяржаўнымі інквізітарамі, але не адмаўляліся ад сваіх перадавых поглядаў на прыроду, гістарычны працэс і на ўсё, што ў чалавеку і вакол яго.
Сярод такіх гігантаў, асілкаў думкі, духу, асветнікаў, прарокаў чалавецтва наш Скарына. Мне думаецца, што мы яго так і не ацанілі па-сапраўднаму. Хто ў гэтым вінаваты? Гісторыкі, літаратуразнаўцы, культуролагі, якія закрывалі вочы на тое, што менавіта на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага (пазнейшай Беларусі) з'явілася першая друкаваная кніжка на ўсходнеславянскіх землях. Іван Фёдараў друкаваў свае фаліянты праз дзесяцігоддзі.
З многіх крыніц, дарэчы, я даведалася, што сапраўднае яго прозвініча — Хведаровіч, што яго настаўнік — наш Скарына. Ва ўсякім выпадку, Пётр Мсціславец, пэўна, родам з Беларусі. Замоўчвалася, што рускі цар не прыняў Скарыну і яго прашэнне аб падтрымцы кнігадрукавання. Праўду трэба ведаць. I ганарыцца ўсім усходнім славянам, што быў у іх такі слаўны сын.
Быў. I пакутаваў. Пакутаваў ад сямейных спрэчак, неўладкаванасці асабістага жыцця. Ад беднасці, якая не дазваляла разгарнуцца як след з асветніцкай дзейнасцю. Пакутаваў і тады, калі адседжваў тэрмін за брата-нябожчыка, не могучы разлічыцца з крэдыторамі. А хто ведае дакладна, па якой прычыне ён пакінуў свой край, Полацк, Радзіму назаўсёды? Па сутнасці, Скарына стаўся першым беларускім эмігрантам, адрынутым сынам зямлі сваей. Мы не задумваемся над гэтым? Мы не думаем, што ён мог значна больш зрабіць, калі б жыў у краі сваім, працаваў прафесарам-лектарам ці лекарам, укладаў дзяржаўныя законы? Чаму ж так сталася, што многія і многія дні самага таленавітага сына беларускага народа прайшлі за межамі Радзімы, на чужыне, пры двары чэшскага караля? Выдатны асветнік займаўся вырошчваннем ружаў. Вядома, справа гэтая таксама патрэбная і карысная, але на той час Францішак Скарына мог значна болей зрабіць. Уся бяда ў тым, што спрадвеку нашым народам кіруюць далека не лепшыя, не самыя таленавітыя і дальнабачныя людзі. Яны і не заўважылі выдатнага чалавека. Але Скарыну заўважылі мы. Як патрыёта і дэмакрата. Ён, па словах Генадзя Бураўкіна, любіў «чарнарукі і светласэрцы» народ свой. Менавіта яму ён, таксама небагаты сын купца, таксама чарнарукі і светласэрцы, прысвячаў свае першыя кнігі — «Псалтыр» (1517, Прага), «Малая падарожная кніжыца» (1522, Вільня), «Апостал» (1525, тамсама). Гэтыя творы друкаваліся з Бібліі — помніка сусветнай літаратуры і культуры, у якім адбіўся вопыт чалавецтва на працягу многіх стагоддзяў, утрымліваюцца правілы паводзінаў, жыцця грамадскага і сямейнага, змяшчаюцца шматлікія міфы, легенды, паданні. Біблія сёння знайшла свайго чытача і ў краінах былога Савецкага Саюза, дзе некалі забаранялася, бо на дзяржаўным узроўні была абвешчана палітыка атэізму. Сёння мы ўспомнілі пра Бога і... пра Скарыну. Хто не ведае, нагадаю, што свае кнігі вялікі асветшк адрасаваў «людзям паспалітым дзеля добрага навучання», нам з вамі. I мы павінны пра гэта помніць. Па 150 псалмах дзеці беларусаў у старажытныя часы дзякуючы Скарыну вучыліся грамаце. «Малая падарожная кніжыца» вяла вандроўнікаўу дарогу, узбагачала іх звесткамі пра месяцы, дні, зорнае неба, розныя прыродныя з'явы. Так кнігі Скарыны сталі настольнымі для народа. Праз іх людзі спазналі свет шырэй і глыбей. Таму і завем мы выдатнага сына зямлі беларускай асветнікам. Асветнік — ад слова «святло». Святло ў нашым паходзе наперад запаліў некалі Францыск Скарына са слаўнага горада Полацка.
Асаблівую каштоўнасць маюць прадмовы Скарыны да кніжак. Яны напісаны на старабеларускай мове, што мае шмат падабенства з рускай мовай той пары. Іх галоўны пафас — патрыятычны: пра любоў да краю і народа свайго, пра Дабро і Справядлівасць, Жыццё і Смерць. Сваімі прадмовамі Скарына вучыць жыць па-людску. Запомніліся словы-запавет нам, нашчадкам, з прадмовы да кнігі «Юдзіф» пра тое, што звяры, якія ходзяць у пустыні, «ведают гнезды своя», рыбы, якія плаваюць па морах і ў рэках, «чуют вйры своя», пчолы таксама бароняць свае вуллі. Пералічыўшы розныя жывыя істоты, якія маюць і абараняюць гнёзды, жытло, дзе жывуць, Ф.Скарына пераходзіць да характарыстыкі жыцця чалавечага, робіць выснову, якую павінен помніць кожны нашчадак яго: «Тако ж й люди, игде зродилися и ускормлены суть по Бозе, к тому месту великую ласку имають». Прарочыя словы Скарыны гучаць і сёння для нас набатам: трэба шанаваць сваё гняздо — Радзіму, мець да яе сыноўнюю ласку, замілаванасць і любоў. Пра гэта раманы Вячаслава Адамчыка «Чужая бацькаўшчына», «Год нулявы» і іншыя, трылогія (а мелася быць пенталогія) Івана Мележа з умоўным загалоўкам «Палеская хроніка», на Радзіму спяшаецца Алесь Руневіч з рамана Брыля «Птушкі і гнёзды»... Уся наша патрыятычная беларуская літаратура выйшла з твораў Скарыны, з бессмяротнай Бібліі.
А сэрца шчыміць і шчыміць: «Як жа так здарылася, што слаўны сын беларускага народа і ўсяго ўсходняга славянства сёння не з намі, не на нашых могілках? Чаму дагэтуль мы не перанеслі яго прах на Бацькаўшчыну? Як і прах Багдановіча. Як і прах іншых слаўных сыноў Беларусі. Была б выдатная мемарыяльная вуліца, што вядзе да Сонца».