Белорусские сочинения - Мар’ян Дукс - Захаваць традыцыі: перачытваючы творы Мар’яна Дуксы

Захаваць традыцыі: перачытваючы творы Мар’яна Дуксы

Заслуга Мар’яна Дуксы заключаецца ў тым, што ў самым пачатку дарогі ён настроіўся на сваю хвалю: не адмаўляючыся ад уласцівай яго равеснікам паэтызацыі роднага кутка, басаногага дзяцінства, жыцця вёскі, засяродзіўся адначасова на вечных праблемах вытокаў, памяці («Адна за адной адзываюцца струны, // Пякучыя струны — забытыя словы»), часу, «пявучая плёнка» якога круціцца і круціцца, духоўнай сувязі чалавека з прыродай, на ўлонні якой паэт адпачывае дуцшой («3 ласінай сцежкі саступі ўбок...»):

Душа святкуе. Растварыўся тлум

Ва ўлонні хваль зялёнага прыбою,

Дзе толькі строфы з ягадамі дум -

Рукой бяры — усе перад табою.

У зборніку «Заснежаныя ягады» абсягі творчасці яшчэ больш шырэюць, паглыбляюцца ранейшыя матывы, узмацняецца ідэя захавання вытокаў, традыцый вясковага жыцця і пераводзіцца ў трагедыйны план, выкліканы адчуваннем іх страты. Многія творы паэта становяцца вершамі-роздумамі пра вызначальнасць мінулага ў чалавечым лёсе. У сувязі з гэтым цікавы верш «Лясныя дарогі», асноўны пафас якога — адмаўленне выдаткаў тэхнічнага прагрэсу:
Апетыя івалгай і берасцянкай,

вы сёння ўліліся ў машынны прагрэс.

Вы — памяць, вы — рэха сялянскай фурманкі,

што з нейкай турботаю ехала ў лес!

запамінаюцца і вершы паэта на гістарычную тэматыку: «Перачытваючы “Узнятую цаліну”», «Сельсавецкі агент», «Бацьку», з якіх паўстае шматпакутны лёс сялянства: вясковай жанчыны, віна якой заключалася ў тым, што мела «хлеб на стале», «двух быкоў у хляве», «абрэз сукна і трубку палатна»; бацькі, высланага ў далёкі край толькі за тое, што набыў у пана кавалак зямлі і пры савецкай уладзе трапіў пад раскулачванне. Больш блізкія, пасляваенныя падзеі разгортваюцца ў «Сельсавецкім агенце»: да селяніна прыходзіць спаганяць падаткі

«зух-агент», абзывае Хведара «шкурай-контрай», шукае грошы і, нарэшце, апісвае карову. I тая глядзіць сумнымі вачыма на галодных дзяцуй, «як арыштантка». Твор заканчваецца радкамі, якія нікога не пакідаюць раўнадушным:

А той агент — тутэйшы чалавек:

«Карміць дзяржаву — не тваю галоту...»

Але нашто дзяржаве гэткі здзек?

Дзяржава ж гэта румзала ля плота.

Верш «Заснежаныя ягады» складаецца з дзвюх частак: апісальнай — пра заснежаныя ягады, што, «захутаныя ў іней ледзяны», «бязлітясна прысыпаныя снегам», супрацьстаяць вятрам і завеям, кормяць птушак, якія могуць загінуць ад голаду, і філасофскага вываду пра тое, што паэту хацелася б, каб яго вершы саслужылі такую ж службу людзям:

Мае радкі нясмелаю гурбой

ў людскія сэрцы стукаюцца ветла.

Як на галінках ягады зімой,

мае радкі калышуцца на ветры.

У зборніку паэзіі «Горн прымірэння» на высокай хвалі гучыць заклік да згоды чалавека і прыроды, людзей паміж сабой, да пакаяння перад народам за здзейсненыя памылкі, да руплівай працы: «Вырошчвай хлеб на неўміручым дзёрне, // не надта вер у рукатворны рай».