Белорусские сочинения - Францыск Скарына - Францыск Скарына i Мiкола Гусоўскi - выдатныя прадстаўнiкi беларускай культуры ХVI стагоддзя

Францыск Скарына i Мiкола Гусоўскi - выдатныя прадстаўнiкi беларускай культуры ХVI стагоддзя

Мiкола Гусоўскi - наш славуты зямляк эпохi Адраджэння, сучаснiк Францыска Скарыны.

Пяру М.Гусоўскага належаць тры паэмы, болей за дзесяць вершаў.

Цудоўны высокапатрэатычны твор "Песня пра зубра" напiсаны ўдалечаны ад Радзiмы (у 1522 г.) па просьбе папы Льва Х, якi хацеў пачуць праўдзiвае паэтычнае слова пра паляванне на зуброў. Напiсана паэма на лацiнскай мове на той час мове навукi, культуры, мiжнародных зносiн у Еўропе. На беларускай мове "Песня" з'явiлася нядаўна - у другой палове 60-х гг.-у перакладзе Язэпа Семяжона.

М.Гусоўскi напiсаў паэму не толькi пра зубрыныя лапы. Ен напiсаў узнеслую песню пра беларускую зямлю, пра тое чым яна багата, пра яе людзей, iх думы i пачуццi, пра прыроду, жывельны свет гэтага цудоўнага краю. Гэта споведзь пра любоў i нянавiсць, жыцце i смерць, вайну i мiр. Паэма вучыць нас любовi да роднай зямлi, да свайго народа, яго гiсторыi, культуры, нацыянальных традыцый, любовi i павагi да iншых народаў i iх культур. Паэма заклiвае сумленна жыць, змагацца за справядлiвасць i праўду, весцi няспынную барацьбу за мiр i свабоду, за святло i шчасце. Эпоха Адраджэння нарадзiла i Ф.Скарыну чалавека невычэрпнай энэргii i iнiцыятывы, первадрукара, вучонага-энцыклапедыста, асветнiка-патрыета i гуманiста, паэта, медыка, батанiка, астранома.

Нарадзiўся Ф.Скарына ў апошняй чвэрцi ХV ст. (каля 1490 г.) , закончыў

Кракаўскi унiверсiтэт i ў 1506 г. быў удастоен вучонай ступенi бакалаўра вольных мастацтваў. У дальнейшым лес звязвае яго з Iталiяй, дзе ў 1512 г. у Падуанскiм унiверсiтэце ен блiскуча вытрымлiвае экзамен на годнасць доктара медыцыны.

Кнiгi на роднай мове сталi для Скарыны той паходняй, якая ўказвала людзям сапраўдны шлях у будучае, тым знiчам, якi саграваў i асвятляў людское жыцце ў непагадзь i завею. Першая з кнiг - "Псалтыр" - была надрукавана ў Празе ў 1517 г. Услед за гэтым выходзяць яшчэ 22 кнiгi Бiблii, перакладзеныя на зразумелую тады для большасцi жыхароў.

У 1522 г. выйшла ў свет першае вiленскае выданне Скарыны - "Малая падарожная кнiжыца", якая паклала пачатак кнiгадрукаванню ў нашай краiне, праз тры гады (у 1525 г.) была надрукавана апошняя кнiга Ф.Скарыны "Апостал".

Скарына пакiнуў нашчадкам кнiгi, у якiх засталiся самыя патаемныя, выпакутаваныя яго думкi. Гэтыя кнiгi вялiкага беларуса ўспрымаюцца сення як самая дарагая рэлiквiя, як духоўны скарб, нацыянальная свядыня, як сiмвал усей тысячагадовай беларускай…