Белорусские сочинения - Францыск Скарына - Беларускі першадрукар і асветнік Францыск Скарына

Беларускі першадрукар і асветнік Францыск Скарына

Вялікі сын полацкай зямлі Францыск Скарына сканцэнтраваў у сабе, з аднаго боку, усе дасягненні ўсходнеславянскай культуры, з другога боку, ён увасабляў сабою тып тытана эпохі Адраджэння. Яго можна параўнаць з такімі магутнымі постацямі, як Леанарда да Вінчы, Эразм Ратэрдамскі, Рафаэль. Сваім жыццём і дзейнасцю ён падвёў своеасаблівы вынік развіцця ўсходнеславянскай культуры за пяць стагоддзяў, што прайшлі ад прыняцця хрысціянства, і даў новы напрамак, які арыентаваўся на агульначалавечыя каштоўнасці.

Ф. Скарына нарадзіўся ў сям'і полацкага купца Лукаша Скарыны, які вёў гандаль у многіх гарадах Вялікага княства Літоўскага і іншых краін. Гандляваў ён каштоўным для таго часу таварам — скурамі, матэрыялам, які ішоў на адзенне, абутак, збрую. У купецкім доме жыло адчуванне шырыні свету, разумение карыснасці повязяў чалавека з чалавекам, асобы з грамадствам, з народам, з прыродай.

Дзейнасць купцоў вымагала ў часы Скарыны ведаў, прадпрымальнасці і адвагі. Купцу трэба было многа ўлічваць, прадбачыць. Каб весці гандаль у замежных краінах, неабходна было ведаць мовы, звычаі і законы чужых дзяржаў. Расказы пра небяспеку далёкіх дарог, экзотыку земляў, звычаяў у розных гарадах склалі духоўную атмасферу дзяцінства Ф. Скарыны.

Дата яго нараджэння дакладна невядомая: або 1486, або 1490 г. Сталенне Скарыны супала з адваёвай палачанамі ў 1498 г. Магдэбургскага права, якое было па сутнасці адраджэннем у новых формах даўняй старарускай векавой традыцыі, калі народ у роўнай згодзе вырашаў грамадскія справы. Сапраўды, дэмакратычныя традыцыі здаўна існавалі на нашай зямлі. Акрамя таго, Полацк быў ядром, вакол якога ў часы Скарыны гуртавалася беларуская народнасць, умацоўвалася нацыянальная свядомасць, расцвіталі грамадзянскія пачуцці, перш за ўсё патрыятызм.

Мяркуюць, што першапачатковую адукацыю Скарына атрымаў у доме бацькоў, дзе навучыўся чытаць і пісаць. Атмасфера купецкага дома абудзіла ў яго ахвоту да пазнання свету, розных навук, таямніц прыроды.

Каб заняцца навукай, Скарыне неабходна было засвоіць латынь — тагачасную мову адукаваных людзей. Відаць, ён вучыўся ў Вільні або ў школцы пры бернардзінскім манастыры ў Полацку. *^ У 1504 г. Скарына ў ліку васьмі юнакоў з полацкага біскупства адпраўляецца ў Кракаў і паступае там ва універсітэт, дзе вывучае так званыя свабодныя навукі. Праз два гады ён атрымоўвае першую вучоную ступень бакалаўра, якая давала права насідь пярсцёнак-пячатку і выкладаць рыторыку ў звычайных школах.

3 гэтага часу звесткі пра Скарыну адсутнічаюць на працягу шасці гадоў. Ён, відаць, вучыўся ў нейкім заходнім універсітэце, бо ў Падуі ён ужо магістр — значыць, навуковую ступень недзе атрымаў. У 1512 г. Скарына ў Падуі бліскуча здае экстэрнам экзамен на званне доктара медыцыны. На той час Італія, у тым ліку буйны універсітэцкі горад Падуя, — цэнтр гуманізму і адраджэнскай культуры.

Пасля вучонага трыумфу ў Італіі звесткі пра Скарыну зноў губляюцца. Далейшыя факты иаказваюць, што ён пакінуў медыцыну і звярнуўся да грамадскіх праблем і гуманітарных навук, магчыма, ён вучыўся друкарскай справе ў Дакіі (тэрыторыя цяперашняй паўднёвай Румыніі), дзе тады існавала славянская друкарня.

Віленскія купцы далі Скарыне грошы, ён стварае ў Празе першае ў гісторыі Беларусі выдавецтва, дзе выдае на працягу 1517—1519 гг. 23 ілюстраваныя кнігі Старога Запавету на старабеларускай мове. За 480 гадоў, што мінулі з часоў выдання першай Скарынавай Бібліі, ягоныя кнігі разляцеліся па свеце. Самыя знакамітыя бібліятэкі лічаць за гонар мець скарынаўскія выданні: сёння захавалася 388 кніг — шэдэўраў друкарства.

Паўстае пытанне: чаму Скарына выдаваў свае кнігі ў Празе — сталіцы Чэхіі? Магчыма, яго прываблівалі чэшскія друкарні, якія славіліся на ўсю Еўропу, магчыма, мелі значэнне трывалыя сувязі паміж ВКЛ і Чэхіяй. Можа быць, яго прыцягвала сюды ўвогуле надзвычай высокая культура чэхаў, становішча якіх у дачыненні да Германскай імперыі было падобным на тое, якое склалася адпаведна ў Літвы-Беларусі да Польшчы. Дзейнасць у Празе з'яўляецца самым пленным перыядам у біяграфіі Скарыны.

Са 1519 г. звесткі пра Скарыну зноў адсутнічаюць аж да з'яўлення яго выданняў у Вільні. Тут ён ажаніўся і палепшыў сваё матэрыяльнае становішча.

Невыносна цяжкім аказаўся для Скарьгаы 1529 год: памёр яго брат Іван, з.атым жонка Маргарыта, пакінуўшы на руках Скарыны малога сына Сымона. Яе родзічы пачалі адсуджваць у Скарыны маёмасць. Патрабавалі ад яго грошы і крэдыторы брата.

Такім чынам, на шляху вялікага асветніка хапала жыццёвых нягодаў. 3 1535 г. ён працуе ў батанічным садзе чэшскага караля Фердынанда. Сам жа Скарына, хутчэй за ўсё, і заснаваў той сад, працягнуўшы гэтым вялікую традыцыю сярэднявечнай культуры — узгадоўваць і апяваць сады. Пражскія гады жыцця Скарыны прайшлі даволі спакойна. У Празе ён займеў і пэўную маёмасць, якая перайшла да яго сына. Звесткі пра Скарыну адсутнічаюць з 1541 г. Дата смерці яго невядомая.

Жыццёвы шлях Скарыны ў многім паказальны для людзей Адраджэння. Любоў да ведаў, шырыня адукацыі спалучаліся ў яго з высокай грамадзянскасцю, дзелавітасцю і смеласцю. Скарына быў і арыгінальным філосафам, і здольным пісьменнікам. Багацце асобы Скарыны ставіць яго ўпоравень з выдатнейшымі людзьмі эпохі Рэнесансу.

Асветніцкая дзейнасць Ф. Скарыны, выданне кніг на роднай мове дзеля навучання «люду паспалітага» м%лі на мэце выхаваць нацыянальную інтэлігенцыю, якая па ведах і інтэлекце стаяла б упоравень з заходнееўрапейскімі дзеячамі навукі і мастацтва. Скарына першым з еўрапейскіх друкароў вызнаў новую, рэнесансную грамадскую свядомасць. Аналіз яго прадмоў і пасляслоўяў характарызуе яго як чалавека смелага, прадпрымальнага, неспакойнага. Усюды Скарына выступав як моцны аўтарытэт, які шмат ведае, таму і робіць. Ён навучае ўсяму, што лічыць патрэбным, абапіраючыся на навуку. Гэта своеасабліва выказанае «я» можна адчуць паўсюдна. Ён з гонарам гаварыў пра сваё паходжанне — «з слаўнага града Полацка», горда называў сябе «доктарам Францыскам Скарынай» і змяшчаў у падрыхтаваных кнігах свой партрэт, хаця ўсе ранейшыя выданні былі ўвогуле ананімныя. Усё гэта вельмі ў духу рэнесанснага гуманізму з яго культам асобы.

Пра асветніцкую, перакладчыцкую дзейнасць Скарыны шырока вядома. Паўстае пытанне: а ці можна яго лічыць пісьменнікам? Можа быць, яго праца з'яўляецца толькі дасягненнем лінгвістыкі? На Беларусі яшчэ да Скарыны, акрамя летапісаў і розных юрыдычных дакументаў, амаль уся літаратура была пераважна перакладной. Аднак пра тое, што Скарына — сапраўдны піеьменнік, сведчаць яго прадмовы і пасляелоўі да кніг Старога Запавету.

Усяго ў пражскіх выданнях Скарыны змешчана 25 прадмоў, а ў адным толькі віленскім Апостале — 22. Амаль столькі ж і пасляслоўяў. Вельмі сціслыя і дзелавыя, яны не могуць прэтэндаваць на ролю асобных літаратурных твораў: звычайна яны знаёмяць чытачоў з выхаднымі дадзенымі кнігі. А вось прадмовы Скарыны — арыгінальныя творы беларускай публіцыстыкі. Гэта звернутыя да простага, малаадукаванага чытача шчырыя, пранікнёныя словы мудрага настаўніка, у якіх ён цярпліва, старанна і зацікаўлена тлумачыць змест, вобразы, ідэю таго ці іншага біблейскага твора, міфа, імкнучыся максімальна аблегчыць засваенне даволі нялёгкага матэрыялу.

Характэрная асаблівасць скарынаўскіх прадмоў — прастата, даходлівасць, лаканізм, насычанасць багатай інфармацыяй, звесткамі па гісторыі, геаграфіі, культуры, філасофіі. Пры гэтым аўтар будуе прадмовы не трафарэтна, а даволі разнастайна паводле кампазіцыі і выкладу.

Найчасцей свае прадмовы Скарына пачынаў з тлумачэння назвы кнігі, далей сцісла выкладаў яе змест, знаёміў з аўтарам твора, з гісторыяй яго ўзнікнення, а пасля даваў аналіз зместу, асветніцка-выхаваўчае значэнне кнігі. Бывала і так, што спачатку Скарына выкладаў перадгісторыю тых падзей, пра якія распавядалася ў той ці іншай кнізе Старога Запавету. Асобныя прадмовы насычаны ўласнымі разважаннямі аўтара, навеянымі зместам твора.

Прадмовы напісаны багатай мовай: у іх сустракаецца мноства народных выслоўяў, біблейскіх афарызмаў, выказванняў першадрукара, якія таксама сталі крылатымі.

Асобныя прадмовы вельмі цікавыя сваімі вершаванымі ўстаўкамі, якія можна лічыць першымі вопытамі кніжнага вершаскладання на ўсходнеславянскіх землях, напрыклад вершаваны эпіграф да «Кнігі Іова»:

Богу в троици единому ко чти и ко славе,
Матери его пречистой Марии к похвале.
Всем небесным силам и святым его к веселию,
Людем посполитым к доброму научению.

Верш выдатны тым, што ў ім выразна праглядваюцца элементы сілабатанізму.

Асабліва вылучаецца прадмова Скарыны да Псалтыра — сваёй узнёсласцю, эмацыянальнасцю, мастацкай выразнасцю. Месцамі яна гучыць як паэзія ў прозе:

«Псалом ест щит против бесовскым нощьным мечтаниям и страхом, покой денным суетам и роботам, защититель младых и радость старым, потеха и песня, женам набожьныя молитва и покраса, детем малым початок всякое доброе наукы, дорослым помножение в науце, мужем модное утверьжение».

У шырока вядомай прадмове да кнігі «Юдзіф» беларускі асветнік выяўляе свае патрыятычныя пачуцці: «Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по возъдуху, ведають гнезда своя; рибы, плывающие по морю и в реках, чують виры своя; пчелы и тым по добная боронять ульев своих, — тако ж и люде, и где зродилися и ускормлены суть по Бозе, к тому месту великую ласку имають».