Белорусские сочинения - Францыск Скарына - Францыск Скарына — беларускі першадрукар і асветнік.

Францыск Скарына — беларускі першадрукар і асветнік.

... Скарына наш друк распачаў За паўвека да Фёдарава
П. Панчанка
У тым, што мы ёсць сёння як нацыя і грамадзяне, найпершая заслуга Францыска Скарыны. Без яго ўсведамленне нас як нацыі і народа ў свеце было б праблематычным.
Тытан эпохі Адраджэння, асветнік-гуманіст, вучоны, пісьменнік і перакладчык, заснавальнік кнігадрукарства ва Усходняй Еўропе, мастак... Ён не толькі наш першы доктар навук — ён першы беларускі універсітэт. У яго творчай спадчыне — пачаткі ўсіх нашых пачаткаў, бо ён і філосаф, і філолаг, і гісторык, і эстэтык, і педагог, і батанік, і медык.
Слаўны «сын з Полацка» (нарадзіўся каля 1490 г.) атрымаў выдатную па тым часе адукацыю ў Кракаўскім універсітэте, а затым у Падуанскім універсітэце ў Італіі, дзе ў 1512 годзе бліскуча вытрымаў экзамен на годнасць доктара медыцыны. У славутай Зале Сарака Падуанскага універсітэта ёсць фрэска Джыакома Форна з надпісам: «Францыск Скарына з Полацка». Не медыцына і не вольныя мастацтвы сталі сэнсам яго жыцця. Ён «ізбрал оставіті в науце і в кнігах вечную славу і память свою». Яго кнігі на роднай мове, дакляраваныя «людем посполітымь» «к доброму наученню», былі і «Богу ко чтн», і народу нашаму паходняй.
Мецэнатам Якубу Бабічу і Багдану Онкаву абавязаны мы тым, што наш слынны зямляк змог рэалізаваць свой дар: уславіць Бога і наш народ на векі вечныя. У 1517 годзе ён едзе ў Прагу, каб стварыць першае ў гісторыі ўсходніх славян выдавецтва, дзе і выдае першую кнігу «Псалтыр». Скарына бачыў у гэтай кнізе «детям малым початок всякое добра навукі, дорослым помноженія в науце». У тым жа годзе выходзіць і другая кніга Бібліі «Ісус Сірахаў», у якой Скарына, добра ўсведамляючы значэнне зробленага ім, змясціў і свой уласны партрэт. Надзвычайная смеласць! Яго маглі абвінаваціць, што прыраўняў сябе да Бога, і спаліць на кастры. Да 1520 г. ён надрукаваў у Празе 22 кнігі Бібліі. Выданне Скарыны і па сённяшні дзень здзіўляе і захапляе ўзроўнем кнігадрукавання: афармленне старонак, тлумачэнне ў тэксце і на палях неразумелых «людем посполітым» слоў (скарынінскія глосы), аздабленне тэксту малюнкамі, ілюстрацыямі —усё характарызуе Скарыну як выдатнага і таленавітага кнігавыдаўца, традыцыі якога выкарыстоўваюцца і ў сучасным кнігадрукаванні.
Згодна з ацэнкамі спецыялістаў, Скарынавы кнігі ўяўляюць выключную з'яву як паводле колькасці змешчаных у іх гравюр, так і паводле тэхнікі выканання. Высакаякасныя ілюстрацыі, якія ўпершыню даў Скарына, служылі не толькі для эстэтычнага аздаблення, але і для раскрыцця мастацкіх вобразаў. Усяго ілюстрацый — 51. Скарына выкарыстоўваў гравіраваны тытульны ліст, прабелы паміж словамі, абзацы. Друкуючы кнігі на роднай мове, клапаціўся, каб усё было зразумела кожнаму чытачу, рабіў пераклады і тлумачэнні.
Скарынавы глосы і тлумачэнні слоў у тэксце непасрэдна —першыя лексікаграфічныя спробы, таму Ф. Скарына — наш першы лексікограф. Каб «люду паспалітаму» было зразумела значэнне слова «псалтыр», ён параўноўвае гэты музычны інструмент з усім вядомымі гуслямі: «Псалтыр іграе падобна да гусляў, бо як пяе сам цар і прарок: «Хваліце Госпада псалтыром і гуслямі...» I раздзел Бібліі назву мае ад псалтыра, што да гусляў падобны. Толькі гуслі маюць шмат струнаў, а псалтыр усяго дзесяць, як пра тое ў Бібліі сказана: «Хваліце Госпада псалтыром дзесяціструнным!»
У прамове да «Эклезіяста» слова «еклесіяст» Скарына перакладае як Саборнік, тлумачыць гэту назву так: «Нарнцается же сня кннга Соборннк, понеже не ко еднному человеку в ней пншеть, но ко всему собору людей, а не еднного человека мысль н коханне являеть, но всего собора».
Найболылую мастацкую каштоўнасць уяўляюць Скарынавы прадмовы і пасляслоўі да кожнай кнігі Бібліі і да самога выдання, якія складаюць аснову яго літаратурна-публіцыстычнай спадчыны.
Кампазіцыя прадмоў і пасляслоўяў Скарыны складаецца з пераказу зместу, сюжэта эпічных кніг Бібліі, як, напрыклад, «Эсфір», «Юдзіф», «Выхад», ці вызначэння жанравых асаблівасцей лірычных кніг, як «Псалтыр»; тлумачэння слоў і выразаў праз параўнанні, асацыяцыі (псалтыр параўноўваецца з гуслямі); з вываду, вызначэння ідэі кнігі — «даконаны суть», якая пафіласофску, вобразна, афарыстычна выяўляецца Скарынам.
Такі пераказ кніг Бібліі з элементамі разважання спрыяў і папулярызацыі сюжэтаў і ідэй Кнігі кніг, і выяўленню Скарынавых поглядаў, філасофіі пісьменніка-патрыёта.
Пераказаўшы кнігу «Юдзіф», акцэнтуючы ўвагу чытача на гераічным учынку Юдзіфі ў імя свайго народа (у час асады роднага горада пранікла ў стан ворага, закахала ў сябе военачальніка Алаферна і, скарыстаўшы момант, адсекла яму галаву), Скарына падымаецца да філасофскага абагуль-нення, афарыстычна выяўленага ў несмяротных радках:
Понеже от прыроженыя
зверы, ходяіцые в пустыны,
знают ямы своя;
птыцы, летаюгцые по возьдуху,
ведають гнёзды своя;
рыбы, плаваюіцые по морю ы в реках,
чують выры своя;
пчёлы ы тым подобныя
боронять ульев своых, —
тако ж ы люды,
ы где зродшшся ы ускормлены суть по бозе,
к тому месту велыкую ласку ымають.
Прадмовы і пасляслоўі Ф. Скарыны — узор публіцыстыкі, але асобныя, і вельмі многія, урыўкі з яго публіцыстычнай спадчыны — дасканалыя вершы. I ў гэтым урыўку кожны радок — сэнсавая і інтанацыйна-сінтаксічная еднасць. Менавіта такая кампазіцыйная структура свабоднага верша. Паўтаральная інтанацыя, выражаная ў перыядзе, вызначае своеасаблівы рытм верша як адзін з галоўных яго атрыбутаў.
Вельмі сціпла і вычарпальна пераказаў Ф. Скарына і сюжэт кнігі «Эсфір» пра подзвіг сваячкі і выхаванкі пабожнага іудзея Мардахея — Эсфір. Персідскі цар ажаніўся з Эсфір, што выклікала зайздрасць прыдворных, асабліва ў Амана, гордага царскага любімца. Раззлаваны годнасцю Мардахея, Аман вырашыў знішчыць і яго, і ўсіх іудзеяў у Персідскім царстве. I ён дабіўся згоды ад цара на такі карны ўказ. Мардахей запатрабаваў, каб Эсфір заступілася за свой народ. Рызыкуючы сваім жыццём, Эсфір з'явілася без запрашэння да цара і пераканала наведаць падрыхтаваны ёю пір, у час якога звярнулася да цара з просьбай пра абарону: «...царнца Есфер выбавнла нх от побнтня н выпроснла от царя места протнвные на погубленне всея роднны н помоіцннков Амановых н на нзбавленне нудеов».
Філасофскі вывад, «даконаны суть», сам Ф. Скарына аформіў вершаваным чатырохрадкоўем, падкрэсліўшы і такі аспект сваёй дзейнасці, як паэтычны.
Не копай под другом своым ямы, Сам ввалышся в ню.
Не став, Амане, Мардохею шыбеныце, Сам повыснеш на ней.
Гэты верш да ўсяго сведчыць пра цесную сувязь літаратурнай Скарынавай спадчыны з фальклорам.
Адзін з даследчыкаў творчасці Кірылы Тураўскага Юрый Лабынцаў лічыць Ф. Скарыну яго непасрэдным спадкаемцам:
Да подай нам на землю мыр, грехом очыіценые, немоіцным здравые, смутным потешеные, ненадёжным надежду, воююгцнм за веру Хрыстову победу,
пленныкам ызбавленые, нагым одеяные,
сыротам хлебокормленые,
по морю плаваюіцым тшаыну,
во путь шествуюіцым прыстаншце,
обыдымым споможеные,
ы всем хрыстыанам спасеные,
а по смерты царство небесное,
яко одын человеколюбец ы Бог наш.
У гэтым Скарынавым тэксце пераемнасць не толькі паводле жанру (малітва), але і паводле вобразных сродкаў, асацыятыўнасці, рытмізаванасці мовы. Галоўнае — у сцвярджэнні ім вечных ісцін і каштоўнасцей.
Пераканаўчым доказам і сведчаннем паэтычнай спадчыны Ф. Скарыны з'яўляюцца аформленыя ім вершам дзесяць запаведзяў у прадмове да кнігі «Выхад». Ф. Скарына піша, што кніга апавядае пра выхад іудзеяў з егіпецкага рабства, пра іх 40-гадовы пакутніцкі шлях да зямлі абяцанай, пра дапамогу Госпада на гэтым пакутніцкім шляху: «яко манну Бог послал с небесн на пніцу н воду вывел от тверда каменя н к пнтню людем во пустынн», як караў егіпцян дзесяццю напасцямі, «нже наведе рукою Монсеевою на всю землю егнпетскую», як «десятеро прнказанне нм дал, напнсано на досках каменных».
Первое: Веруй в бога едыного! Второе: А не беры надармо ымены его! Третье: Помны дны светые святыты! Четвёртое: Отца ы матку чтыты! Пятое: Не забтай ны едына! Шестое: М не делай грьху блудна! Седмое: Не вкрады что дружнего! Осмое: А не давай сведецтва лжывого! Девятое: Не пожедай жены блыжнего! Десятое: Ны ыменыя ылы речы его!
У гэтым творы відавочны, акрамя рытму, і такі атрыбут вершаванай мовы, як рыфма, прычым сумежная.
Пераказваючы сюжэты біблейскіх кніг, Скарына ў прадмовах акцэнтуе ўвагу чытача на самых важных і афарыстычных момантах Бібліі — на законах вечнасці, сабраных у ёй і дакляраваных людзям: «Закон прнроженый в том наболей соблюдаем бывает: то чнннтн нным всем, что самому любо ест от нных всех, н того не чнннтн нным, чего сам не хогцешн от нных нметн... Сей закон прнроженый напнсан ест в серцн еднного каждого человека», «...Нанболей любовь ко всем да соблюдает, ежелн ест совершенна над все нные даровання, без нея же ннчто поспешно ест». Надзённа гучыць Скарынаў напамін нам усім, што валадарыць светам любоў, бо яна самая дасканалая з усіх даброт і каштоўнасцей, без якой марна ўсё ў свеце.
Ф. Скарына не толькі паэт, публіцыст, лексікограф, але і літаратуразнаўца. У сваіх прадмова* ён не толькі пераказаў многія кнігі Бібліі, але і зрабіў літаратуразнаўчы аналіз некаторых, звярнуўшы ўвагу на жанравую і мастацкую адметнасць лірычных твораў Бібліі, у прыватнасці, на прытчавасць. Цяжка знайсці ў каго іншага болыд трапнае азначэнне прытчы як жанру, вычарпальнай канстатацыі яе га-лоўных прыкмет — іншасказальнасці і павучальнага сэнсу: «Прнтчн нлн прнсловня, понеже ннымн словы всегда нную мудрость н науку знаменують, а нначей ся разумеють, нежелн молвлены бывають, а болшн в собь сокрнтых танн замыкають, нежелн ся словамн пншуть». А далей — вобразнае параўнанне загадкі-муцрасці прытчы з ядром у арэху, з золатам у зямлі, з сілай каштоўнага каменя. Ф. Скарына — паэт-філосаф, які не можа не здзіўляць арыгінальнасцю і трапнасцю сваіх довадаў.
Мы можам ганарыцца і тым, што ў віленскі перыяд сваёй дзейнасці («Малая падарожная кніжыца», 1522 г. і «Апостал», 1525 г.) ён заснаваў першую друкарню на тэрыторыі Беларусі. Як сцвярджалі старажытныя рымляне, «напісанае застаецца». Напісанае Скарынам — дарагая рэліквія, духоўны скарб, нацыянальная святыня. У выданнях Скарыны шматразова паўтараецца выява сонца і месяца з чалавечымі тварамі. Выбар сімвала яўна невыпадковы. Даследчыкі пісалі, што знак гэты быў створаны і абраны Скарынам «у якасці свайго асабовага герба, а мо нават і талісмана». Магчыма, у ім адлюстраванне факта нараджэння Скарыны ў год сонечнага зацьмення ў Беларусі (1486). Сёння выказваецца меркаванне, што ў выяве сонца з прамянямі і месяца — сімвал перамогі святла над цемрай, жыцця над смерцю. Знак Скарыны трактуецца як хвала і слава кнізе — крыніцы святла, мудрасці, дабрачыннасці, ведаў, кнізе, якую дакляраваў нам Скарына любіць і шанаваць, бо яна — «лекі для душы».
У беларускай літаратуры створана найбагацейшая Скарыніяна, а скарынаўскія рэмінісцэнцыі ёсць у творчасці кожнага паэта, пісьменніка, мастака. Адным з самых таленавітых даследаванняў у галіне літаратуры, вартых тытана Адраджэння і гордасці нашай нацыі, з'яўляеццараманэсэ А. Лойкі «Францыск Скарына, або Сонца Маладзіковае».
У вершы «Скарына пакідае Радзіму» У Караткевіч сцвярджае думку аб недаравальнай віне зямных багоў перад такім тытанам, які вымушаны быў цярпець нягоды, нястачы, шукаць прытулку на чужыне; ствараючы ўзвышанае, жыць клопатамі пра зямное:
Выгнанне. Выгнанне. Выгнанне. Па еолі зямных багоў Спалілі братьгхрысціяне Кнігі пра бога свайго.
Вяртанне Скарыны на Радзіму і ў нашы душы залежыць ад кожнага з нас...