Белорусские сочинения
-
Генрых Далідовіч
-
Чалавек i прырода — непадзельнае цэлае (па твору Генрыха Далідовіча "Губаты")

Чалавек i прырода — непадзельнае цэлае. Чалавек — частка прыроды, але ён не заўсёды памятае пра гэта. Часта людзi бязбожна знiшчаюць багаццi прыроды. Праўда, не ўсе такiя. Прыкладам гэтага з'яўляецца апавяданне «Губаты», у якiм аўтар паказвае добрых людзей — сям'ю леснiка — i злых — браканьераў.
Ляснiк выратоўвае маленькае ласяня i прыносiць яго дадому, каб вылечыць, а потым здаровую жывёлiну адвесцi ў лес. Сям'я палюбiла ласяня, асаблiва дзецi. Калi жывёла паправiлася i час быў адвесцi яе ў лес, дзецi заўпарцiлiся. Яны не хацелi развiтвацца з Губатым, бо вельмi прывыклi да яго. Леснiку трэба было праявiць настойлiвасць: ён жа прадбачыў, што з гэтага можа атрымацца. iнакш не сказаў бы дзецям: «Добра вы робiце i нядобра... Хорапiа i люба, што глядзiце так Губатага, але блага, што трымаеце. Ён звер i павiнен жыць у лесе... Гора бывае, бяда... Я ж ведаю...». Але леснiку шкада было i сваiх дзяцей. I ласяня засталося ў яго гаспадарцы.
Пазней, калi ўжо дарослага лася выпусцiлi ў лес, здарылася тое, што i трэба было чакаць. Даверлiвая жывёла стала здабычай браканьераў. «Яму не цярпелася ўскочыць i пабегчы туды, да людзей, i калi гэта думка, ад якой зашумела ў галаве i нечым гарачым аблiлося сэрца, ледзь не падняла на ногi, нечакана прыйшла другая, цвярозая, халодная, ад якой адлiла кроў ад галавы i сэрца: паду мал ася, што можна не знайсцi туды дарогi —самае важнае— там ён зусiм не патрэбны».
Фiнал трагiчны. Чалавек i прырода — непадзельнае цэлае. Калi чалавек не будзе шанаваць i берагчы прыроду, будзе яе знiшчаць, то не будзе i самога чалавека.